Вы тут

Дэпутат Людміла Здорыкава: Галоўнае — выхаваць патрыёта


Людміла Здорыкава, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі:


— Як былога настаўніка, мяне прыемна хвалюе наша прыгожае восеньскае свята пад назвай Дзень ведаў. Я таксама бяру ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных яму, з вялікай радасцю далучаюся да ўсенароднай акцыі «Збяром партфель разам».

Мае словы падзякі педагогам, якія сваёй працай, адданасцю абранай аднойчы справе вучаць дзяцей дабрыні, любові да Радзімы, самым светлым і чалавечым якасцям, паказваюць сваім прыкладам, што такое сапраўдны патрыёт, вучаць праяўляць яго ў сабе. Вельмі хвалююся за першакласнікаў, якія робяць свае першыя крокі ў цудоўным свеце ведаў. Хочацца, каб першы ўрок іх быў незабыўны, каб яны прыйшлі на яго як на свята і захавалі гэтае адчуванне як мага даўжэй. Гэты год будзе вельмі важны для выпускнікоў. Спадзяюся, што шмат хто з іх вызначыўся са сваімі найбліжэйшымі перспектывамі на жыццё. Няхай іх планы здзейсняцца!

Вялікі дзякуй бацькам за разуменне, за падтрымку. Яны нашы паплечнікі ў нялёгкай рабоце выхавання. Прайшлі педагагічныя саветы, на ўсіх іх прысутнічалі кіраўнікі абласцей, прадстаўнікі выканаўчай улады.

Адзначу, што вялікая дапамога аказана дзяржавай у падрыхтоўцы школ да новага навучальнага года, ва ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы. Сёлета размова ішла пра стварэнне камфортных і бяспечных умоў ва ўстановах адукацыі. Работа зроблена вялікая і спадзяюся, што школы стануць на новы ўзровень свайго развіцця. І тая галоўная задача, якая пастаўлена перад педагогамі, — выхаванне ў першую чаргу патрыёта, як ніколі важная. Кожны чалавек павінен любіць сваю Радзіму, край, дзе ён вырас, прыкладаць намаганні, каб наша краіна квітнела і развівалася, каб ёй ганарыліся нашчадкі.

І новы прадмет, які ўводзіцца факультатыўна, накіраваны на тое, каб выхоўваць у падлетках духоўнасць. Чалавек павінен кіравацца ў жыцці прынцыпамі добрасардэчнасці, павагі да іншых. На жаль, бацькам у штодзённым жыцці часта не хапае часу пагутарыць са сваімі дзецьмі пра высокія каштоўнасці. Часцей за ўсё яны абмяжоўваюцца надзённымі праблемамі — што паеў, якія адзнакі атрымаў. Магчыма, некаторыя бацькі і не ўмеюць размаўляць на духоўныя тэмы або не лічаць гэта неабходным. Таму калі ў школе гэтаму будзе ўдзяляцца нейкі час, лічу, гэта толькі на карысць дзіцяці, бо робіцца гэта ў мэтах выхавання гарманічнай асобы. Чым больш мы будзем размаўляць з дзецьмі пра дабро, тым глыбей яно будзе ўкараняцца ў гэтыя яшчэ мяккія, як губка, успрымальныя душы. Потым, калі яны па-даросламу ачарсцвеюць, цяжка будзе прабіцца ў іх дабрыні і сардэчнасці. Гэты факультатыў — добры дадатак да той выхаваўчай работы, якая праводзіцца ў школе. Бо выхаванне высокамаральнай і духоўнай асобы — адзін з галоўных кірункаў. Факультатыў стане яшчэ адным важным звяном у гэтым ланцужку.

Запісала Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.