Вы тут

Раім схадзіць


Літаратурна-мастацкая экспазіцыя «Гора ад розуму» на тэатральнай сцэне», культурна-масавае мерапрыемства «Строчыцкія перазвоны-2021», серыя фільмаў пра беларускія абрады, выстава «Італьянская казка» і іншае — штотыднёвая афіша «Звязды».


Літаратурна-мастацкая экспазіцыя «Гора ад розуму» на тэатральнай сцэне»

Дзе: «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» , г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13

Калі: 31 жніўня — 30 лістапада

Колькі каштуе: па квітку ў музей

31 жніўня 2021 года ў 17.00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца ўрачыстае адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі «Гора ад розуму» на тэатральнай сцэне».

Гэта сумесны праект Дзяржаўнага гісторыка-культурнага і прыроднага музея-запаведніка А. С. Грыбаедава «Хмеліта» і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Сярод удзельнікаў праекта таксама выступаюць Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага.

На экспазіцыі можна ўбачыць копіі рэдкіх фатаграфій: сцэны са знакамітай камедыі ў пастаноўках 1836—1935 гг. на расійскай сцэне, прадстаўленыя запаведнікам «Хмеліта».

Наведвальнікі змогуць перагарнуць і старонку з гісторыі тэатральных пастановак «Гора ад розуму» на беларускай сцэне: цудоўныя эскізы дэкарацый і касцюмаў у выкананні вядомых тэатральных мастакоў Аскара Марыкса і Івана Ушакова; фатаграфіі са спектакляў музычнага і драматычнага тэатраў.

І, безумоўна, аматары творчасці выдатнага класіка рускай літаратуры А. С. Грыбаедава змогуць пазнаёміцца з самымі рознымі выданнямі знакамітай камедыі ХІХ-ХХ стст.

У адкрыцці экспазіцыі прымуць удзел прадстаўнікі ўдзельнікаў праекта, першы сакратар-кіраўнік групы культура Пасольства Расійскай Федэрацыі.

Для аматараў творчасці А. С. Грыбаедава прагучаць урыўкі з п’есы на рускай і беларускай мовах.


Культурна-масавае мерапрыемства «Строчыцкія перазвоны-2021»

Дзе: «Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту», в. Азярцо, Мінскі раён, Мінская вобл.

Калі: 4 верасня

Колькі каштуе: для дарослых — 12 BYN, для школьнікаў і студэнтаў — 5 BYN, для дзяцей дашкольнага ўзросту — бясплатна.

VII штогадовы фэст звону пад адкрытым небам «Строчыцкія званы – 2021» («Звані з намі ва ўсе…!!!») адбудзецца ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 4 верасня 2021 года ў аг. Азярцо (4 км ад Мінска). Свята скіравана на адраджэнне ў будучыні ўнікальнай з’явы – храмавай звонавай музыкі.

Фэст пачнецца з малебна св. Паўліну Міласціваму, які лічыцца нябесным заступнікам званароў, а таксама прыкладам спачування і чалавекалюбства да ўсіх, хто мае патрэбу ў тым. Пасля малебну будзе яркая праграма для ўсёй сям’і. Мерапрыемства блаславіў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Патрыяршы экзарх усея Беларусі Венеямін.

Вас чакае:

  • ансамбль цымбалістаў «Залатая струна» Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі (кіраўнік Ганна Полесава, канцэртмайстар Ірына Лук'янава);
  • ансамбль Братэрства званароў у імя св. Паўліна Міласцівага Мінскай мітраполіі (кіраўнік Багдан Бярозкін);
  • народны хор «Бліскавіца» Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя. М. І. Глінкі (кіраўнік Ганна Мілавідава).
  • выступ званароў з усёй Беларусі;
  • літаратурна-мастацкія замалёўкі;
  • знаёмства з гісторыяй перазвону;
  • майстар-клас па перазвонам для кожнага;
  • выстава званочкаў;
  • гульні для дзяцей.

