Вы тут

Беларусь і Кітай адкрылі сумесны Год рэгіёнаў


Сёння ў беларускім знешнепалітычным ведамстве адбылася цырымонія адкрыцця Года рэгіёнаў Беларусі і Кітая ў 2021-2022 гадах. Афіцыйнымі дыпламатычнымі нотамі абмяняліся намеснік міністра замежных спраў Беларусі Мікалай Барысевіч і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Се Сяаюн, перадае БелТА.


Фота: БелТА

У цырымоніі таксама прыняла ўдзел намеснік міністра эканомікі Анжаліка Нікіціна. Абмен нотамі міністэрстваў замежных спраў сведчыць аб афіцыйным пачатку Года рэгіёнаў і ўступленні ў дзеянне плана мерапрыемстваў па яго рэалізацыі. Акрамя таго, прадугледжана магчымае прадаўжэнне Года рэгіёнаў на 2023 год.

Развіваць супрацоўніцтва на ўзроўні рэгіёнаў Беларусь і Кітай не пачынаюць з нуля. Узаемадзейнічаць у такім фармаце ўжо стала традыцыяй. Кожная з шасці беларускіх абласцей і Мінск ўстанавілі пабрацімскія сувязі з дзвюма і больш правінцыямі Кітая. Паміж гарадамі дзвюх краін падпісана каля 20 пагадненняў аб супрацоўніцтве.

Беларусь замацавалася не толькі ў Пекіне, дзе працуе пасольства рэспублікі. Таксама адкрыты генеральныя консульствы ў Гуанчжоу, Чунцыне і Шанхаі. У бліжэйшы час з’явіцца генконсульства ў Ганконгу.

«Па маім глыбокім перакананні, менавіта рэгіянальнае супрацоўніцтва стварае аснову рознабаковага шматузроўневага супрацоўніцтва паміж краінамі, асабліва з Кітаем. Гэта датычыцца і гандлёва-эканамічных сувязей — перш за ўсё, і навукова-тэхнічных, і сацыяльна-гуманітарных, і, самае галоўнае, чалавечых кантактаў. Адметнасць рэгіянальнага супрацоўніцтва ў тым, што яно збліжае народы», — адзначыў Мікалай Барысевіч.

Дамоўленасць аб правядзенні сумеснага Года рэгіёнаў была дасягнута ў студзені ў час тэлефоннай размовы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам. «У мэтах развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва прапанавана аб’явіць Год рэгіёнаў Беларусі і Кітая», — паведамляла па выніках размовы прэс-служба беларускага лідара.

Год рэгіёнаў Беларусі і Кітая з’яўляецца трэцім тэматычным годам паміж краінамі. У 2018 годзе прайшоў Год турызму, у 2019-м — Год адукацыі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.