Вы тут

«Гэта вялікая праца — вырошчваць і збіраць ураджай»


На мінулым тыдні старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна РУНЕЦ працавала ў рэгіёне: у цэнтры ўвагі сенатара была Століншчына. Тут старшыня профільнай камісіі прыняла ўдзел у пасяджэнні мясцовага райвыканкама, сустрэлася з працоўным калектывам філіяла «Савушкін прадукт», пазнаёмілася з дзейнасцю Гарынскага камбіната будаўнічых матэрыялаў, наведала шматдзетную сямю ў Альшанах і аднайменную фермерскую гаспадарку.


Што хвалюе?

Здаецца, пытанне з катэгорыі рытарычных. Камфорт і дастатак заўсёды былі і застаюцца аднымі з галоўных інтарэсаў людзей, незалежна ад месца іх пражывання: ці то сталіца, ці то Століншчына... Таму ў цэнтры ўвагі мясцовай вертыкалі ўлады было пытанне вынікаў работы мясцовага ЖКГ і павышэння якасці жыллёва-камунальных паслуг, якія аказваюцца насельніцтву. Як высветлілася, не здарма.

Па выніках разгляду згаданага пытання на пасяджэнні райвыканкама, у якім бралі ўдзел кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, а таксама старшыні мясцовых Саветаў дэпутатаў, былі агучаны недахопы, якія яшчэ існуюць у дзейнасці мясцовай камунальнай арганізацыі. У кіраўніцтва раёна застаюцца на кантролі пытанні ўводу ў эксплуатацыю кацельні № 37 у г. Давыд-Гарадку, станцыі абезжалезвання ў аграгарадку Рамель, зніжэння страт у цеплавых і водаправодных сетках і іншыя праблемныя тэмы.

Выступаючы перад удзельнікамі мерапрыемства, парламентарый адзначыла, што развіццё сістэмы ЖКГ у першую чаргу павінна быць накіравана на павышэнне якасці і даступнасці ўсіх відаў жыллёва-камунальных паслуг, удасканаленне сістэмы тарыфнай палітыкі, паляпшэнне добраўпарадкавання населеных пунктаў, павышэнне эфектыўнасці кіравання і прафесійнага ўзроўню кадравага складу.

Па выніках абмеркавання цэнтральнага пытання парадку дня сенатар унесла свае прапановы ў праект рашэння выканкама.

Жыццё і праца ў рэгіёне

Падчас сустрэчы з працоўным калектывам філіяла ААТ «Савушкін прадукт» парламентарый азнаёмілася з вытворча-гаспадарчай дзейнасцю яго Столінскага філіяла і пагутарыла з работнікамі.

Трэба сказаць, што некалі вядомы Столінскі сыраробчы камбінат з пераходам у найбуйнейшы малочны холдынг усходняй Еўропы яшчэ больш узмацніў свае пазіцыі: за 10 гадоў інвестыцыі ў развіццё вытворчасці склалі больш за 20 мільёнаў долараў. Безумоўна, гэта прынесла свой вынік — асартымент працягвае павялічвацца, якасць выпускаемай прадукцыі — забяспечваць запыты пакупнікоў, а дабрабыт работнікаў — паляпшацца год ад году. На прадпрыемстве зараз працуюць 312 чалавек, сярэдні заробак перавышае 1,5 тысячы рублёў — для райцэнтра вельмі годны заробак.

На сустрэчы з калектывам прадпрыемства Таццяна Рунец расказала аб структуры і задачах беларускага Парламента, рабоце над законапраектамі, якія паступілі на разгляд у Пастаянную камісію Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах. Асаблівую ўвагу сенатар надала дзейнасці ў якасці члена Канстытуцыйнай камісіі і прапанаваным навацыям.

Сустрэча была дастаткова насычанай, паколькі акрамя інфармацыйнай часткі з боку парламентарыя стала карыснай для прысутных яшчэ і з пункту гледжання адказаў на агучаныя пытанні: людзей цікавіла развіццё роднага горада, а таксама пашырэнне інфраструктуры. Пасля заканчэння сустрэчы з калектывам Таццяна Рунец правяла асабісты прыём грамадзян.

Адзначым, што знаёмства з вытворчым патэнцыялам рэгіёна пачалося днём раней — з наведвання Гарынскага камбіната будаўнічых матэрыялаў — аднаго з найбуйнейшых вытворцаў керамічнай цэглы і каменю, якія выкарыстоўваюцца як для ўкладкі, так і абліцавання фасадаў будынкаў. Прадукцыя гэтага прадпрыемства запатрабавана на рынках Расіі і Украіны. Шмат жылых дамоў на Століншчыне пабудаваны з чырвонай цэглы, якая вырабляецца тут.

Шматдзетнымасаблівая ўвага

Асобна ў рамках наведвання Століншчыны трэба вылучыць паездку ў аграгарадок Альшаны. І вось чаму.

Тут жыве шматдзетная сям’я Міхаіла і Ганны Грыб, сужэнцы выхоўваюць сямёра прыгожых дзяўчынак, жывуць з зямлі і, як кажуць, радуюцца жыццю. Напярэдадні Дня ведаў Таццяна Рунец не магла не завітаць у гэтую сям’ю.

— Сям’я вельмі дружная і гасцінная, адрозніваецца працавітасцю, бацька сямейства шмат майстэрыць сваімі рукамі, — падзялілася ўражаннямі ад свайго візіту сенатар. — Самі ж гаспадары не лічаць сваю сям’ю асаблівай — у Альшанах нямала шматдзетных сем’яў. 

Парламентарый падзякавала сям’і Грыб за цёплы прыём, пажадала моцнага здароўя і ўручыла бацькам і дзецям падарункі. Павіншаваць вялікую сям’ю з пачаткам навучальнага года прыехалі таксама старшыня Столінскага райвыканкама, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Рыгор Пратасавіцкі, старшыня Альшанскага сельскага Савета дэпутатаў Віктар Гапко.

Фінальным акордам наведвання аграгарадка стала знаёмства з фермерскай гаспадаркай «Альшаны» Івана Грыба. Як прызналася сенатар, Століншчына яе ўразіла і тут. Фермерская гаспадарка на сённяшні дзень — гэта 253 гектары, якія апрацоўваюць больш за сто чалавек. 16 гектар адведзены пад зімнія цяпліцы, дзе вырошчваюцца таматы.

— Работа не з лёгкіх. Гэта вялікая праца — вырошчваць і збіраць ураджай, — падсумавала вынікі свайго візіту старшыня профільнай камісіі.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА, фота sovrep.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».