Вы тут

Не трапіць у наркапалон


Сёлета ў краіне назіраецца значны рост нарказлачынстваў. Аб гэтым расказаў часова выконваючы абавязкі намесніка начальніка першага ўпраўлення галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксандр ХІЛО.


— Асаблівую трывогу выклікае рост перадазіровак сярод непаўналетніх, а таксама рост смяротных перадазіровак з іх удзелам. Да таго ж павялічылася колькасць выяўленых і спыненых каналаў распаўсюджвання наркотыкаў, а таксама фактаў перамяшчэння наркотыкаў праз дзяржаўныя граніцы. Найбольш распаўсюджаны наркотык у нашай краіне — марыхуана, сярод псіхатропаў — асабліва небяспечныя псіхаактыўныя рэчывы альфа-ПВП і параметыл-эфедрон. Мы разумеем, што толькі комплексны падыход у прафілактыцы такіх злачынстваў — найлепшае рашэнне для іх змяншэння. Таму ўзмоцнена працуем менавіта ў гэтым кірунку.

Падлеткі цяпер у асноўным здяйсняюць нарказлачынствы, у тым ліку асабліва цяжкія, праз інтэрнэт. Аб гэтым расказаў старшы інспектар па асаблівых даручэннях аддзела арганізацыі работы інспекцый па справах непаўналетніх упраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў Валерый АСКЕРКА.

— Менавіта там адбываецца вярбоўка маладых людзей для дзейнасці так званых кур’ераў або закладчыкаў. Камунікацыя адбываецца праз тэлеграм-каналы. Пры гэтым ніхто з іх не задумваецца пра наступствы як для сябе, так і для сваіх родных. Але наіўна спадзявацца на беспакаранасць і думаць, што можна пазбегнуць адказнасці. Хочацца нагадаць: шмат што залежыць ад выхавання непаўналетніх. Многія бацькі дагэтуль не ведаюць, што гаджэты і сацсеткі не толькі дапамагаюць у развіцці іх дзяцей, але і выклікаюць вялікую небяспеку. Не залазячы ў асабістую прастору дзяцей, не парушаючы іх асабістыя межы, не ведаючы іх кола зносін, не заўважаючы змен у іх паводзінах, таты і мамы пазнаюць аб непрыемных наступствах занадта позна. Толькі ў першым паўгоддзі гэтага года ў арганізацыі аховы здароўя трапілі 228 маладых людзей, 58 з якіх памерлі, восем з якіх непаўналетнія.

Валерый Аскерка звярнуў увагу, што сёння змяніліся падыходы ў рабоце з падлеткамі: «Яны накіраваны на ранняе выяўленне ўжывання псіхаактыўных рэчываў дзецьмі, а таксама арганізацыю індывідуальнай прафілактычнай работы з імі. Запушчана работа цэнтраў па прафілактыцы наркаманіі, якія створаны ў Брэсце і Віцебску. У маі падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве па прафілактыцы наркаманіі паміж Міністэрствам унутраных спраў і Беларускай праваслаўнай царквой. Актыўная інфармацыйная работа з непаўналетнімі праводзіцца супрацоўнікамі міліцыі ва ўстановах адукацыі краіны. Акрамя таго, праводзяцца тэматычныя лекцыі, круглыя сталы, культурна-масавыя, спартыўныя і іншыя мерапрыемствы».

Кіраўнік каардынацыйнага цэнтра Беларускай праваслаўнай царквы па супрацьдзеянні наркаманіі і алкагалізму ў гонар мучаніка Баніфацыя протаіерэй Дзіянісій ПЯСЕЦКІ адзначыў, што ўсё часцей маладыя людзі трапляюць пад агрэсіўны ўплыў прадстаўнікоў наркабізнесу ў пошуках лёгкага заробку і губяць свае жыцці, сваю будучыню, трапляючы ў месцы пазбаўлення волі.

— У такой сітуацыі мы не застаёмся ўбаку і бачым рашэнне гэтай праблемы ва ўмацаванні духоўна-маральнага імунітэту моладзі, фарміраванні сістэмы маральных каштоўнасцяў, якія не дазволяць пераступіць парог закона і здзейсніць учынкі, якія прыводзяць да шкоды для жыцця і здароўя. Беларуская праваслаўная царква вядзе актыўнае супрацоўніцтва з установамі адукацыі ў сферы прафілактычнай работы з падлеткамі і моладдзю. Святары ўдзельнічаюць у правядзенні інфармацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў у навучальных установах, дзіцячых аздараўленчых лагерах, наведваюць класныя гадзіны, бацькоўскія сходы, праводзяць гутаркі з падлеткамі, якія знаходзяцца ў цяжкай сітуацыі. У школах сталіцы для старшакласнікаў цяпер рэалізоўваецца выязны выставачны праект «Будзь вольны і незалежны», скіраваны на папулярызацыю здаровага спосабу жыцця.

Дар’я ШЛАПАКОВА

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.