Вы тут

Новы дзень — новы медаль Iгара Бокiя!


Параалімпійскія гульні ў Токіа набіраюць абароты. І ўсё актыўней на галоўных стартах выступаюць беларусы. 


Фота: БелТА

Ігар Бокій у катэгорыі S13 дыстанцыі 400 метраў вольным стылем у фінале прыплыў да фiнiшу першым. Яго вынiк — 3 хв. 58.18 сек. Гэта трэцi залаты медаль Iгара на Гульнях у Токia.

Наталля Шавель у класе S5 на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем у папярэднім заплыве заняла пятае месца з вынікам 50.19. На жаль, гэтага выніку не хапіла каб выйсці ў фінал. Спартсменка размясцілася на 10-й пазіцыі выніковага пратаколу.

Цікавы факт. Пасля першых Параалімпійскіх гульняў у спаборніцтвах па плаванні ўдзельнічала ўсё больш спартсменаў. У 1976 годзе ўпершыню ў заплывах прынялі ўдзел людзі з ампутаванымі канечнасцямі і слабавідушчыя. Плыўцы, пакутуючыя цэрабральным паралічом, упершыню спаборнічалі ў Арнэме ў 1980 годзе. У Сіднэі ў 2000 годзе ў праграму былі ўключаны плыўцы з інтэлектуальнымі парушэннямі. 

Пара-веславанне. Людміла Воўчак у лодцы-адзіночцы ў папярэднім заездзе заняла пятае месца. Гэтага выніку не хапіла для выхаду ў фінал. Таму Людміла будзе стартаваць у суцяшальным заездзе. 

Цікавы факт. Веславанне, якім захапляўся сам заснавальнік Алімпійскіх гульняў барон П’ер дэ Кубертэн, была часткай усіх Алімпіяд. Пара-веславанне — навічок у параалімпійскім спорце. Першыя чэмпіянаты свету былі праведзеныя менш за 20 гадоў таму, а ў 2008 годзе гэты спорт дэбютаваў на Параалімпійскіх гульнях у Пекіне.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?