Вы тут

Сабраць дзіця ў школу: чый школьны набор даражэй?


Днямі па ўсёй краіне прайшоў прафсаюзны маніторынг, мэтай якога стаў падлік базавага набору ў школу, які паказаў — цэны не стаяць на месцы.


Фота: pixabay.com

Як расказалі ў ФПБ, кошты не аднолькавыя ў разліку на збор хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама ў залежнасці ад рэгіёну.

Напрыклад, даражэй за ўсё абыдзецца школьны набор для хлопчыкаў малодшага ўзросту ў Мінскай вобласці — больш за 760 рублёў, для дзяўчынак з Брэсцкай вобласці — амаль 600 рублёў. Танней, але не менш затратна, зборы ў школу абыдуцца для сямей з Гродзенскай вобласці: на хлопчыка прыйдзецца выдаткаваць 563 рублі, на дзяўчынку — 465 рублёў.

Бацькам старшакласнікаў даражэй за ўсё абыдзецца падрыхтоўка да школы хлопчыкаў з Мінскай вобласці — сума пакупак складзе больш за 830 рублёў, для дзяўчынак з Брэсцкай вобласці спатрэбіцца 972 рублі. Танней за ўсё будзе сабраць хлопцаў-старшакласнікаў у Гомельскай вобласці — 716 рублёў, дзяўчынак Гродзенскай вобласці — 641 рубель.

— Вынікі нашага маніторынгу паказалі, што сёння сабраць дзіця ў школу вельмі нетаннае мерапрыемства. У параўнанні з мінулым годам кошты падраслі дзесьці на 6, дзесьці на 10 працэнтаў, у грашовым эквіваленце бацькам давядзецца выдаткаваць на 100, а дзесьці і больш рублёў, — расказаў намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Уладзімір ПАЗНЯКОЎ.

Ён адзначыў, што прафсаюзы занепакоеныя такой сітуацыяй на рынку школьных тавараў і нагадаў аб гатоўнасці грамадскай арганізацыі падтрымліваць і аказваць неабходную дапамогу работнікам. Намеснік старшыні ФПБ нагадаў, што ў кожнай прафсаюзнай арганізацыі існуюць так званыя «касы ўзаемадапамогі», з якіх аказваецца фінансавая дапамога тым, хто па тых ці іншых прычынах апынуўся ў складанай сітуацыі. Гаворка ідзе як аб эканамічных цяжкасцях на прадпрыемстве ці асабістых сямейных абставінах — розніцы няма.

— Звярнуцца ў сваю прафсаюзную арганізацыю можа кожны работнік — член прафсаюза, — падкрэсліў Уладзімір Пазнякоў. — І мы ўжо зараз бачым, што ёсць неабходнасць накіраваць сродкі з гэтых "кас«на аказанне дапамогі бацькам, чые дзеці ідуць у школу.

Акрамя таго, трэба сказаць, што грамадская арганізацыя з 2002 года арганізуе акцыю «Прафсаюзы-дзецям», падчас якой прафсаюзныя арганізацыі аказваюць дапамогу ў падрыхтоўцы дзяцей да школы. Асаблівая ўвага надаецца дзецям, якія ідуць у першы клас, дзецям-сіротам, шматдзетным, маламаёмасным і прыёмным сем’ям, а таксама сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў або тым, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Матэрыяльную і фінансавую падтрымку атрымліваюць падшэфныя дзіцячыя сацыяльныя прытулкі, школы-інтэрнаты, дамы сямейнага тыпу.

У ФПБ адначылі, што памер матэрыяльнай і фінансавай падтрымкі, якую аказваюць прафсаюзныя арганізацыі ўсіх узроўняў, штогод расце. Так, летась на гэтыя мэты было накіравана каля 6 мільёнаў рублёў.

Таксама ў многіх калектыўных дагаворах прадпрыемстваў закладзены нормы па аказанні матэрыяльнай дапамогі бацькам, якія выхоўваюць дзяцей-школьнікаў.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.