Вы тут

Сенатар Віктар Лісковіч наведаў Зэльвеншчыну


На парадку дня сенатара былі некалькі пунктаў: сустрэча з педагогамі раёна, удзел у круглым стале і ў цырымоніі адкрыцця Ганненскага кірмашу.


 

Напачатку сенатар завітаў у гімназію № 1, дзе ў рамках адзінага дня інфармавання абмеркаваў з работнікамі ўстановы адукацыі актуальную на сённяшні дзень тэму — «Вялікую размову з Прэзідэнтам».

Ключавыя моманты адкрытага дыялогу Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці нагадаў аўдыторыі старшыня райвыканкама Дзяніс Альшэўскі. Пасля гэтага Віктар Лісковіч адказаў на пытанні, якія цікавяць настаўнікаў. Датычыліся яны грамадзянска-патрыятычнага, працоўнага выхавання дзяцей і моладзі, арганізацынай і заканатворчай работы верхняй палаты беларускага парламента, яе сутнасці і ўнёску сенатараў у стабільнае, паступальнае развіццё нашага грамадства.

— З зэльвенцамі мы дэталёва абмеркавалі асноўныя канцэптуальныя тэзісы галоўнай падзеі гэтага месяца. Прыемна, што людзі, якія сядзелі ў зале, успрынялі размову з цікавасцю. Гэта было заўважна па іх саміх, нягледзячы на тое, што яны ўжо раней праслухалі выступленне кіраўніка дзяржавы, — цытуе Віктара Лісковіча раённая газета «Праца». — Бо сёння для кожнага беларуса важна вызначыць сваю ролю ў тых праблемных момантах, якія былі агучаныя Прэзідэнтам.

 

Пасля гутаркі з педагагогамі сенатар прыняў удзел у круглым стале, які быў прысвечаны 300-годдзю «Ганненскага кірмашу» ў Зэльве і праходзіў на базе раённай бібліятэкі. У пасяджэнні ўдзельнічалі таксама старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Валянцін Семяняка, супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі — загадчык аддзела спецыяльных гістарычных даследаванняў Аляксандр Доўнар, старшы навуковы супрацоўнік гэтага аддзела Таццяна Доўгач, дактарант Раіса Зянюк, дацэнт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Таццяна Вараніч і іншыя. Як паведамілі ў профільнай камісіі Савета Рэспублікі, адбылася жывая дыскусія аб развіцці краязнаўчай дзейнасці і захаванні гістарычнай спадчыны. У рамках дыскусіі абмеркавана гісторыя станаўлення свята як феномена эканамічнага і культурнага жыцця беларусаў, этапы развіцця Зэльвенскага краю.

Аднак толькі гэтым рабочы візіт не абмяжоўваўся: Віктар Лісковіч акрамя ўдзелу ў згаданых вышэй мерапрыемствах таксама ўзначаліў судзейскую калегію двух конкурсаў, якія праходзілі ў першы дзень «Ганненскага кірмашу» «Рыбныя прысмакі» і «Заплыў на абы-чым».

Дарэчы, ініцыятарам правядзення конкурсу самаробных плавальных сродкаў на Гродзеншчыне некалі стаў менавіта Віктар Лісковіч.

Адзначым, што пачатак такім стартам быў пакладзены яшчэ ў 2015 годзе на Аўгустоўскім канале. Трэба сказаць, вельмі відовішчная і захапляльная падзея.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА,

Фота газеты «Праца».

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.