Вы тут

«Кодэкс паводзінаў» краін АСЕАН сугучны знешняй палітыцы нашай дзяржавы


«Кодэкс паводзінаў» краін АСЕАН сугучны знешняй палітыцы нашай дзяржавы і з'яўляецца добрай асновай для сумеснага вырашэння многіх жыццёвых задач. Такое меркаванне выказаў на пленарным пасяджэнні 42-й Генеральнай асамблеі МПА АСЕАН Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА.


Сустрэча ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі праходзіць з 23 да 25 жніўня 2021 года на базе парламента Бруней-Дарусалама, паведамляе прэс-служба ніжняй палаты парламента Беларусі. Асамблея прысвечана пытанням развіцця парламенцкага супрацоўніцтва ў галіне інтэграцыі лічбавых тэхналогій да супольнасці АСЕАН 2025.

Па словах Уладзіміра Андрэйчанкі, эгаізм палітычных элітаў асобных краін Захаду вядзе да росту напружанасці ў розных кутках свету, што паглыбляе праблемы, звязаныя са змяненнем клімату, сацыяльна-эканамічнымі і тэхналагічнымі няроўнасцямі.

«У сувязі з гэтым асаблівую каштоўнасць набывае палітыка АСЕАН, заснаваная на такіх прынцыпах як неўмяшанне ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў, адмова ад прымянення сілы, мірнае ўрэгуляванне спрэчак. „Кодэкс паводзінаў“ краін АСЕАН сугучны знешняй палітыцы нашай дзяржавы і з’яўляецца добрай асновай для сумеснага вырашэння многіх жыццёвых задач», — сцвярджае спікер ніжняй палаты парламента Беларусі.

Ён адзначае вялікія перспектывы ў вызначэнні кропак спалучэння паміж рознымі інтэграцыйнымі аб’яднаннямі. Асабліва ў сферы супрацоўніцтва ў галіне стварэння агульных лічбавых экасістэм і «пояса лічбавага добрасуседства».

«Мы адкрытыя для ўзаемадзеяння з калегамі-парламентарыямі з МПА АСЕАН па гэтых і іншых тэмах. Для вызначэння яго канкрэтных напрамкаў прапануем правесці міжпарламенцкі форум АСЕАН — Беларусь у Мінску, — сказаў Уладзмір Андрэйчанка. — Правядзенне такога форуму будзе таксама нашым сумесным унёскам у рэалізацыю задач Глабальнай контртэрарыстычнай стратэгіі ААН».

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».