Вы тут

Памёр беларускі паэт, наватар і перакладчык Алесь Разанаў


Вялікая асоба ў беларускім прыгожым пісьменстве, беларускай літаратуры. Стваральнік новых паэтычных формаў.


Руплівы абаронца роднай мовы. Яшчэ з часін свайго студэнцтва. За што ў свой час быў звольнены з філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта...

Адна з апошніх кніг Алеся Разанава — зборнік пераўвасабленняў тэкстаў першадрукара Францыска Скарыны на сучасную беларускую мову. Гэтая кніга, якая выйшла ў «Мастацкай літаратуры», разышлася надзіва хутка, стала падзеяй у беларускім кнігавыданні.

А газета «Літаратура і мастацтва» зусім нядаўна друкавала цыкл яго мовазнаўчых вышукаў. Таксама, лічы, асобная кніга... Будзем верыць, што з часам і яна пабачыць свет.

Наватар, культуролаг, філосаф, ён пэўны адрэзак свайго жыцця аддаў літаратурнаму часопісу «Крыніца», дзе працаваў намеснікам галоўнага рэдактара. І часопіс таго часу таксама застанецца бібліятэкай з асобных нумароў, бібліятэкай беларускай культуры, беларускай літаратуры...

Яго, Алеся Разанава, пункціры, квантэмы напрыканцы 1970-х — у пачатку 1980-х гадоў шмат каму падаліся маланкай, якая трушчыць літаратурныя традыцыі. Але сумленныя паэты старэйшага пакалення, і першы сярод іх — народны паэт Беларусі Пімен Панчанка, падтрымалі маладога творцу. Так выйшла яго кніга «Шлях-360»... А першая кніга шукальніка сапраўдных, вялікіх жыццёвых і мастацкіх сэнсаў — зборнік «Адраджэнне», выдадзены ў Мінску ў 1970 годзе.

І сёння Алеся Разанава добра ведаюць у многіх краінах Еўропы. Яго паэтычныя вышукі сталі прадметам увагі перакладчыкаў на розныя мовы народаў свету.

Максім ВЕЯНІС

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: «Маем найбольшае самі...»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».