Вы тут

У жнівеньскім нумары часопіса закранаецца некалькі вострых тэм.


Аб'яўленне поймы ракі Львы асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыяй праводзіцца ў адпаведнасці з Рэгіянальнай схемай рацыянальнага размяшчэння асабліва ахоўных прыродных тэрыторый мясцовага значэння да 1 студзеня 2024 года, зацверджанай рашэннем Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў ад 20 снежня 2013 года, а таксама ў рамках выканання комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Схемы нацыянальнай экалагічнай сеткі, зацверджанай Урадам.

Здавалася б, якія могуць узнікнуць праблемы? Але яны з’явіліся ў асобе некаторых мясцовых жыхароў, якія выступаюць супраць стварэння заказніка. Вяскоўцы мяркуюць, што іх становішча пагоршыцца. Аднак жа паводле плана, у межах ААПТ будуць дазволены ўсе віды традыцыйнай сельскагаспадарчай дзейнасці. Таксама не будзе забароны на наведванне лясоў з мэтай збору ягад і грыбоў. Зараз супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, прадстаўнікі грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і Столінскага райвыканкама праводзяць тлумачальную работу і сходы з мясцовымі жыхарамі. Больш падрабязна пра гэта чытайце ў публікацыі «Новы заказнік на Палессі: быць ці не быць».

Сёлета халодная вясна змянілася небывала гарачым летам. Засушлівыя перыяды чаргуюцца з моцнымі навальніцамі і ліўнямі, здараюцца ўраганы. Усе гэтыя кліматычныя анамаліі ўплываюць на нашы лясы. У прыватнасці, павышаецца верагоднасць масавага размнажэння шкоднікаў лесу; павялічваецца працягласць пажаранебяспечнага перыяду і колькасці лясных пажараў; лясныя насаджэнні пашкоджваюцца моцнымі вятрамі і ўраганамі. Пра тое, што ў нашай краіне робіцца для мінімізацыі негатыўнага ўздзеяння прыродных анамалій, чытайце ў публікацыі «Лес і клімат».

У жнівеньскім нумары часопіса таксама размешчаны спецвыпуск «Адрасы вопыту. Гродзенская вобласць». Гэта інтэрв’ю з Васілём Шлыкам, старшынёй Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, матэрыялы пра дасягненні Астравецкай і Ваўкавыскай раённых інспекцый. У публікацыі «Экалагічна і эканамічна» расказваем пра тое, як ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» рыхтуецца да запуску лініі для выкарыстання RDF-паліва пры вытворчасці цэменту.

«Шкло – адзіны ўпаковачны матэрыял на рынку, які мае бясконцы тэрмін службы», – адзначае Юрый Скрыпко, генеральны дырэктар холдынгу «Беларуская шкляная кампанія». Менавіта таму тут рэалізуецца новы інвестыцыйны праект, які прадугледжвае ажыццяўленне да канца 2022 года будаўніцтва вытворчай лініі па выпуску шкляной тары.

«Каго выхоўвае кінолаг – сабаку або ўладальніка?» У гэтай публікацыі распавядаецца, чаму не варта верыць аб’явам кшталту «Адвучу сабаку брахаць», і як выбраць кінолага.

Мы нездарма кажам, што наш часопіс – выдатны прыродны фотаальбом. У гэтым можна пераканацца, паглядзеўшы на фотаздымкі да публікацыі «У жніўні лета з восенню сустракаецца». А бонус – лірычныя замалёўкі, прысвечаныя гэтай прыгожай пары года.

Дзякуй, што чытаеце наш часопіс!

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.