Вы тут

Павел Ждановіч: Гэтая дата стала знакавай


Павел Ждановіч, асістэнт кафедры філасофіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый ГДУ імя Ф. Скарыны: «Гэтая дата стала знакавай».


— Падзеі восені 1939 года праходзілі ў даволі няпростай міжнароднай абстаноўцы — пачалася Другая сусветная вайна. Між тым, яны маюць вельмі важнае значэнне для беларускай гісторыі, а таксама для разумення ходу развіцця беларускай дзяржаўнасці.

Працэс аб'яднання беларускага народа, які пачаўся 17 верасня 1939 года з паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь, завяршыўся прыняццем Закона СССР «Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза ССР з аб'яднаннем яе з Беларускай ССР» ад 2 лістапада 1939 г., прынятым на пазачарговай V сесіі Вярхоўнага Савета СССР, і заканадаўчым актам, прынятым ІІІ сесіяй Вярхоўнага Савета БССР 12 лістапада 1939 г. Дарэчы, у апошнім дакуменце было запісана: «Прыняць Заходнюю Беларусь у склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і аб'яднаць тым самым вялікі беларускі народ у адзінай Беларускай дзяржаве».

Да падзей восені 1939 года ў прафесійным асяроддзі даследчыкаў стаўленне рознае і неадназначнае, выказваюцца аргументы pro і сontra, але разам з тым складана адмаўляць той факт, што дата 17 верасня 1939 года стала знакавай для нашай нацыянальнай гісторыі, нашага народа і краіны, а аб'яднанне з'явілася актам гістарычнай справядлівасці — беларусы аб'ядналіся ў межах адзінай этнічнай тэрыторыі.

Запісала Наталля КАПРЫЛЕНКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.