Вы тут

Ілья Івашка заваяваў першы тытул міжнароднага турніру


У традыцыйным аглядзе «Звязды» расказваем, чым запомніўся мінулы спартыўны тыдзень.


Гульня тыдня. Мужчынская зборная Беларусі — бронзавы прызёр Кубку свету 3×3 U-18. У матчы за трэцяе месца беларусы не пакінулі шанцаў камандзе Егіпта, вынік сустрэчы — 21:9. Гэта першы ў гісторыі беларускага баскетболу 3×3 медаль планетарнага першынства. І гэты дэбют трэнера зборнай Аляксея Лашкевіча.

Жаночая зборная на гэтым турніры спынілася за крок да чвэрцьфінала. Але без поспехаў не абышлося. Прадстаўніца беларускай каманда Паліна Касцюкавец заваявала бронзавы медаль конкурсу баскетбольнага майстэрства, які праходзіў у межах Кубку свету.

Герой тыдня. Тэнісіст Ілья Івашка выйграў міжнародны турнір ATP у амерыканскім горадзе Уінстан-Сейлеме. У вырашальным матчы беларус перамог саперніка з Швецыі Мікаэля Імера — 6: 0, 6: 2. Гэта першы поспех Ільі Івашка на спаборніцтвах пад эгідай Асацыяцыі тэнісістаў- прафесіяналаў.

Раней падобнага поспеху ў адзіночным разрадзе сярод беларускіх тэнісістаў дасягаў Максім Мірны. У 2003 годзе ён заваяваў галоўны прыз міжнароднага турніру ў Ротэрдаме.

Гераіні тыдня. Беларускія валейбалісткі перамаглі зборную Славакіі ў заключным матчы групавой стадыі чэмпіянату Еўропы — 2021. Матч скончыўся вынікам 3: 2 (18: 25,23: 25, 25:23, 30:28, 15:12). Самай выніковай у складзе беларускай каманды стала Ганна Давыскіба, на яе рахунку 25 балаў, Ганна Клімец выканала 22 карысныя дзеянні. Такім чынам беларускія валейбалісткі засталіся на трэцім радку ў турнірнай табліцы групы С, зарабіўшы сем ачкоў пасля пяці сустрэч, і працягнуць турнірную барацьбу ў плэй-оф чэмпіянату Еўропы.

Няўдача тыдня. Хакеісты зборнай Беларусі не заваявалі пуцёўку на Алімпіяду ў Пекіне-2022. Вырашальным матчам кваліфікацыйнага турніру ў групе D стаў паядынак з дружынай Славакіі. Нічыя ў асноўны час (1: 1) не задавальняла беларускіх хакеістаў. У выніку, замена варатара на шостага палявога гульца ў канцоўцы матчу — прапушчаная шайба. Паражэнне з лікам 1:2, і ў Пекін у лютым 2022 года едзе Славакія.

Страта тыдня. Пайшоў з жыцця легенда савецкага і беларускага футбола Юрый Пудышаў. Такая інфармацыя змешчана на сайце футбольнага клуба БАТЭ.

«На 68-м годзе жыцця перастала біцца сэрца Юрыя Пудышава. Легенда савецкага і беларускага футбола, чэмпіён СССР у складзе мінскага «Дынама» ў 1982 годзе, у суверэнны перыяд ён аддаў шмат сіл і ўменняў працуючы ў трэнерскім штабе ФК БАТЭ. А ўжо тую душэўную атмасферу, якую Юрый Аляксеевіч ствараў ў калектыве, не забудзе ніхто і ніколі, — гаворыцца ў паведамленні.

У 1997–2003 гадах Пудышаў асыставаў Юрыю Пунтусу у галоўнай камандзе «жоўта-сініх». Разам з БАТЭ ён станавіўся двухразовым чэмпіёнам Беларусі (1999, 2002). З 2019 года працаваў трэнерам ў юнацкай камандзе гульцоў 2005 года нараджэння.

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.

Культура

Канкурсант ад Беларусі на «Віцебск-2022» Ганна Трубяцкая: Маладыя маюць права быць на вялікай сцэне

Канкурсант ад Беларусі на «Віцебск-2022» Ганна Трубяцкая: Маладыя маюць права быць на вялікай сцэне

Артыстка з чароўным голасам сёлета прадставіць Беларусь на конкурсе эстраднай песні «Віцебск—2022».

Грамадства

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца сучасныя бацькі.

Грамадства

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Цалкам вырашыць праблему кібернебяспекі немагчыма.