Вы тут

На выхадныя будзе цёпла. Толькі з кароткачасовымі дажджамі


Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

Услед за актыўным атмасферным фронтам, што прайшоў у аўторак, на тэрыторыю Беларусі пачало паступаць больш халоднае паветра з Заходняй Еўропы. У сярэдзіне тыдня тэмпературны фон у краіне панізіўся і цяпер знаходзіцца ў межах плюс 14—19 градусаў, што ў асноўным каля кліматычнай нормы, а па захадзе краіны на 2-3 градусы ніжэй за яе, пры гэтым максімальная тэмпература паветра вышэй за плюс 19—24 градусаў не ўздымалася.

У найбліжэйшыя дні захаваецца ўплыў атмасферных франтоў і няўстойлівых, але ўмерана цёплых паветраных мас, якія паступаюць з Заходняй Еўропы.

У пятніцу, 20 жніўня, будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8—14 градусаў. Днём будзе ад плюс 20 па паўночным захадзе да 27 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе Беларусі.

У суботу, 21 жніўня, пры праходжанні атмасфернага фронту ноччу пераважна па заходняй палове, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8—15 градусаў. Днём будзе плюс 18—25, па паўднёвым усходзе краіны да 27 градусаў цяпла.

У нядзелю, 22 жніўня, Беларусь апынецца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, толькі па поўначы краіны адаб'ецца ўплыў няўстойлівых паветраных мас, што паступаюць з Балтыйскага мора. Будзе пераважна без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах па поўначы краіны магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай прагназуецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 6—13 градусаў. Днём паветра прагрэецца да плюс 16—23, па паўднёвым усходзе — да 25 градусаў цяпла.

У пачатку наступнага тыдня паўднёвая частка краіны будзе знаходзіцца пад уплывам маларухомага атмасфернага фронту, які перамесціцца з паўднёвага захаду Еўропы, пераважна па паўднёвай палове Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Па поўначы краіны, дзе яшчэ будзе адбівацца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, ападкі малаверагодныя. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 5 па поўначы да плюс 14 градусаў па поўдні. Днём паветра прагрэецца да 15—23 градусаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.