Серыя фільмаў пра беларускія абрады

Дзе: анлайн-фармат 

Калі: да 30 верасня 

Колькі каштуе: бясплатна 

Беларусы працягваюць здымаць серыю фільмаў «Кола беларускіх абрадаў». У іх вы даведаецеся, якія абрадавыя звычаі цягам стагоддзяў захоўваў беларускі народ. І якія з іх папулярныя сёння.

Новы выпуск праекта прысвечаны ці не самаму любімаму і шанаванаму святу ў беларусаў — Купаллю. 

Свята з нагоды летняга сонцастаяння вядома многім еўрапейскім народам, але менавіта на нашых землях захаваліся найбольш аўтэнтычныя элементы гэтага свята. Глядзіце тут


Экспазіцыя «Вобразы. Акварэль. Пастэль»

Дзе:  Гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 10

Калі: да 26 верасня 

Колькі каштуе: 3 BYN — поўны, 2,5/2 BYN — ільготны

У Гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва 25 жніўня адбылося адкрыццё выставы народнага мастака Беларусі Гаўрыіла Вашчанкі. Экспазіцыя «Вобразы. Акварэль. Пастэль» цікавая тым, што прадстаўленыя акварэлі і пастэлі з сямейнай калекцыі раней не былі даступныя шырокаму колу гледачоў. У першую чаргу творчасць Вашчанкі асацыіруецца з манументальнымі, буйнымі работамі. Гэта выстава дазваляе паглядзець на мастака з іншага ракурсу. Яна праходзіць у межах праекта «Класікі — сучаснікі», мэта якога — папулярызацыя айчынных мастакоў.

Канстанцін Вашчанка, сын творцы, распавёў «Звяздзе» аб асаблівасцях экспазіцыі:

— Выстава адметная тым, што тут экспануюцца акварэлі і пастэлі, якія мала хто ўвогуле бачыў. Усе ў большай ступені прызвычаіліся да таго, што Гаўрыіл Харытонавіч пісаў алеем, а тут невялікія памеры работ, выкананыя акварэллю. Гэта карціны з уласнай калекцыі сям'і. З цікавых рэчаў можна адзначыць тое, што ўсё праходзіць у галерэі імя Леаніда Шчамялёва. Яны сябравалі, жылі ў адным доме — вельмі адметна і выдатна, што работы экспануюцца ў галерэі сябра. Такая вось сувязь.

На выставе прадстаўлена 25 акварэляў і 19 пастэляў, напісаных у перыяд з 1990 да 2000 года. Але Канстанцін Вашчанка адзначае, што гэта толькі частка таго, што захоўваецца ў сямейнай калекцыі.

Гаўрыіла Вашчанкі не стала сем гадоў таму. Але з кожным годам вартасць яго твораў толькі ўзрастае. У яго работах часта сустракаюцца дэталі-сімвалы, характэрныя для беларусаў: хлеб, буслы, Палессе. Блізкая мастаку і гістарычная тэма — Вашчанка адлюстроўваў Вялікую Айчынную вайну, трагедыю Чарнобыля. Героямі яго работ станавіліся Леў Сапега, Канстанцін Астрожскі, Усяслаў Чарадзей. Тым больш незвычайнай падаецца выстава «Вобразы. Акварэль. Пастэль», дзе мастак адкрываецца з іншага боку. Але і ў акварэльных малюнках праглядаюцца элементы манументалізму. Цікава і тое, што ў гэтых работах аўтар эксперыментуе з фактурамі: у некаторыя з работ Вашчанка дадае парафін, соль.

Выстава народнага мастака Беларусі будзе доўжыцца да 26 верасня.

Арына КАРПОВІЧ


Выстава «Італьянская казка» 

Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, г. Мінск, вул. Някрасава, 3

Калі: 2 верасня — 30 кастрычніка

Колькі каштуе: 6 BYN — поўны, 3 BYN — ільготны

2 верасня ў 18:00 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Роні Голдфінгер «Італьянская казка». Мастачка 15 гадоў працуе ў арыгінальнай і па-свойму ўнікальнай тэхніцы finger-painting (жывапіс пальцамі).

