Вы тут

У вучэбны год — са спартыўным настроем. Пасля рэканструкцыі адкрыўся стадыён алімпійскага рэзерву


Першага верасня — яшчэ адзін дзень у календары, калі можна абазначыць новыя планы і мэты на будучыню. У тым ліку і спартыўныя, для дасягнення якіх у сталіцы з'явіліся новыя пляцоўкі.


У Мінску адкрыўся абноўлены стадыён Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву. Гэта адзін з падарункаў вучылішчу на 55-гадовы юбілей, які адзначаецца сёлета. З пачаткам новага вучэбнага года педагогаў і навучэнцаў вучылішча віншавалі кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, кіраўнік АБФФ Уладзімір Базанаў, выпускніца ўстановы алімпійская чэмпіёнка Антаніна Кошаль.

Ігар Луцкі перадаў віншавальныя словы ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі працоўнаму калектыву вучылішча. У прывітанні падкрэслена, што за гады працы ўстановы вырасла цэлая плеяда выдатных спартсменаў. «Галоўнае, што вы не толькі выхоўваеце чэмпіёнаў, але і вучыце моладзь любіць Радзіму, даяце сваім выхаванцам пуцёўку ў жыццё», — сказана ў віншаванні ад кіраўніка краіны.

Сяргей Кавальчук, міністр спорту і турызму, падкрэсліў, што вучылішча алімпійскага рэзерву — кузня кадраў для ўсяго беларускага спорту: «Жадаю, каб са сцен вашай альма-матар выходзілі новыя чэмпіёны Еўропы, свету, Алімпійскіх гульняў. У вас усё для гэтага ёсць». Актыўны ўдзел у рэканструкцыі стадыёна прыняла Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола». Старшыня арганізацыі Уладзімір Базанаў перадаў вучылішчу камплекты формы і мячы.

Новыя спартыўныя пляцоўкі з гэтага вучэбнага года будуць працаваць і ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры. У дзень ведаў тут адкрылі па адной пляцоўцы для міні-футбола, хакея на траве, валейбола, дзве баскетбольныя пляцоўкі і два тэнісныя корты. Урачыстая перадача сімвалічнага ключа адбылася падчас святочнай універсітэцкай лінейкі, удзел у якой прыняў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі.

«Я ўжо з першых хвілін адчуў, як наш універсітэт ажывае. Мяне ў гэтым годзе парадаваў прахадны бал на нашы спартыўна-педагагічныя факультэты. І сёлета мы змаглі ажыццявіць ідэю, якую пачалі два гады таму, мы адкрылі спецыяльныя класы па фізічнай культуры. І сёння 17 выпускнікоў гэтых класаў пачнуць сваё навучанне ў нашым універсітэце. Спадзяюся, у будучыні яны стануць выдатнымі трэнерамі», — падкрэсліў рэктар БДУФК Сяргей Рэпкін.

З пачаткам новага вучэбнага года будучых спартыўных спецыялістаў павіншаваў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. «Я 46 гадоў назад прыйшоў першы раз у першы клас. І кожны год, наведваючы 1 верасня нашы навучальныя ўстановы, адчуваю асаблівае хваляванне. Хтосьці робіць першы крок у школе, хтосьці — ва ўніверсітэце пачынае паход па веды. І сёння першы крок да прафесіі робяць студэнты БДУФК. І мы з асаблівым нецярпеннем чакаем у нашых спартыўных установах выпускнікоў універсітэта, якія будуць перадаваць свае веды, — падзяліўся міністр. Па словах Сяргей Кавальчука, для першакурснікаў будзе вельмі карысна і цікава вучыцца разам з алімпійскімі чэмпіёнамі і прызёрамі. «Кожны павінен зразумець, што немагчымае магчыма на прыкладзе Івана Літвіновіча, які яшчэ студэнт, але ўжо пакарае алімпійскія вяршыні», — упэўнены ён.

Разам са спортам новы вучэбны год пачалі і сталічныя школьнікі. У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта прайшоў традыцыйны алімпійскі ўрок. Удзел у ім узялі пераможцы школьнай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Фізічная культура». Яны праверылі свае веды ў гісторыі сусветнага алімпійскага руху і беларускага спорту. Падчас урока Беларуская алімпійская акадэмія прэзентавала новы адукацыйны праект — анлайн-школу, дзе кожны школьнік можа атрымаць цікавую інфармацыю пра алімпійскі рух і сусветны спорт. Удачы школьнікам пажадалі ўдзельнікі Алімпійскіх гульняў. А значыць, вучэбны год будзе паспяховым.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Аліна МАЗАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.