Вы тут

Што трэба ведаць пра Параалімпійскія гульні 2020


Увага ўсяго свету зноў прыкаваная да японскай сталіцы. З 24 жніўня па 5 верасня Токіа будзе прымаць XVI Параалімпійскія гульні. Традыцыйна, на гэтым спартыўным форуме будуць прадэманстраваныя неверагодная сіла духа, мэтанакіраванасць і перамога над самымі цяжкімі абставінамі. Расказваем, што трэба ведаць пра галоўны старт спартсменаў з абмежаванымі фізічнымі здольнасцямі і бязмежнай маральнай сілай.


 

Такі магутны талісман

Талісман японскай параалімпіяды — персанаж Самейці, чыё імя бярэ паходжванне ад папулярнага сорту сакуры «Someiyoshino» і ад выразу «такі магутны». Маскот вішнёвага колеру валодае тактыльнымі сэнсарамі і зверхздольнасцямі. Згодна з легендай, ён мае здольнасці да тэлепатыі, выкарыстоўваючы антэны сакуры па абедзвюх баках твару. Таксама ён можа лятаць з дапамогай плашчу з японскім малюнкам ішымацу. Звычайна Самейці ціхі, але пры неабходнасці можа праявіць вялізную сілу. Ён можа размаўляць з камянямі і ветрам, а таксама рухаць рэчы проста гледзячы на іх. Тактыльныя датчыкі сакуры дапамагаюць яму паказваць вялікую разумовую і фізічную сілу. Самейці ўвасабляе спартсменаў-параалімпійцаў, якія пераадольваюць перашкоды і пашыраюць межы чалавечых магчымасцяў. 

Спартыўная праграма

У праграму Параалімпійскіх гульняў у Токіа ўключаны 22 віды спорту: традыцыйныя стральба з лука, велагонкі на шашы, верхавая язда, футбол, веславанне на байдарках і каноэ, акадэмічнае веславанне, паўэрліфтынг, стральба, валейбол седзячы, настольны тэніс, баскетбол на калясках, фехтаванне седзячы, рэгбі седзячы, тэніс на калясках. Сёлета ў параалімпійскую сям’ю ўвайшлі бадмінтон і таэквандо, яны замянілі парусны спорт і адну футбольную дысцыпліну. 

У праграму параалімпіяды ўваходзяць незвычайныя віды спорту — галбол і бочча. Згодна з правіламі галболу камандзе з трох чалавек трэба забіць мяч са званочкам унутры ў вароты саперніка. Гэтая гульня была прыдумана для сляпых ветэранаў вайны і ў 1980 годзе яна была ўключана ў праграму параалімпіяды. Бочча — гэта спартыўныя гульня на дакладнасць кідкоў, блізкая па сваёй сутнасці да боўлінга ці петанку. У бочча гуляюць людзі з цяжкай ступенню інваліднасці, іх задача — каціць, кідаць ці штурхаць мяч да мэты. Першапачаткова спорт быў вынайдзены для людзей, якія пакутуюць ад дзіцячага цэрэбральнага паралічу, але з часам да яго далучыліся людзі з рознымі хваробамі сэнсарна-маторнай функцыі.

Большасць спаборніцтваў на Параалімпійскіх гульнях праходзяць па такім жа сцэнарыі, як і на Алімпійскіх. Напрыклад, плаванне, веласпорт і лёгкая атлетыка, праходзяць таксама як і на алімпіядзе, толькі падзеленыя на іншыя катэгорыі і спартсмены, зразумела, карыстаюцца пратэзамі і інваліднымі каляскамі, у іх могуць быць памочнікі. 

Футбол і валейбол седзячы мала падобныя да сваіх традыцыйных эквівалентаў. Футбольны мяч для сляпых менш пругкі і ўнутры яго знаходзяцца падшыбнікі, каб спартсмены чулі, куды ён ляціць. Каманды гуляюць не на траве, а на цвёрдай паверхні. Агароджанае шчытамі поле па памерах меншае за звычайнае. Шчыты выконваюць важную функцыю — не даюць мячу вылецець за межы поля і адлюстроўваюць гукі мяча, што дазваляе спартсменам лепш арыентавацца на полі. 

Сацыяльная кампанія 

За 10 дзён да старту Параалімпійскіх гульняў у Токіа, 15 жніўня 2021 году, стартавала кампанія WeThe15, якая разлічана на 10 гадоў. Яна павінна стаць ключавым інструментам міжнароднай падтрымкі людзей з інваліднасцю. Каб падтрымаць запуск і развіццё кампаніі, славутасці сусветнага маштабу будуць падсветлены пурпурным колерам. 

Мэта кампаніі WeThe15 — стварыць буйнейшы ў гісторыі праваабарончы рух і скончыць дыскрымінацыю людзей з інваліднасцю, якія складаюць 15 працэнтаў ад усяго насельніцтва планеты. Гэта ініцыятыва аб’ядноўвае міжнародныя арганізацыі з усяго свету, якія прадстаўляюць розныя сферы: спорт, абарону правоў чалавека, палітыку, бізнес, мастацтва і іншыя. На працягу 10 гадоў члены кампаніі будуць узаемадзейнічаць з урадамі краін, кампаніямі, грамадскасцю, праводзіць разнастайныя мерапрыемствы, каб пашырыць стварэнне інклюзіўнага асяроддзя, павялічыць сацыяльную інтэграцыю інвалідаў і забяспечыць вялікую сацыяльную дасведчанасць пра праблемы і патрэбы людзей з інваліднасцю. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота з адкрытых краніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».