Вы тут

Ігар Бокій — зноў чэмпіён


Другі дзень спаборніцтваў — другі залаты медаль. Гэта мара кожнага спартсмена, кожнага аматара, якую надоечы на Параалімпійскіх гульнях у Токіа ажыццявіў Ігар Бокій. Другі залаты медаль сярод плыўцоў класа S13 беларус узяў на дыстанцыі 100 метраў. На Параалімпіядзе 2016 года ў Рыа Ігар таксама быў трыумфатарам гэтай праграмы, устанавіўшы сусветны і параалімпійскі рэкорды. Тады ён пераадолеў дыстанцыю за 56,68 секунды. У Токіа ўраджэнец Бабруйска пераўзышоў тыя паказчыкі. Цяпер яго «залаты» час — 56,36 секунды.


На старт той жа дыстанцыі ў гэтым класе сёння выходзіў і Уладзімір Сотнікаў. Але ён не змог прабіцца ў фінальны заплыў, заняўшы выніковае 10-е месца. Яго час — 1 хв. 06.21 секунды.

Параалімпійскае плаванне. Гэта спорт, адкрыты для мужчын і для жанчын. Ім займаюцца спартсмены, якія ўваходзяць у 14 класаў пашкоджанняў здароўя, яны могуць мець фізічныя, зрокавыя і інтэлектуальныя парушэнні. Праводзяцца спаборніцтвы па плаванні на спіне, брасам, батэрфляем, вольным і комплексным стылем і эстафетныя заплывы.

Фехтаванне на інвалідных калясках. Андрэй Праневіч скончыў сваё выступленне на шпагах. Ён паспяхова прайшоў кваліфікацыю, прабіўся ў чвэрцьфінал. Але ў паўфінале ўступіў расіяніну Аляксандру Кузюкову з вынікам 13:15. У паядынку за трэцяе месца Андрэй прайграў лідару сусветнага рэйтынгу Дзмітрыю Кауціа з Вялікабрытаніі з вынікам 11:15. Такім чынам Андрэй Праневіч застаўся на чацвёртым радку выніковага пратакола.

Цікавы факт. Першапраходзец фехтавання на інвалідных калясках — Людвік Гутман, бацька параалімпійскага руху. Ён сам захапляўся фехтаваннем і ўбачыў, што гэты спорт мае вялікі патэнцыял для рэабілітацыі людзей з траўмамі пазваночніка.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».