Вы тут

Дэпутат Наталля Тарасенка: Здрада замест дэмакратыі


Дэпутат Наталля Тарасенка, член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:


— Сёння склалася вельмі напружаная сітуацыя па бежанцах. І наша краіна заняла ў ёй вельмі дастойную пазіцыю. Што б ні адбывалася на граніцы з Літвой, Латвіяй, Польшчай, неабходную падтрымку бежанцам, першую дапамогу ў крытычнай сітуацыі аказваем мы. Дастаткова ўспомніць інцыдэнт са смяротна параненым літоўскімі пагранічнікамі мігрантам з Ірака, або з непрытомнай цяжарнай жанчынай, якую прадстаўнікі «дэмакратычнай» дзяржавы перацягнулі на беларускі бок і кінулі паміраць. Менавіта наша краіна аказала ёй першую дапамогу.

Беларусь застаецца на пазіцыях разумення, міралюбнасці, падтрымкі людзей, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Мы вельмі разумна выбудоўваем дзяржаўную палітыку ў адносінах да бежанцаў. Але яны ідуць не да нас, мы з'яўляемся для іх толькі транзітнай тэрыторыяй. Іх мэта — Еўрасаюз і атрыманне тых еўрапейскіх выгод, якія ім, па сутнасці, паабяцалі еўрапейскія палітыкі, калі прынеслі вайну ў іх краіны. Бежанцы ў выніку той сітуацыі, якая стварылася ў іх краінах, не могуць там спакойна жыць, гадаваць сваіх дзяцей, атрымліваць дастойны ўзровень адукацыі, тую работу, якая б забяспечыла дабрабыт іх сем'яў. Яны ідуць у Еўрасаюз са спадзяваннем, што людзі, якія паабяцалі ім дэмакратыю, цяпер усе дэмакратычныя прынцыпы ажыццявяць у адносінах і да іх. Вельмі шкада бежанцаў, іх дзяцей, цяжарных маці. Яны ідуць за блакітнай марай і не ведаюць, што яна можа быць зусім іншага колеру. Еўрапейскія краіны, іх кіраўнікі павінны несці поўную адказнасць за тыя абяцанні, якія яны даюць жыхарам разбураных імі краін. Сёння вельмі востра паўстала праблема з Афганістанам. Я лічу, што гэта здрада тых, хто прыйшоў у Афганістан і цяпер адхрышчваецца ад паняцця дэмакратыі на гэтай зямлі. З якой мэтай яны прыходзілі туды? Перамагчы тэрарызм? Але яны гэтага не зрабілі. Навошта тады трэба было знаходзіцца там 20 гадоў? Якую надзею яны ўсе гэтыя 20 гадоў давалі жыхарам? І цяпер, калі цалкам зразумела, што новая ўлада не будзе лаяльная да гэтых людзей і не даруе супрацоўніцтва з амерыканцамі, ім адмаўляюць у прыстанішчы, фактычна асуджваючы іх на смерць. Гэта бесчалавечна.

Запісала Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».