Варта адразу ж дэшыфраваць псеўданім, бо ён — дэвіз, канцэпцыя, галоўны вектар творчасці гэтага аўтара. «Роні» — сярэдзіна імя, «голд» — золата, «фингер» — палец. Мастачка імкнецца да залатой сярэдзіны, шукае яе навобмацак, шукае ў колеры, у фактуры, шукае і піша пальцамі.

Роні Голдфінгер (сапраўднае імя Вераніка Краснова) прыйшла ў мастацтва класічным шляхам: мастацкая школа ў дзяцінстве, навучанне фатаграфіі ў тэхналагічным каледжы, ВНУ з прафесіяй «для жыцця» (эканаміст) — бацькам, і, нарэшце, свабодны мастак, якім марыла стаць з нараджэння.

Рамантычны паток у творчасці Роні паўплываў на стварэнне новай калекцыі жывапісных работ «Італьянская казка». У аснове яе фантазій і сюжэтаў-радасныя і светлыя ўспаміны пра падарожжы ў Італію і эмоцыі, атрыманыя ад зносін з італьянскімі сябрамі. Роні захапляецца італьянскай культурай, музыкай і мастацтвам, а Італія стала для яе любімай, рамантычнай і казачнай краінай, пра якую яна заўсёды ўспамінае і куды хоча вяртацца.

Час працы: ср-нд, 12:00—20:00.


Фестываль мастацтва Арт-Мінск

 

Дзе: Палац мастацтваў, г. Мінск, вул. Казлова, 3

Калі: 3 верасня — 26 верасня

Колькі каштуе: 8 BYN — поўны, 4 BYN — ільготны

З 3 да 26 верасня ў Мінску праводзіцца фестываль мастацтва Арт-Мінск — адно з найбуйнейшых мерапрыемстваў у галіне мастацтва ў Беларусі. Чацвёрты па ліку, фестываль пройдзе ў сямі культурных інстытуцыях Мінска.

Цэнтральная пляцоўка фестывалю, Палац мастацтва, адкрыецца 3 верасня ў 18:00. Наведаць адкрыццё галоўнай экспазіцыі можна будзе бясплатна з 18:00 да 21:00.

У 2021 годзе ў фестывалі мастацтва прымуць удзел каля 240 мастакоў, скульптараў, фатографаў і прадстаўнікоў іншых напрамкаў з усёй Беларусі. Акрамя цэнтральнай пляцоўкі Арт-Мінск пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, прасторы «Арт-фабрыка», галерэі «Мастацтва», галерэі DK і іншых выставачных пляцоўках горада — на фестывалі будуць прадстаўлены больш за 800 твораў у традыцыйных і сучасных жанрах мастацтва.

У гэтым годзе Арт-Мінск прапануе гледачу сустрэцца са мноствам напрамкаў мастацкай сцэны сучаснай Беларусі: пачынаючы ад класічнага выяўленчага мастацтва, заканчваючы лічбавымі інсталяцыямі, відэа-артам — працамі ўжо вядомых гледачу аўтараў, а таксама маладых мастакоў, упершыню якія ўдзельнічаюць у праекце. У рамках адкрыцця запланаваны і іншыя праекты, якія стартуюць з 4 верасня і пазней. Падрабязную праграму мерапрыемстваў фестывалю можна знайсці на сайце www.artcenter.by.

Акрамя таго, большая частка твораў, прадстаўленых у Палацы мастацтва, будзе даступная да набыцця на анлайн-платформе па продажы мастацтва Artcenter.by, дзе па QR кодзе на этыкетцы можна будзе прачытаць інфармацыю аб працы і біяграфію аўтара.

Час працы цэнтральнай экспазіцыі: 11: 00–21: 00, без выходных.


Фестываль перфарматыўнага мастацтва «Перформенск» 

Дзе: г. Мінск, Мемарыяльны Музей З. Азгура, а таксама Lo-Fi Social Club.

Калі: 3 — 5 верасня

Колькі каштуе: бясплатна 

Перформенск 2021 — гэта трэці сезон Міжнароднага фестывалю перфарматыўнага мастацтва, які адбудзецца ўжывую з мноствам падзей з 3 да 5 верасня ў Мінску ў супрацоўніцтве з мемарыяльным Музеем З. Азгура, а таксама Lo-Fi Social Club.

