Вы тут

Надвор’е: Прахалоднае і дажджлівае


Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Новы тыдзень у краіне пачынаецца з прахалоднага надвор'я ў вобласці павышанага атмасфернага ціску.

У аўторак, 24 жніўня, умовы надвор'я на поўдні Беларусі будуць вызначацца ўплывам маларухомага атмасфернага фронту. У гэтай частцы краіны чакаецца пахмурнае і дажджлівае надвор'е. У многіх раёнах Брэсцкай і Гомельскай абласцей пройдуць моцныя дажджы. У паўночных і цэнтральных раёнах Беларусі, дзе адаб'ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, ападкі малаверагодныя. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 6—11 градусаў вышэй за нуль, па поўдні да плюс 13. Днём будзе 14—20 градусаў цяпла, месцамі да плюс 22.

У сераду, 25 жніўня, пераважна па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах Гомельскай вобласці чакаюцца моцныя дажджы. Захаваецца халаднаватае надвор'е: ноччу будзе ад плюс 3 па поўначы да 14 градусаў вышэй за нуль па паўднёвым усходзе краіны. Днём у асноўным 14—19 градусаў цяпла, месцамі паветра можа прагрэцца да плюс 21.

У чацвер, 26 жніўня, адаб'ецца ўплыў атмасферных франтоў. Месцамі, пераважна па захадзе і ўсходзе краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5—12 градусаў вышэй за нуль, месцамі да плюс 14. Днём будзе 13—20 градусаў цяпла, месцамі, пераважна па паўднёвым усходзе, да плюс 22.

У другой палове тыдня ўмовы надвор'я будуць вызначацца ўплывам атмасферных франтоў ад цыклону з цэнтрам над поўднем Балтыйскага мора. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы рознай інтэнсіўнасці. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 8—14 градусаў вышэй за нуль, днём будзе ад плюс 13 па паўночным захадзе да 25 градусаў цяпла па ўсходзе краіны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

існуе тэорыя, што толькі той, каму выпала перажыць моцныя ўзрушэнні, можа стаць сапраўдным паэтам.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў.