Вы тут

Сяр­гей Сы­ра­нкоў: Еўрасаюз пажынае плады ўласнай бяздумнай палітыкі


Сяр­гей Сы­ра­нкоў, член Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па між­на­род­ных спра­вах:


— Назіраючы сітуацыю з бежанцамі, у тым ліку афганскімі, і ўсю тую істэрыю асобных еўрапейскіх краін вакол будаўніцтва загараджальных збудаванняў на граніцы з Беларуссю, можна канстатаваць, што Еўрасаюз пажынае плады ўласнай бяздумнай палітыкі, заснаванай на сляпым падтрыманні любых амерыканскіх ініцыятыў і праектаў. Поўны правал ваеннай місіі ЗША ў Афганістане, якая доўжылася 20 гадоў, і паспешныя ўцёкі з гэтай краіны яскрава сведчаць, што амерыканцы страцілі сваю ролю сусветнага гегемона, але ўсё яшчэ прэтэндуюць на выключнасць. Яны цынічна пералажылі груз сваіх уласных праблем на плечы сатэлітаў. А кіраўніцтва Еўрасаюза замест таго, каб прызнаць уласныя геапалітычныя пралікі і памылкі, упарта прытрымліваецца палітыкі ЗША. Хоць нават простым вокам відаць, што афганскае пытанне створыць яшчэ большую напружанасць унутры Еўрасаюза. Шкада толькі, што ад усёй гэтай палітычнай гульні церпяць простыя, ні ў чым не вінаватыя людзі.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Гуль­ні ў дэ­ма­кра­тыю

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.