Вы тут

Ігар Бокій выйграў пятае золата Паралімпіяды ў Токіа


Плывец Ігар Бокій стаў пяціразовым пераможцам Паралімпіяды ў Токіа, паведамляе БелТА.


Беларускі спартовец перамог на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем (клас SM13). Выніковы час бабруйчаніна — 2 мін. 02,70 сек. Гэта новы сусветны рэкорд у дадзеным відзе праграмы.

Раней на Паралімпіядзе ў сталіцы Японіі Ігар Бокій перамагаў, абнаўляючы сусветныя дасягненні на дыстанцыі 100 м батэрфляем і на аналагічнай дыстанцыі ў плаванні на спіне, а таксама на 50 м і 400 м вольным стылем.

У мінулыя гады Ігар Бокій заваяваў 11 залатых медалёў на Паралімпіядах ў Лондане-2012 (5) і Рыа-дэ-Жанейра-2016 (6).

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.