Вы тут

Дасканалае вывучэнне і ўважлівы разгляд


Гэта калі казаць наогул аб усіх лістах і асабістых сустрэчах, падчас якіх членам Савета Рэспублікі даводзіцца ўнікаць, вывучаць і разбірацца ў сітуацыях, да разгляду якіх мела дачыненне ўжо не адна інстанцыя. Бо, як правіла, у Савет Рэспублікі звяртаюцца пасля паходаў па многіх кабінетах міністэрстваў-ведамстваў і абабіўшы парогі мясцовай улады. Сёння хочацца расказаць пра адну вельмі няпростую сітуацыю, разабрацца з якой не маглі на шмат якіх узроўнях.


Падчас асабістага прыёму грамадзян Віктарам Лісковічам, на якім Ігар Выдрыцкі з сястрой расказалі аб акалічнасцях дадзенай гісторыі.

Крыху перадгісторыі. Сёлетняй вясной на імя Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай прыйшоў ліст ад жыхара пасёлка Карэлічы Ігара Выдрыцкага, у якім той прасіў разабрацца ў становішчы, у якім ён апынуўся.

«Просім узяць на кантроль наш зварот з нагоды смерці маёй жонкі і маці маіх сыноў Выдрыцкай І. В., якая памерла ў рэанімацыйным аддзяленні УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» 17.07.2020, а таксама арганізаваць сустрэчу сваякам Выдрыцкай І. В. са Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Качанавай Н. І.»

У лісце мужчына пісаў, што па заключэнні судмедэксперта ў яго жонкі былі выяўлены пашкоджанні на твары, а таксама яшчэ некалькі гематом на целе і верхніх канечнасцях. Ён звяртаў увагу на тое, што гэтыя пашкоджанні не былі апісаныя ні адным медработнікам у медыцынскай картцы стацыянарнага хворага.

Карацей, восем лістоў з просьбай аб дапамозе, дзясяткі ведамстваў і інстанцый за плячыма. Акрамя таго, што мужчына з незразумелых прычын страціў маладую яшчэ жонку, цэлы год ён быў адзіным падазраваным па справе. Максімум, чаго ўдалося дамагчыся Ігару, — гэта сабраць гару лістоў ад розных афіцыйных асоб. Без канкрэтных адказаў.

Тады і вырашыў звярнуцца да парламентарыяў. У Савеце Рэспублікі аператыўна падышлі да разгляду яго звароту: разабрацца ў сітуацыі даручылі старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктару Лісковічу. Асабіста з ім Ігар Выдрыцкі сустрэўся ўжо 15 чэрвеня, на прыём да якога завітаў з роднай сястрой — медыкам па адукацыі. Менавіта тады, на прыёме, сенатар паабяцаў аказаць юрыдычную падтрымку заяўніку і праінфармаваць аб згаданым выпадку Генеральную пракуратуру.

— Калі ішло следства, мы правялі перапіску з многімі сілавымі структурамі, з Міністэрствам аховы здароўя. Як правіла, атрымлівалі толькі адпіскі, што спасылаліся на нейкія нарматыўныя дакументы, — расказаў заяўнік карэспандэнту СТБ. — Таму мы ўжо страцілі надзею. Заставалася толькі звярнуцца па дапамогу ў Савет Рэспублікі, што мы і зрабілі, накіраваўшы ліст на імя Качанавай Наталлі Іванаўны. І яна сумесна з Лісковічам Віктарам Андрэевічам прыняла рашэнне прыняць нас з сястрой на асабісты прыём. Віктар Андрэевіч таксама прафесійна, дасканала паглыбіўся ў нашу праблему — і як медык, і як адміністратар. На тым жа прыёме і ўжо на тэлебачанні, у прыватнасці, было выказана рашэнне дапамагчы нам юрыдычна і накіраваць нашы матэрыялы для разгляду ў Генеральную пракуратуру. І, як вынік, што датычыцца юрыдычнай дапамогі, якая была абяцана Віктарам Андрэевічам, — яна аказана, з мяне знятыя ўсе падазрэнні.

Далей у перыпетыях гэтай справы будзе больш цесна разбірацца Генеральная пракуратура, аднак ужо цяпер дамоклаў меч не навісае над мужчынам і ён можа з чыстым сумленнем глядзець у вочы суседзям і знаёмым.

— Таму яшчэ раз выказваю падзяку Наталлі Іванаўне Качанавай і Віктару Андрэевічу Лісковічу за іх уклад. Таму што яны неабыякава паставіліся да нашай праблемы, у адрозненне ад многіх тых інстанцый, куды мы звярталіся. Спадзяюся, што здаровы сэнс у гэтай справе пераможа, — падсумаваў Ігар Выдрыцкі.

Мужчына і яго сям'я спадзяюцца, што праваахоўныя органы не будуць адкладваць справу на доўгі час і возьмуць яе на кантроль, правядуць шэраг комплексных праверак і экспертыз.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».