Вы тут

Карпенка: Сістэма адукацыі павінна ўдасканальвацца ў інтарэсах асобы, грамадства і дзяржавы


Сістэма адукацыі павінна развівацца і ўдасканальвацца ў інтарэсах асобы, грамадства і дзяржавы. Такі падыход знайшоў сваё ўвасабленне ў асноўных кірунках пераўтварэння галіны, што замацаваны ў праектах Кодэкса аб адукацыі і Канцэпцыі развіцця сістэмы адукацыі да 2030 года. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Ігар КАРПЕНКА, выступаючы на Рэспубліканскім педагагічным савеце, што праходзіў сёння ў НВЦ.


Фота БелТА

Міністр адукацыі расказаў, што для папярэджання ўцягвання дзяцей у супрацьпраўную дзейнасць плануюць умацоўваць узаемадзеянне са структурамі МУС, ваеннымі часткамі, установамі аховы здароўя, спорту. Працягнецца ўдасканальванне работы сацыяльна-псіхалагічнай і педагагічнай службаў. Яны будуць накіраваны на выяўленне дывіяцый.

Па словах Ігара Карпенкі, важнейшая задача школы — умацаванне супрацоўніцтва з сям’ёй. «Разам з тым арганізуючым пачаткам сямейнага выхавання, безумоўна, павінны выступаць установы адукацыі. Паколькі не ўсе бацькі разумеюць, што яны ў першую чаргу адказныя за выхаванне і адукацыю дзіця. А з апорай на закон ім гэта не заўсёды тлумачаць. Таму плануем рэалізоўваць праект «Бацькоўскі ўніверсітэт» і іншыя грамадскія ініцыятывы. Тым самым вырашым праблему адказнасці бакоў«,— сказаў міністр.

Для выхаваўчай работы з новага вучэбнага года ў 5-6 класах арганізуюць факультатывы «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Для арганізацыі ваенна-патрыятычнага выхавання, дапрызыўнай падрыхтоўкі, развіцця экскурсійна-турыстычнай дзейнасці, забеспячэння бяспекі дзяцей з верасня ў школах уведзена новая пасада — кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні.

Міністр расказаў, як дапаўненне да традыцыйных формаў адукацыі развіваецца дыстанцыйная форма атрымання адукацыі. Ужо распрацаваны адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс, што дазваляе арганізаваць вучэбны працэс у любых умовах.

"Яго можна выкарыстоўваць для арганізацыі самастойных заняткаў вучня, заняткаў на доме, абучэння дзяцей у пасольствах і консульствах Беларусі за мяжой, пра што часта казалі дыпламаты, азнаямлення пачынаючых педагогаў з напрацоўкамі вопытных калег. З 1 верасня рэсурс працягне сваю работу, яго матэрыялы будуць абнаўляцца, пачнецца распрацоўка беларускамоўнай версіі«,— паведаміў Ігар Карпенка.

Паводле кіраўніка ведамства, да 2025 года плануюць запусціць рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную сераду, укараніць аўтаматызаваную сістэму кіравання ўстановай адукацыі, што аптымізуе адміністрацыйныя працэдуры і будзе садзейнічаць зніжэнню папяровай работы настаўнікаў.

Арыентаваць вучняў на выбар запатрабаваных у эканоміцы прафесій інжынерна-тэхнічных спецыяльнасцяў плануюць з дапамогай стварэння ў кожным раёне пры ўдзеле ПВТ стэм-цэнтраў.

Для зніжэння нагрузкі на выпускнікоў школ, выключэння суб’ектыўнасці пры ацэньванні з 2023 года ў 11 класе ўвядуць Нацыянальны дзяржаўны экзамен.

«Гэта мае ў сабе правядзенне выпускных выпрабаванняў па матэматыцы і адной з дзяржаўных моў па выбару ў фармаце цэнтралізаванага тэсціравання. Анкетаванне паказала, што гэта прапанова падтрыманая каля 70 працэнтамі настаўнікаў і больш 60 працэнтамі вучняў і бацькоў», — дадаў кіраўнік Міністэрства адукацыі.

Акрамя таго, як паведаміў Ігар Карпенка, прапануюць залічваць ва ўстановы сярэдне-спецыяльнай адукацыі па выніках конкурсу сярэдняга бала дакумента аб адукацыі без правядзення ЦТ. Увогуле, у сістэме прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі будзе функцыянаваць адзін від устаноў — прафесійны каледж.

У завяршэнне міністр адукацыі акцэнтаваў, што настаўнік застаецца апорай дзяржаўнай улады і суверэнітэту краіны.

«У гэтай сувязі разгорнута мэтанакіраваная работа па павышэнні ўзроўню падрыхтоўкі педагагічных кадраў. Яна пачынаецца яшчэ ў школе з педагагічных класаў. Там мы выбіраем здатных, тых, хто паспявае ва ўчобе, і матываваных на педагагічную працу абітурыентаў», — заявіў міністр.

Больш падрабязней навацыі ў сістэме выкладзены ў праектах Кодэкса ад адукацыі і Канцэпцыі развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі да 2030 года, што выкладзены ў свабодным доступе.Якорь

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.