Мерапрыемства гэтага года імкнецца стаць месцам для сустрэчы, дыялогу і самаадукацыі, натхняе на калектыўныя разважанні, распрацоўку рэальнасці і перапрацоўку ўспамінаў. Праграма фестывалю прадставіць работы лакальных і замежных мастакоў і мастачак, якія працуюць у такіх галінах, як саўнд-арт, пероформанс-арт, эксперыментальны тэатр і інтэрмедыя.

Спіс удзельнікаў:

  • Аляксандр Адамаў (BY)
  • Бергамот (BY)
  • Антанін Брында (CZ)
  • Вялікі Цырк Няўдачы (RU)
  • Віка Грабеннікава, Голубева Аліна (BY)
  • Марыя Камарова (BY /CZ)
  • Чырвоны Баршчэўнік (BY )
  • Вераніка Свабодава, Міхал Цаб (CZ)
  • Люцыя Пахова (CZ)
  • Федзір і Ёхана (CZ)
  • Алесь Цурко, Насця Шакунова (BY)
  • Аляксандр Шуниборов (BY )
  • ASTRALAPITHECUS (BY)
  • Carrageenan (BE)
  • Disposición Asoleada (BE)
  • Rabota (DE/BY)
  • Real Trvth (BE)

Праграма фестывалю тут.


Паэтычная вечарына «Пад якім сузор’ем Мінск?»

Дзе: Беларуская дзяржаўная філармонія, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 50, Малая зала імя Р. Шырмы

Калі: 9 верасня 

Колькі каштуе: 6 BYN

Калі вы хочаце гэта даведацца, абавязкова прыдзіце на вечарыну Агаты-Галіны Врублеўскай-Майсейчык, якая адбудзецца 9 верасня а 19-й гадзіне ў зале імя Рыгора Шырмы Белдзяржфілармоніі. Аўтар шчыра запрашае ўсіх аматараў прыгожых мастацтваў на вечарыну «Пад якім сузор’ем Мінск?», прысвечаную Мінску, яго слову, гісторыі, легендзе, метафізіцы — адным словам ягонай паэзіі, як прызначэнню і спосабу жыцця. 

...Калі другія гарады маюць пляскатую гарызантальную планіроўку, то Мінск — нагорную, вертыкальную. Тут прастор відочна дапаўняецца часам і чассем. Як чара ўгары ў небе і чара на зямлі. Такі вось пясочны гадзіннік. Зверху зорны пясок і пыл безлічы зорак. Знізу — зямелька й рачны пясочак й дарожны пыл курыць. І тыя ж самыя меткі — планеты і арбіты ўверсе, і горы і прастор, які яны акрэсліваюць — унізе.

Крыло абсягу ўстае як ветразь і імчыць горад па Свіслачы ў вісячыя сады зораў, вяслуе ад галактыкі да галактыкі, як ад вострава да вострава на Свіслачы.

Мінск — пасланне адусюль, з гэтых cцесаных гораў, з разбураных храмаў, знесеных могілак і неўтаймаванага парыву расшыфраваць голас вышынь... 

Прылажэнне:

  • Па пытаннях набыцця квіткоў звяртайцеся, калі ласка, ў касы Белдзяржфілармоніі. 
  • Спадарам і спадарыням шаноўнага ўзросту, а таксама навучэнцам абяцаны вольны ўваход (30 квіткоў). 
  • Па пытаннях набыцця вольных квіткоў звяртайцеся, калі ласка, па тэлефоне 80336672178.

На правах рэкламы


Cinemascope #shhh

kinopoisk.ru

Дзе: Музей-майстэрня З. Азгура, г. Мінск, вул. Азгура, 8

Калі: да 10 верасня 

Колькі каштуе: 7 BYN

Сезонныя кінапаказы пад адкрытым небам (18+)

Усё лета ў скульптурным дворыку Музея-майстэрні З. І. Азгура праходзяць сезонныя кінапаказы #Cinemascopeshhh пад адкрытым небам.

