Вы тут

У Ігара Бокія — першы медаль Параалімпійскіх гульняў — 2020!


Параалімпіяда для беларускіх спартсменаў пачынаецца паспяхова. А калі ўлічыць, што адкрылі спаборніцтвы галоўныя медальныя надзеі нашай каманды, вера ў іх поспехі толькі ўзрастае. І яны не падвялі.


Плаванне. У першы дзень Гульняў у спаборніцтвах па плаванні на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем у класе S13 выступалі Ігар Бокій, Дзмітрый Салей і Уладзімір Сотнікаў. Ігар Бокій па прынцыпе «прыйшоў, убачыў, перамог» стаў чэмпіёнам у сваім першым фінальным заплыве. Да фінішу ён прыплыў за 53,80 секунды. Гэта новы рэкорд Параалімпіяды ў дадзеным відзе праграмы. А для Ігара гэта 12-е «золата» Параалімпійскіх гульняў. Дзмітрый Салей размясціўся на 6-й пазіцыі.

Аляксей Талай у катэгорыі S1 у фінале дыстанцыі 100 метраў на спіне фінішаваў сёмы. Яго вынік — 4 хв. 01.23. Наперадзе ў Аляксея выступленні на дыстанцыях 150 метраў комплексам, 200 метраў вольным стылем, 50 метраў брасам і на спіне.

Цікавы факт. Параалімпійскае плаванне — другі від спорту па колькасці ўдзельнікаў у Токіа. На першым месцы — лёгкая атлетыка, на трэцім — настольны тэніс. У японскіх басейнах падчас Гульняў выступяць 620 спартсменаў са 100 краін. Усяго будзе разыграна 146 камплектаў медалёў. Для параўнання, на першых афіцыйных Параалімпійскіх гульнях 1960 года ў Рыме плыўцы з 15 краін разыгралі 62 камплекты медалёў.

Фехтаванне. Андрэй Праневіч у фехтаванні на інвалідных калясках пераадолеў кваліфікацыю ў спаборніцтвах на шаблях. Але ў паядынку 1/8 фіналу ён уступіў грэку Панаёцісу Трыантафілу з вынікам 7:15 і выбыў з далейшай барацьбы. Наперадзе ў Андрэя Праневіча — спаборніцтвы на шпагах.

Цікавы факт. Мэта фехтавання на інвалідных калясках — нанясенне ўдараў ці дотыкаў праціўніку. Пэўная колькасць удараў (звычайна ад 5 да 15) складае схватку. Перамагае той, хто першы набірае патрэбную колькасць балаў. Дотыкі рэгіструюцца электронным чынам з дапамогай спецыяльных датчыкаў і вылучаюцца каляровым святлом на баку фехтавальшчыка, які выканаў дотык. У фехтаванні на інвалідных калясках выкарыстоўваюцца тры віды зброі: шабля, шпага і рапіра.

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: НАК Беларусі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.