Вы тут

Вальфовіч і Міклашэвіч паўдзельнічалі ва ўрачыстым адкрыцці школ ў Стоўбцах і Гомелі


Пётр Міклашэвіч: Важна, каб пакаленне ХХІ стагоддзя валодала высокім інтэлектуальным патэнцыялам

Пра гэта Старшыня Канстытуцыйнага Суда заявіў на адкрыцці новай школы ў Гомелі. Пётр Міклашэвіч дадаў, што важна, каб яно, гэтае пакаленне, было духоўна і маральна развітым.


Па словах старшыні КС, дзяржава ўдзяляе асаблівую ўвагу дзецям, падрастаючаму пакаленню, іх інтэлектуальнаму, духоўнаму, фізічнаму і творчаму развіццю. «Органы мясцовай улады прымаюць для гэтага ўсе неабходныя меры. Будуюцца новыя школы, аснашчаюцца сучасным абсталяваннем, мадэрнізуюцца дзеючыя ўстановы. Сёння ў Гомелі адкрылі новую школу, абсталяваную па апошнім слове. Гэта дазваляе на больш высокім узроўні даваць вучням глыбокія веды. Таму што галоўная дзяржаўная задача — каб пакаленне ХХІ стагоддзя валодала высокім інтэлектуальным патэнцыялам, было духоўна і маральна развітым. Задача выкладчыкаў — выхоўваць сапраўдных патрыётаў, дастойных грамадзян краіны на нацыянальных каштоўнасцях і традыцыях», — падкрэсліў ён.

Старшыня Канстытуцыйнага Суда высока ацаніў аснашчэнне і маштаб новай школы ў Гомелі. «Сустракаючыся з дзецьмі і выкладчыкамі, бачу, што тут сапраўды імкнуцца даць пабольш ведаў вучням і вырасціць дастойных грамадзян краіны», — сказаў ён. На наваселле школы Пётр Міклашэвіч перадаў калектыву мультыборд.


Аляксандр Вальфовіч: «Гэты вучэбны год стане для сістэмы адукацыі прарыўным»

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч прыняў удзел у цырымоніі ўрачыстага адкрыцця новай школы ў Стоўбцах.


«Ні ў адной краіне, якая па памерах і колькасці насельніцтва падобная да Беларусі, няма такой колькасці ўстаноў адукацыі, як у нас. У дзяржаве імкнуцца ствараць дзецям у школах такія ўмовы, каб яны адчувалі сябе камфортна, робяць многае, каб развіваць сферу адукацыі, бо маладое пакаленне — залаты фонд Беларусі, — сказаў Аляксандр Вальфовіч. — Гэты вучэбны год стане для сістэмы адукацыі прарыўным. У прыватнасці, у школе з'явіліся кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні, якія будуць выконваць масу функцый: даваць веды дзецям і выхоўваць іх, арганізоўваць спаборніцтвы і экскурсіі па гістарычных мясцінах. Успамінаю свайго настаўніка па ваеннай падрыхтоўцы. Менавіта ён даў мне пуцёўку ў жыццё як афіцэра. Думаю, што такія педагогі ёсць, і яны падрыхтуюць не адно пакаленне патрыётаў «.

Дзяржсакратар Савета бяспекі таксама ацаніў новую ўстанову адукацыі ў Стоўбцах. Ён адзначыў, што ў школе ёсць усё, каб вырасціць сапраўдных грамадзян. У будынку школы маюцца навучальныя кабінеты і лабараторыі, памяшканні для працоўнага навучання, вучэбна-спартыўныя залы, цір, лыжная база, пакоі для медыцынскага абслугоўвання, рэсурсныя цэнтры, басейн. «З улікам трагічнай падзеі, якая адбылася раней у адной з гарадскіх школ, асаблівая ўвага тут аддадзена сістэме бяспекі», — дадаў Аляксандр Вальфовіч.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».