Вы тут

Пачатак Дня пісьменства — з круглага стала ў Мінску


Своеасаблівым адкрыццём XXVIII Дня беларускага пісьменства ў Капылі стане Міжнародны круглы стол «Пісьменнік і адзіная гуманітарная прастора», які пройдзе 3 верасня ў Мінску. 


Фармат круглага стала, удзельнікі якога будуць весці дыскусіі на пляцоўцы канферэнц-залы Палаца Рэспублікі, прадугледжвае працу ў экспертным асяроддзі вочна з анлайн-падключэннем знакамітых пісьменнікаў, а таксама вядомых шырокаму колу грамадскасці палітолагаў, аналітыкаў, аглядальнікаў. 

— У традыцыйным успрыняцці, пісьменнік — гэта чалавек, які стварае мастацкія творы, — каменціруе склад удзельнікаў сёлятняга круглага стала намеснік міністра інфапрмацыі Рэспублікі Беларусь Ігар БУЗОЎСКІ. — У шырокім сэнсе — пісьменнік з’яўляецца асевтнікам, мысляром, які фарміруе прафесійнае, культурнае і інтэлектуальнае асяроддзе. Пісьменнікі, якія застаюцца прафесіяналамі як мастакі слова, адначасова выдаюць свае творы, якія закранаюць самыя шырокія бакі жыцця грамадства. 

У дзел у круглы стале, які пачне сваю працу 3 верасня а 12-й гадзіне, прымаюць намеснік міністра інфармацыі Ігар БУЗОЎСКІ, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай ЧАРГІНЕЦ, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда», член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр КАРЛЮКЕВІЧ, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь БАДАК. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.