Адметнай асаблівасцю праекта з'яўляецца выкарыстанне спецыяльных бесправадных навушнікаў, якія працуюць на радыёчастаце. Дзякуючы гэтай тэхналогіі, паказы праходзяць у бясшумным рэжыме і арганічна ўпісваюцца ў існуючую гарадское асяроддзе, не парушаючы спакой жыхароў навакольных дамоў.

Навушнікі можна атрымаць на ўваходзе ў дворык пры прад'яўленні білета, пасля заканчэння сеансу яны падлягаюць вяртанню. Навушнікі падвяргаюцца апрацоўцы пасля кожнага выкарыстання.

У сувязі з тым, што паказы праходзяць пад адкрытым небам, рэкамендуецца браць з сабой цёплую вопратку, пледы. У выпадку неспрыяльнага надвор'я паказы пераносяцца ў скульптурную залу музея. У памяшканнях музея неабходна выконваць масачны этыкет. Усе фільмы ў рамках праекта #Cinemascopeshhh дэманструюцца на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі.

Фільмы: 

  • 3 верасня 20.30 «Кабарэ» 1972, Боб Фосі
  • 7 верасня 20.10 «Парыж, Тэхас» 1984, Вім Вендерс
  • 10 верасня 20.10 «Нешта ў паветры» 2012, Аліўе Асаяс

Даведкі тут.


Выстава графікі Юрыя Якавенкі «Астральны нацюрморт»

Дзе: Дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу «Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь», г. Мінск, вул. Някрасава, 3

Калі:  да 12 верасня

Колькі каштуе: 6 BYN – поўны, 3 BYN – ільготны

15 ліпеня 2021 г. а 17:00 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь на Някрасава, 3 адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы графікі Юрыя Якавенкі «Астральны нацюрморт».

Праект у НЦСМ працягвае серыю персанальных выстаў лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва.

Працы Юрыя Якавенкі былі падораны каралеве Вялікабрытаніі Лізавеце II і папе Рымскаму Бенедыкту XVI, захоўваюцца ў Каралеўскім сходзе ў Швецыі і шматлікіх музейных сходах у Беларусі і за мяжой. Мастак з Гродна з’яўляецца ўладальнікам больш за 25 узнагарод біенале і конкурсаў графікі.

На рэтраспектыўнай выставе ў НЦСМ можна ўбачыць найбольш вядомыя графічныя серыі Юрыя Якавенкі. Адна з іх — серыя афортаў «Санет» (У суаўтарстве з Аляксандрам Ашуркам), удастоеная ў 2020 годзе Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва ў намінацыі «Графіка». Серыя стваралася пад уплывам японскай графічнай школы і складаецца з 13 гравюр, сабраных у спецыяльны футляр.

Значная частка работ на выставе — сюррэалістычныя нацюрморты. У нацюрмортах Юрыя Якавенкі сістэмы выстройваюцца з прадметаў і раслін, змененых метамарфозамі і існуючых за гранню звыклага прадметнага свету. У многіх выпадках яны звязаны з тленнасцю матэрыяльнага, перш за ўсё чалавечага цела.

Выстава працягнецца па 12 верасня 2021 года.

Інфармацыя: +375 (17) 2350332, +375 (17) 3990978


Выстава «Дэкодэр цішыні»

Дзе: Літаратурны музей Максіма Багдановіча, г. Мінск, вул. М. Багдановича, д. 7а

Калі: да 19 верасня

У вершы Максіма Багдановіча «У Вільні» хораша прасочваецца атмасфера горада эпохі пачатку ХХ стагоддзя, дзе афішы і плакаты вісяць на сценах дамоў, што характарызуе той стан у адносінах да плакатнага мастацтва.

Выстаўка «Дэкодэр цішыні» атрымала назву паводле аднайменнага зборніка вершаў Паўла Дарохіна. Зборнік выйшаў у 2021 годзе.

