Вы тут

Зваротаў са скаргамі на ЖКГ у профільныя камісіі Савета Рэспублікі становіцца менш?


На гэта звярнуў увагу старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей РАЧКОЎ падчас свайго прыёму грамадзян па асабістых пытаннях, які сенатар правёў у будынку верхняй палаты парламенту.


— Апошнім часам мы практыкуем правядзенне адзіных дзён прыёму грамадзян членамі Савета Рэспублікі, — нагадаў сенатар у гутарцы з журналістамі аб новай форме работы. —Ужо правялі прыёмы ў Мінскім раёне, Віцебскай вобласці і сталіцы. Але тым не менш раз на месяц абавязкова ў будынку Савета Рэспублікі старшыні Пастаянных камісій праводзяць прыём грамадзян.

На пытанне аб сезонным характары некаторых зваротаў сенатар заўважыў, што напачатку дзейнасці сенатарскага корпусу сёмага склікання да яго, як старшыні камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, звярталіся ў тым ліку і з камунальнымі праблемамі. Зараз людзі стараюцца больш звяртацца па профілі камісіі: у дадзеным выпадку заяўнікі прыходзяць з просьбамі па сферах, дзе задзейнічаны сілавыя структуры, праваахоўныя органы, суды. 

Аднак менш — не значыць поўная адсутнасць. Не так даўно, прыгадаў Сяргей Рачкоў, на прыёме, які ён праводзіў у Сеніцы, заяўнікам узнімаліся пытанні звязаныя з добраўпарадкаваннем тэрыторыі, дарогамі, пешаходнымі пераходамі.

— І зараз мне было прыемна адказаць заяўніку, што паднятыя ім пытанні былі станоўча вырашаны, — адзначыў сенатар. Ён акцэнтаваў увагу, што сапраўды, праводзячы аналіз зваротаў грамадзян у Савет Рэспублікі, камунальная тэматыка застаецца ў лідарах, аднак людзі сталі больш увагі надаваць профілю камісіі і звяртацца канкрэтна па адрасе. 

У прыватнасці, сенатар звярнуў увагу на прыклад, які закранае інтарэсы міжнароднай дзейнасці, і больш адносіцца да катэгорыі прапаноў. Так, на папярэдні прыём грамадзян Сяргеем Рачковым прыйшла жанчына, якая ўнесла прапанову аб рабоце Еўразійскай эканамічнай камісіі.

— Яна агучыла ідэі, якія былі дастаткова цікавыя, — расказаў старшыня профільнай камісіі. — Мы іх накіравалі ў адпаведныя ведамствы і зараз атрымалі станоўчы водгук, што гэтыя прапановы будуць выкарыстаны пры падрыхтоўцы пасяджэння з удзелам беларускіх дэлегацый у пасяджэннях ЕЭК. 

Што датычыцца сённяшняга прыёму грамадзян, то да сенатара звярнуліся чатыры чалавекі: аб’ядноўвае іх, прынамсі, толькі тое, што ўсе агучаныя праблемы звязаны з жыццёвымі абставінамі. 

Сталая жанчына расказала аб сітуацыі, якая хвалюе яе каля 20 гадоў — гэта зацягнуты канфлікт з суседам па дачным участку. 

— Канешне, яна спрабуе яго вырашыць і сцвярджае, што не знаходзіць водгуку ў прадстаўнікоў улады, якія не жадаюць ёй дапамагчы, — расказаў Сяргей Рачкоў. — У такой сітуацыі вельмі складана разабрацца, але тым не менш, нягледзячы на тое, што гэта гісторыя цягнецца ўжо доўгі перыяд часу, мы зробім адпаведныя запыты, пацікавімся ў сельскім выканаўчым камітэце веданнем сітуацыі, падключым праваахоўныя органы больш высокага ўзроўню, якія дадуць ацэнку разгляду сітуацыі і папярэдніх заяў ніжэйшымі арганізацыямі. 

Таксама прагучаў зварот, звязаны з прысудам па наркатычнай праблематыцы:

— Мы прынялі вельмі жорсткі, але правільны закон, каб паставіць бар’ер перад распаўсюджаннем наркотыкаў, — перакананы старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы. — Канешне ж, бацькі маладых людзей, якія атрымліваюць прысуд у выглядзе ад 10 і больш гадоў зняволення, лічаць, што гэта вельмі дастаткова жорсткі падыход. 

Ён нагадаў, што праблема з распаўсюджаннем наркатычных сродкаў у грамадстве дастаткова сур’ёзная. 

— Мы адсочваем практыку выкарыстання гэтага закона і бачым, што дзеянні ў гэтай сферы рэзка скараціліся, — адзначыў ён пазітыўны момант. — Таму, на наш погляд, пакуль заўчасна паслабляць дзеянне гэтага закона, бо яго прыняцце было абгрунтаваным. Але жыццё ідзе наперад і мы разлічваем на тое, што ў нейкі момант зможам унесці змены, якія дазволяць перагледзець па гэтым артыкуле (328 КК. — Заўв. аўт.) тэрміны пакарання. 

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».