Вы тут

Беларускія і расійскія лётчыкі ажыццявілі пасадку на аэрадромны ўчастак дарогі


За палётамі авіяцыі маглі днямі назіраць усе тыя, хто вымушаны быў аб'язджаць пэўны ўчастак аўтатрасы Мінск — Магілёў. Прычым пілоты не толькі ляталі над дарогай, але і прызямляліся на яе — лётчыкі адпрацоўвалі пасадку на аэрадромны ўчастак дарогі. Сапраўдныя прафесіяналы павінны ўмець не толькі кіраваць сваімі вінтакрылымі машынамі ў любых умовах. У іх кампетэнцыі — яшчэ і пасадзіць іх там, дзе, здавалася б, гэта зусім немагчыма.


Аднак непасільных задач для нашых авіятараў не бывае. Гэта яны яшчэ раз даказалі падчас сумеснага спецыяльнага вучэння з сіламі і сродкамі тэхнічнага і тылавога забеспячэння Узброеных Сіл Беларусі і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, якое гэтымі днямі праходзіць на тэрыторыі нашай краіны.

Пасадка ваенных самалётаў на аэрадромны ўчастак дарогі з'яўляецца адным з самых складаных элементаў у авіяцыі. Нягледзячы на гэта, падобныя задачы, пачынаючы з 2007 года, адпрацоўваюцца Ваенна-паветранымі сіламі нашай краіны штогод. Аб высокай якасці беларускай ваеннай лётнай школы сведчыць хаця б той факт, што ў 2016 годзе нашы пілоты ўпершыню на постсавецкай прасторы ноччу пасадзілі на дарогу штурмавік Су-25. А ў мінулым годзе пасадку на аэрадромны ўчастак дарогі нароўні з вопытнымі пілотамі ўпершыню здзейсніў курсант Ваеннай акадэміі. Сёлета іншыя курсанты паўтарылі гэты вопыт.

Самалёты Су-25, Як-130 і Л-39 паспяхова прызямліліся на аўтатрасу Мінск — Магілёў. Гэта, безумоўна, вышэйшы пілатаж. Толькі лётчыкі — народ сціплы. Шырыня дарогі, на якую ажыццяўлялася пасадка, у два, а то і ў тры разы вузейшая, чым узлётна-пасадачная паласа на звычайным аэрадроме. Акрамя таго, прызямляліся лётчыкі, лічы, на вока — адсутнасць радыётэхнічных сродкаў і сродкаў навігацыі, якімі абсталяваны аэрадром, безумоўна, ускладняе задачу. Пасадзіць шматтонную машыну на вузкую палоску сярод лесу (а менавіта так з вышыні выглядае дарога) здольныя сапраўдныя прафесіяналы.

Лётчыкаў павіншаваў міністр абароны. Беларускія пілоты атрымалі ад Віктара Хрэніна каштоўныя падарункі.

Вераніка КАНЮТА

Фота: «Ваяр»

Загаловак у газеце: На магістралі — самалёты

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Міністр спорту і турызму пра жыццё беларускага спорту. Шчыра і аб’ектыўна.

Грамадства

Хто рызыкуе захварэць на рак малочнай залозы?

Хто рызыкуе захварэць на рак малочнай залозы?

На першым месцы — спадчынны фактар.  

Грамадства

Чаму важна аднаўляць балотныя экасістэмы?

Чаму важна аднаўляць балотныя экасістэмы?

Балоты непарыўна звязаныя з культурай і гісторыяй беларускага народу. 

Здароўе

Чаму беларусы не спяшаюцца прышчапляцца?

Чаму беларусы не спяшаюцца прышчапляцца?

Праз які час праводзіць рэвакцынацыю ад COVІD-19 і ці патрэбна яна ўвогуле?