На выставе прадстаўлены 15 графічных лістоў, выкананых у лічбавым фармаце. Працы ствараліся на працягу 2012—2020 гг. На творчасць мастака паўплывалі японская гравюра, сярэднявечнае мастацтва і некаторыя мадэрнісцкія плыні пачатку ХХ стагоддзя, такія як dada, магічны рэалізм і «новая рэчыўнасць», сюжэты ж звязаныя са снамі, дзіцячымі жахамі і падсвядомасцю. Разам з тым, ім уласцівыя пэўная іранічнасць і гуллівасць, пошук глыбокіх плыняў у абсурдным віры жыцця.


Moon Cinema: кінапрагляды пад адкрытым небам

Дзе: Yoga Place Захад, г. Мінск, Ляшчынскага, 8, к. 1

Калі: да 26 верасня

Колькі каштуе: 5 BYN

Кожнуюнядзелю Moon Cinema будзе трансліраваць які-небудзь добры фільм, а барыста будзе рыхтаваць для наведвальнікаў магічныя летнія напоі.

Каб трапіць на сеанс — дастаткова проста запісацца. Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая, так як колькасць удзельнікаў абмежавана умяшчальнасцю тэрасы (80 чалавек).

Расклад сеансаў:

  • 5 верасня — фільм «Зорачкі на зямлі»
  • 12 верасня — фільм «Фантан»
  • 19 верасня — фільм «Прасвятляйся»
  • 26 верасня — фільм «ПіКей»

Персанальная юбілейная выстава Івана Рагаценя 

Дзе: Музей кіно, г. Мінск, вул. Свярдлова, 4

Калі: да 26 верасня

Колькі каштуе: бясплатна

10 жніўня ў выставачнай зале музея кіно адкрылася персанальная юбілейная выстава мастака-пастаноўшчыка і мастака-дэкаратара Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Івана Рагацені ў сувязі з яго 75-годдзем.

За 50 гадоў працы ў кіно Рагацень стварыў дэкарацыі для больш чым 35 разнастайных па тэматыцы і жанрах фільмаў і серыялаў, сярод якіх «Я, Францыск Скарына…» (1969), «Магіла льва» (1971), «Вянок санетаў» (1976), «Полымя» (1974), «Час яе сыноў» (1974), «Шляхціц Завальня» (1994), «У жніўні 44-га» (2001), а таксама «Вольф Месінг: той, хто бачыў скрозь час» (2009) і «Угрум-рака» (2020)…

У экспазіцыі прадстаўленыя эскізы і рабочыя чарцяжы разнастайных дэкарацый, кадры і фрагменты з фільмаў з ужо гатовымі аб’ектамі, арыгінальны прадметны шэраг, а таксама аўтарскія малюнкі і графіка: дзіцячае захапленне маляваннем Рагацень пранёс праз усё сваё жыццё. Ёсць тут і вітрыны з характэрнымі «сродкамі вытворчасці», якія майстар выкарыстоўвае ў сваёй творчасці.

Расклад працы: штодня з 11.00 да 19.00


Літаратурна-мастацкая экспазіцыя «Фёдар Дастаеўскі. Жыццё і творчасць»

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13

Калі: да 31 кастрычніка

Колькі каштуе: уваход у дзень адкрыцця вольны 

18 мая Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры адкрыў часовую літаратурна-мастацкую экспазіцыю «Фёдар Дастаеўскі. Жыццё і творчасць».

Выстава экспануецца ў межах сумеснага праекта з Літаратурна-мемарыяльным музеем Ф. М. Дастаеўскага (г. Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя) да 200-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

Вялікія пісьменнікі застаюцца вялікімі на стагоддзі, нягледзячы на тое, што іх творы напісаны шмат гадоў таму. Іх героі і творы працягваюць жыць, таму што не пакідаюць раўнадушнымі чытачоў новых пакаленняў.

Па-сапраўднаму вялікім і ўніверсальным на ўсе наступныя эпохі пасля свайго жыцця застаецца Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі (1821—1881). Веліч яго асобы і спадчыны вылучаецца ў першую чаргу тым, што ў сваёй творчасці ён узняў вечныя філасофскія праблемы быцця чалавека, духоўнасці, веры.

