Вы тут

«Авіядартс» на стромкіх віражах


У міжнародным конкурсе лётных экіпажаў «Авіядартс» па выніках трох праведзеных лётных выпрабаванняў авіяцыйныя экіпажы з Беларусі і Кітайскай Народнай Рэспублікі ў сваіх намінацыях займаюць прамежкавыя другія і трэція месцы, у лідарах жа — расійскія лётчыкі.


Так, падчас аднаго з папярэдніх этапаў — паветранай разведкі лётчыкам і верталётчыкам — за 12 хвілін трэба было ў раёне 50 квадратных кіламетраў без выкарыстання тэхнічных сродкаў выявіць пяць мэтаў рознай формы, памеру і колеру. Беларускія авіятары выступалі на штурмавіках Су-25, ударных верталётах Мі-24 і ваенна-транспартных Мі-8МТВ-5.

— Падчас палётнага задання ацэньваліся навыкі выканання лётчыкамі фігур пілатажу парай, уключаючы такія элементы, як узыходзячая і сыходная спіраль, віраж з перастраеннем і іншыя. Пры гэтым ацэньвалася, як дакладнасць выканання кожнай з фігур, так і вытрымліванне параметраў ладу, устаноўленых інтэрвалаў і дыстанцый паміж верталётамі, — увёў у курс справы камандзір экіпажа Мі-24 капітан Сяргей Нікіпарчык.

Дарэчы, кіруюць самалётамі і верталётамі ў конкурсе «Авіядартс» — толькі перспектыўныя маладыя авіятары. Па правілах, да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаецца лётны склад ад лётчыка да камандзіра звяна з кваліфікацыйным разрадам не ніжэй 3-га класа і ва ўзросце не старэйшыя за 35 гадоў.

Фінальным этапам стане баявое выкарыстанне авіяцыйных сродкаў паражэння па наземных цэлях. Экіпажы выканаюць практычныя пускі некіравальных авіяцыйных ракет, бамбакіданне і стральбу з авіяцыйных гармат.

Алег НЕКАЛА, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.