Вы тут

Дэпутат Васіль Дземідовіч: Гэта не проста палітыка, гэта наша жыццё


 У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Васіль Дземідовіч прадстаўляе выбаршчыкаў Кобрынскай акругі № 12. Васіль Мікалаевіч нарадзіўся і вырас у Бярозаўскім раёне, шмат гадоў працаваў у сістэме адукацыі, у парламент абраны з пасады дырэктара Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа. Як чалавек, які добра ведае моладзь і аддае асаблівую ўвагу пытанням яе асветы, у тым ліку палітычнай, Васіль Дземідовіч лічыць асабліва важным на цяперашнім этапе гаварыць пра жыццёвую неабходнасць народнага адзінства і спрыяць працэсу з'яднання: 


— Вякамі ў нашай краіне побач жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, рэлігій і культур. Такая разнастайнасць даўно стала візітоўкай Беларусі, яе ўнікальнай спадчынай, бясцэнным дарам продкаў, які трэба абавязкова захаваць дзеля міру і згоды ў грамадстве, дабрабыту будучых пакаленняў. Гэта задача набывае асаблівую важнасць ва ўмовах глабалізацыі, няспынных інфармацыйных войнаў, часам і гарачых, эканамічных, палітычных і сацыяльных выклікаў. Маладая беларуская суверэнная дзяржава аказалася на скрыжаванні ўказаных падзей.

Людзі, асабліва маладыя, павінны разумець, што ключавым прынцыпам сёння становіцца не нанесці шкоду дзяржаве. І любая дзейнасць — грамадская, палітычная — побач з безумоўным захаваннем закона павінна суадносіцца з вектарам дзяржаўнай палітыкі. У людзей могуць быць розныя меркаванні, але заклікі да дзеянняў, якія накіраваны супраць краіны і курсу, што адобрыла большасць, недапушчальныя.

На сустрэчах з выбаршчыкамі я падкрэсліваю, што пад лозунгам «Беларусь — у Еўропу» часта хаваецца спроба растварэння нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці шляхам прапаганды нібыта еўрапейскіх каштоўнасцяў. А з іншага боку ажыццяўляюцца ўкіды правакацыйнай інфармацыі найбольш дэструктыўнымі сіламі, у тым ліку ў Расіі, аб штучнасці беларускай дзяржаўнасці. І адно, і другое накіравана не на кансалідацыю грамадства, а на яго раз'яднанне.

А вось гэтага дапусціць нельга. Сістэма, якая дазваляе забяспечыць адзінства грамадства, мацуецца сталымі каштоўнасцямі беларускага народа. Гэта, напрыклад, Вялікая Перамога, а таксама ідэя сацыяльнай справядлівасці, увасобленая ў традыцыйнай народнай маралі, этыцы і культуры. Пералічанае і спрыяе захаванню міру, згоды, стабільнасці ў грамадстве.

Наш народ выпакутаваў мір і спакой, таму і цэніць іх асабліва. Для нас вельмі шмат азначаюць паняцці суверэнітэту, незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы. І гэта не проста палітыка, гэта наша жыццё, жыццё нашых бацькоў цяпер і нашых дзяцей у будучым.

17 верасня ў нашай краіне ўпершыню будзе адзначацца Дзень народнага адзінства як дзяржаўнае свята. З часам, упэўнены, свята набудзе свой нацыянальны каларыт, свае традыцыі. А цяпер мы павінны правесці яго на дастойным узроўні, згадаць гісторыю, нагадаць, як 17 верасня 1939 года Беларусь змагла нарэшце аб'яднацца. Веданне і шанаванне гэтага патрэбнае найперш для таго, каб больш нас супраць нашай волі ніколі не дзялілі.

Сёння не ўсе народы на планеце могуць пахваліцца нацыянальным адзінствам і ўласным суверэнітэтам. А ў нас яны ёсць, мы павінны гэтым ганарыцца і захаваць гэту найвялікшую каштоўнасць.

Запісала Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».