Вы тут

Найбольшая колькасць непаўналетніх, якія трапляюць у ДТЗ, — гэта дзеці-пасажыры


За сем месяцаў года на дарогах Беларусі загінулі 17 непаўналетніх, 267 атрымалі траўмы. Аб гэтым расказала старшы інспектар па асаблівых даручэннях галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Ганна БАНАДЫК.


— Надыходзіць вельмі няпросты час як для бацькоў, так для работнікаў школ і міліцыі. Паступова дзеці вяртаюцца ў гарады з месцаў адпачынку, сельскай мясцовасці. І тут, у гарадскім асяроддзі, яны нярэдка трапляюць у небяспечныя сітуацыі. У летнюю пару адбылося дастаткова шмат непрыемных, часам трагічных сітуацый. За гэтыя канікулы на дарогах краіны загінулі дзесяць дзяцей, з іх восем былі пасажырамі, двое — пешаходамі. Яшчэ 119 дзяцей атрымалі траўмы. Неспрыяльная абстаноўка з дзіцячым дарожна-транспартным траўматызмам складваецца ў Гродзенскай вобласці, дзе загінулі пяць дзяцей: чатыры пасажыры і адзін пешаход. У Віцебскай вобласці за сем месяцаў загінулі тры пасажыры і адзін пешаход; у Магілёўскай вобласці — двое дзяцей: пасажыр і веласіпедыст; у Брэсцкай — пасажыр і пешаход; у Гомельскай — два непаўналетніх пешаходы. У Мінскай вобласці і сталіцы загінулі два дзіцяці-пасажыра.

Актуальным пытаннем з’яўляецца бяспека дзяцей-пасажыраў. «Традыцыйна ў дарожна-транспартных здарэннях з удзелам непаўналетніх, большая частка ўдзельнікаў — гэта дзеці-пешаходы, але ў бягучым годзе сітуацыя змянілася. Цяпер найбольшая колькасць дзяцей, якія трапляюць у ДТЗ, гэта дзеці-пасажыры (41 працэнт). Пры гэтым у кожным другім выпадку дзіця перавозілася з парушэннем правіл. Таксама з 92 дзяцей-пешаходаў, якія патрапілі ў ДТЗ, за сем месяцаў 63 з іх атрымалі траўмы па віне кіроўцаў, 40 — на пешаходных пераходах».

Дзяржаўтаінспекцыя нагадала: перавозіць дзяцей у легкавым аўтамабілі, трэба з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту непаўналетніх, і калі яго ўзрост — да пяці гадоў. Калі маленькаму пасажыру ад пяці да 12 гадоў, патрэбныя дзіцячыя ўтрымліваючыя прылады, адпаведныя вазе і росту дзіцяці, іншыя сродкі: бустары, дадатковыя сядзенні, якія дазваляюць прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаныя канструкцыі транспартнага сродку.

З 25 жніўня да 5 верасня ў краіне пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага — дзеці!», акцэнтавала ўвагу Ганна Банадык.

— Прафілактычная акцыя праводзіцца з мэтай прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, а таксама павысіць узровень адказнасці кіроўцаў. У рамках мерапрыемства кіроўцы павінны ўключаць блізкае святло фар або хадавыя агні ў дзённы час. Запланаваны розныя акцыі, конкурсы. Дзецям нагадаюць асноўныя правілы бяспечных паводзін, выконваючы якія можна пазбегнуць траўмаў на дарозе. Увага будзе нададзена прафілактычнай рабоце з дарослымі. Супрацоўнікі міліцыі наведаюць працоўныя калектывы і правядуць шэраг тэматычных сустрэч. Міліцыянеры правядуць рэйды па спыненні парушэнняў правілаў дарожнага руху. Інспектары ДАІ правераць выкананне правілаў праезду пешаходных пераходаў, хуткасных рэжымаў, а таксама звернуць увагу на бяспеку перавозкі маленькіх пасажыраў. Да пачатку навучальнага года намі былі праведзены абследаванні ўчасткаў дарог вуліц побач з дзіцячымі ўстановамі на прадметы бяспекі: надавалася ўвага наяўнасцi і стану дарожнай разметкі і знакаў, арганізацыі пешаходнага доступу на тэрыторыі школ, наяўнасць і стан вонкавага асвятлення па маршруце «дом-школа-дом», уладкаванне штучных агароджаў і іншае. Па выніках работы камісія выявіла больш за 3,7 тысячы недахопаў. Да 1 верасня пройдуць кантрольныя праверкі выканання прадпісанняў Дзяржаўтаінспекцыі па ліквідацыі ўсіх недахопаў.

Дар’я ШЛАПАКОВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Персанальныя даныя: ведаць нельга распаўсюджваць

Персанальныя даныя: ведаць нельга распаўсюджваць

Каму, калі, што, дзе і як можа давяраць пра сябе сучасны чалавек.

Грамадства

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Раней было прасцей: скончылася ў доме соль — ідзеш у краму і купляеш, і ўсё зразумела.

Эканоміка

Змены ў падатковы кодэкс. Хто заплаціць падатак на кватэру, а хто не?

Змены ў падатковы кодэкс. Хто заплаціць падатак на кватэру, а хто не?

З пачатку года ўступілі ў сілу змены ў Падатковы кодэкс.

Культура

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

 У 2019 годзе прэміяй «За духоўнае адраджэнне» былі адзначаны перакладчыкі Бібліі на беларускую мову.