Вы тут

У Беларусі абнавілі пералік дакументаў для праходжання перадпалётнага надгляду


Пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый і Міністэрства ўнутраных спраў ад 13 жніўня 2021 года № 24/242 унесеныя змены ў Інструкцыю аб парадку ажыццяўлення перадпалётнага надгляду для забеспячэння авіяцыйнай бяспекі, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


У прыватнасці, скарэкціраваны пералік дакументаў для праходжання перадпалётнага надгляду. Пералікам вызначаны дакументы для міжнародных і ўнутраных паветраных ліній (у тым ліку ўключаны біяметрычны пашпарт грамадзяніна Беларусі, біяметрычны дыпламатычны пашпарт і біяметрычны службовы пашпарт грамадзяніна Беларусі і інш.), а таксама для ўнутраных паветраных ліній. Там сярод неабходных дакументаў — ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Беларусі, біяметрычны від на жыхарства ў нашай краіне замежнага грамадзяніна, біяметрычны від на жыхарства ў Беларусі асобы без грамадзянства і інш.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2021 года.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.