Вы тут

На­су­пе­рак за­меж­ным санк­цы­ям і пан­дэ­міі. Пра што яшчэ га­ва­ры­лі дэ­ле­га­ты?


Мінскі абласны рэгіянальны форум «Беларусь адзіная» прайшоў у Маладзечне. Абмеркаваць надзённае і будучае нашай краіны сабралася больш за 800 чалавек з усіх раёнаў Міншчыны. Прадстаўнікі розных узростаў, работнікі і кіраўнікі райвыканкамаў, прадпрыемстваў і арганізацый, грамадскія дзеячы, ідэолагі, палітолагі, рэдактары рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі...


Прыемна, што форум адбыўся напярэдадні знамянальнай даты — 17 верасня, калі Беларусь упершыню адзначыць новае дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства.

У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі прафесійныя эксперты краіны — дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Вадзім Гігін, эканамічны эксперт Анастасія Баброва, палітычны аглядальнік, член камісіі па выпрацоўцы паправак да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шпакоўскі, філосаф і публіцыст Аляксей Дзермант, эканамічны аглядальнік Аляксей Аўдонін, намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч.

Эксперты адзначылі, што 2021 год быў нялёгкі для краіны. Але нягледзячы на складанасці, эканамічныя санкцыі, Беларусь паступальна развіваецца, рухаецца наперад. Разам з тым, эксперты папярэдзілі, што неабходна рыхтавацца да новых «сюрпрызаў» з Захаду, які не можа супакоіцца. Анастасія Баброва лічыць, што неабходна спадзявацца толькі на ўласныя сілы. І па яе словах, да гэтага часу Беларусь спраўлялася і спраўляецца.

— Мы выстаялі дзякуючы кансалідацыі, грамадзянскай пазіцыі, людзі па-новаму адчулі сваю датычнасць да супольнасці, аб’яднання, — канстатаваў Вадзім Гігін. І падкрэсліў: — Хацелася б, каб на нашай сустрэчы менш выказваліся эксперты, а больш выступала аўдыторыя, каб людзі сканцэнтравалі ўвагу на тых мінусах, недапрацоўках, якія варта выпраўляць. Хацелася б, каб вы выказваліся па ўсіх праблемах свабодна, спакойна, як было на «Вялікай размове» ў кіраўніка дзяржавы.

Пасля выбараў Прэзідэнта мінуў год. І нам цяпер як ніколі важна асэнсаваць пройдзены шлях і яшчэ больш кансалідавацца, уносіць у нашае жыццё новы вопыт.
Заклік да шчырай, адкрытай размовы быў пачуты. Удзельнікі форуму адзін за другім падыходзілі да мікрафона. Іх хвалявалі розныя пытанні — палітыка, эканоміка, санкцыі, пандэмія... І ў кожным выступленні гучалі перажыванні за лёс і будучыню краіны.

— Праект Канстытуцыі аддадзены на разгляд Прэзідэнта, для аналізу спецыялістамі апарату Адміністрацыі Прэзідэнта. Але ёсць шэраг канцэптуальных пытанняў. І, шчыра кажучы, мы не ўзялі на сябе адказнасць іх вырашаць, не правёўшы сустрэчу з людзьмі, не пачуўшы іх думкі, не параіўшыся з вамі — палітычным актывам краіны, — адзначыў Вадзім Гігін.

Шмат дыскутавалі прысутныя наконт партыйнага будаўніцтва, рэгістрацыі партый. Член Канстытуцыйнай камісіі Аляксандр Шпакоўскі канстатаваў, што не варта хвалявацца, —неразбярыхі па гэтым пытанні не будзе, паколькі рыхтуецца новы закон аб палітычных партыях.

Прадстаўнік Вілейкі, былы ваенны, а цяпер адстаўнік, падняў тэму патрыятычнага выхавання, яго ўдасканалення. З першага верасня ў агульнаадукацыйных школах з’явяцца ваенрукі — кіраўнікі ваенна-патрыятычнага выхавання: усяго выдзелена дзве тысячы ставак. У цяперашні час распрацавана праграма патрыятычнага выхавання, вядзецца работа па стварэнні Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання. Маладыя людзі павінны ўяўляць, што служба ў арміі — гэта не прымус, а ганаровы абавязак. Менавіта служба робіць з учарашніх школьнікаў сапраўдных мужчын. А патрыятычнае выхаванне мае на ўвазе розныя формы работы. Гэта не толькі навука «хадзіць строем», але і клопат пра ветэранаў, добраўпарадкаванне пахаванняў і брацкіх магіл часоў Вялікай Айчыннай вайны, арганізацыя «Зорных паходаў». І ў гэтым роля ваенрукоў, якія прайшлі армейскую загартоўку, будзе надзвычай важная.

Шмат гаварылася пра патрыятызм. І кожны ўкладваў у гэтае слова свой сэнс. Для кагосьці гэта любоў да роднай зямлі, пераемнасць пакаленняў, традыцыі. А для кагосьці — моцная сям’я.

Таццяна ГЕОРГІЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».