Вы тут

Параалімпійцы з усяго свету раскрываюць крылы


У Токіа стартавалі Параалімпійскія гульні. Свае выступленні ў першы дзень спартыўнага форуму пачынаюць і беларусы. Прычым адразу – лідары каманды.


Аляксей Талай.

У плаванні на старт дыстанцыі 100 метраў батэрфляеяем выйдуць вопытнейшыя Ігар Бокій і Дзмітрый Салей. Кампанію ім складзе малады і перспектыўны Уладзімір Сотнікаў. Спартсмены выступаюць у класе S13. Для таго каб лепей разумець параалімпійскі спорт, варта ведаць класіфікацыю спартсменаў. У плаванні лацінская літара S азначае вольны стыль, батэрфляй і плаванне на спіне. Для спартсменаў з фізічнымі недахопамі існуе дзесяць розных спартыўных класаў, пранумараваных ад 1 да 10. Чым менш лічба, тым большае абмежаванне магчымасцяў чалавека.

Спартсмены з класаў S\SB 11-13 маюць парушэнні зроку. Адпаведна, плаўцы класу S13 як Ігар, Дзмітрый і Уладзімір маюць найменш сур’ёзныя парушэнні зроку. У іх самая высокая вастрыня зроку і поле зроку мае радыус не менш за 20 метраў.

У класе S1 (памятаем, што гэта клас спартсменаў з самымі сур’ёзнымі парушэннямі здароўя) на дыстанцыі 100 метраў на спіне будзе змагацца Аляксей Талай. «Баявы дух прысутнічае ва ўсіх нас. У мяне асабліва. Я чалавек, біты жыццём. Ведаю, што лёгка нам не будзе. Недзе, магчыма, будуць і правакацыі — мы павінны быць гатовыя да ўсяго. Наша каманда вельмі дасведчаная, а я пакуль пачынаючы ў гэтай сферы дзейнасці — у спорце толькі чацвёрты год. Але, маючы за плячыма вопыт выжывання ў экстрэмальных жыццёвых сітуацыях, упэўнены, што мы справімся з усімі цяжкасцямі, прывязем дадому медалі. Нашы спартсмены гатовыя. Я бачыў, як яны займаліся, працавалі. Мы ў поўным узбраенні, гатовыя змагацца і вернемся з перамогай!», — дзяліўся з журналістамі Аляксей на провадах беларускай параалімпійскай каманды ў Токіа.

Рэкорды адкрытых Гульняў

У аўторак 24 жніўня пад дэвізам «У нас ёсць крылы» адбылася ўрачыстыя цырымонія адкрыцця Параалімпійскіх гульняў у Токіа. Беларускі сцяг пранесла трохразовая параалімпійская чэмпіёнка Людміла Воўчак.

Гульні ў Токіа ўжо ўсталявалі шэраг рэкордаў. Гэта самая шматлікая Параалімпіяда. У японскай сталіцы будзе ўдзельнічаць 4 403 спартсмены, з іх 1853 жанчыны, што таксама рэкорд. На папярэдніх Параалімпійскіх гульнях у Рыа выступалі 4328 спартсмены, з іх 1671 — жанчыны.

«Пабіць рэкорд па колькасці спартсменаў на Токіа-2020 — гэта сведчанне велізарнай працы ўсіх удзельнікаў парааліміпйскага руху і міжнародных федэрацый, якія выйшлі за рамкі службовых абавязку падчас большасці выпрабаванняў. Гэта абсалютна фантастычная навіна, што на Параалімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа будзе спаборнічаць больш жанчын, чым калі-небудзь раней. Хоць нам усё яшчэ не хапае гендарнага парытэту, мы рухаемся ў правільным кірунку: колькасць жанчын, якія ўдзельнічаюць у Параалімпійскіх гульнях, амаль падвоілася ў параўнанні з Гульнямі ў Сіднэі 2000 года», — падкрэсліў Эндру Парсонс, прэзідэнт Міжнароднага параалімпійскага камітэту.

«У бліжэйшыя дні выдатныя выступленні параалімпійцаў разбураць стэрэатыпы і прадэманструюць, чаму інваліды павінны быць актыўнымі, прыкметнымі і ўносіць ўклад у глабальнае грамадства зараз, як ніколі», — адзначыў ён.

І беларусы таксама зробяць свой унёсак у гэтую вялікую місію.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Аліны МАЗАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?