Вы тут

Жанна Чарняўская: Адзінства — гэта маса паняццяў, якія цэнныя для нас, беларусаў


Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Жанна Чарняўская.


— Падчас «Вялікай размовы» выразна акрэслілася пазіцыя нашай дзяржавы і ўсіх актыўных людзей — не баяцца і не саромецца нікога. Мы ўбачылі, наколькі блёкла выглядалі брытана-амерыканскія журналісты, якія проста паўтаралі адны і тыя ж фразы, адно і тое ж пытанне, сёння ўжо практычна не актуальнае.

Сёння мы думаем пра тое, як працягваць жыць далей у новых умовах. Натуральна, цяперашняя сітуацыя — сігнал для ўсіх структур і ўстаноў, што працаваць як раней нельга — неабходна шукаць новыя напрамкі работы. Самая важная тэма, якая гучала на працягу ўсёй «Вялікай размовы з Прэзідэнтам» — тэма яднання. Важна разумець, што такое адзінства. Асабіста я ўкладаю ў гэтае паняцце вельмі шмат сэнсаў, якія можна сабраць у адзін пасыл: яднанне народа, дзяржавы і людзей, гэта мір, дабро, прыняцце, міласэрднасць... — маса паняццяў, якія аб’ядноўваюць нас, беларусаў.

І мы не проста так у 2020 годзе ўсе разам, узначаленыя кіраўніком дзяржавы, супрацьстаялі і змаглі вытрымаць гэты націск. Вытрымліваем дагэтуль! Таму што санкцыі, якія да нас прад’яўляюць, эканамічна нас душаць, увогуле прымушаюць рухацца па-іншаму, займацца ўнутраным развіццём. Гэта свайго роду штуршок да далейшага развіцця Рэспублікі Беларусь. Гэта тое, што дапаможа нам у будучыні стаць яшчэ мацнейшымі.

Тэмы, узнятыя падчас «Вялікай размовы», і пытанні, якія ставіць перад намі дзень сённяшні, абмяркоўваюцца падчас рэгіянальных форумаў «Беларусь адзіная». Падобныя сустрэчы вельмі важныя, таму што ўсе, хто жыве і працуе ў рэгіёнах, пачуюць меркаванні экспертаў, якія агучваюць самыя вострыя пытанні, наўпрост працавалі з кіраўніком дзяржавы, у тым ліку і ў складзе канстытуцыйнай камісіі. Такія сустрэчы дапамагаюць зразумець, як далей працаваць, куды рухацца, што адбываецца ў грамадстве, як спрыяць аб’яднанню, а не раз’яднанню народа.

У гэтым выпадку хочацца ўспомніць прынцып Гая Юлія Цэзара, які нарадзіўся ў 100 годзе да нашай эры і казаў: раз’ядноўвай і ўладар. А Гётэ даказаў, што самы лепшы падыход — аб’ядноўвай і накіроўвай. І, на маю думку, Прэзідэнт і наш урад працуюць менавіта ў гэтым кірунку: аб’ядноўваюць і накіроўваюць развіццё нашай краіны.

Запісала Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».