На тэрыторыі Беларусі ёсць вёска Дастоева – гэта вёска Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Месца адметнае тым, што раней тут размяшчалася сядзіба Дастаеўскіх, продкаў Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага па мужчынскай лініі. Менавіта ў гэтай вёсцы і бярэ пачатак род Дастаеўскіх. І нават само прозвішча Дастаеўскі паходзіць ад назвы гэтай вёскі. Сам вялікі пісьменнік у гэтай сядзібе і вёсцы ніколі не бываў. У гады яго жыцця сядзіба належала ўжо іншым уладальнікам. Дастаеўскія страцілі яе ўжо ў сярэдзіне ХVІІ стагоддзя. Некаторы час дадзеная сядзіба належала Ордам, сваякам вялікага беларускага культурнага дзеяча – Напалеона Орды. Сёння сядзіба цалкам страчаная. Тым не менш, у памяць пра тое, што менавіта з беларускай вёскі Дастоева паходзіць род Дастаеўскіх, тут усталяваны помнік вялікаму рускаму пісьменніку – Фёдару Міхайлавічу Дастаеўскаму.

На экспазіцыі прадстаўлены: банерная выстава з Літаратурна-мемарыяльнага музея Ф. М. Дастаеўскага (г. Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя) пра жыццё і творчасць Ф. М. Дастаеўскага, пераклады твораў пісьменніка на беларускую мову, крытычныя і аналітычныя працы Ф. Дабранравава, А. Доліна і інш. аўтараў па творчасці Ф. М. Дастаеўскага, выданне твораў Фёдара Дастаеўскага канца ХІХ ст. з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі.


«Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі культуры»

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей, г. Мінск, вул. К. Маркса, 12

Калі: да 31 снежня

Беларусь — суверэнная краіна з тысячагадовым мінулым, са слаўнымі і драматычнымі старонкамі. Яна беражліва захоўвае нацыянальныя традыцыі, натхняецца лепшымі здабыткамі сусветнай цывілізацыі і пераасэнсоўвае іх.

Ці ведаеце вы, калі першыя людзі з’явіліся на нашых землях? Калі на Беларусь прыйшла пісьменнасць і якім алфавітам запісвалася? А тое, што нашая зямля — краіна замкаў і незлічоных скарбаў? Што апраналі нашыя продкі, з чаго складваецца нацыянальная кухня і як гучаць «галасы» Беларусі?..

Выставачны праект «Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры» распавядае пра асноўныя этапы гістарычнага развіцця Беларусі, дае кароткую характарыстыку культурным здабыткам, прадстаўляе беларускую нацыю як неад’емную частку сусветнай супольнасці, дапамагае зразумець, што такое Беларусь і хто такія беларусы.

Праект прапануе выправіцца ў захапляльнае падарожжа, згадаць важныя даты, натхніцца нашай спадчынай, а праз інтэрактыўныя элементы — літаральна дакрануцца да гісторыі.

Выстава складаецца з дзвюх частак — «Гісторыя» і «Культура». Першая паказвае лёсавызначальныя падзеі, асноўныя працэсы, этапы гістарычнага развіцця Беларусі (ад старажытных часоў да сучаснасці); наступная адлюстроўвае асобныя тэмы, прысвечаныя адметнасцям самабытнай беларускай культуры.

Праект «Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры» рэалізуецца ў адпаведнасці з грантам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры на 2021 г.

Партнёры праекта: Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Беларускае тэлеграфнае агенцтва, Дэпартамент па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Музей пажарнай і аварыйна-выратавальнай справы, Музей прыроды і экалогіі, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, фатографы Ганна Кіпель, Анатоль Андрэеў.

Выбар рэдакцыі

У свеце

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

У Латвіі ўведзены жорсткі лакдаўн, каб прыпыніць распаўсюджванне COVІD-19.

Эканоміка

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

КДК выявілі 30 злачынстваў па выплаце зарплаты ў канвертах.

Эканоміка

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

 У краіне завяршаецца уборачная кампанія, скончана сяўба азімых культур.