Вы тут

Вечарына «Пад якім сузор’ем Мінск?» ў Белдзяржфілармоніі


Калі вы хочаце гэта даведацца, абавязкова прыдзіце на вечарыну Агаты-Галіны Урублеўскай-Майсейчык, якая адбудзецца 9 верасня а 19-й гадзіне ў зале імя Рыгора Шырмы Белдзяржфілармоніі. Аўтар шчыра запрашае ўсіх аматараў прыгожых мастацтваў на вечарыну «Пад якім сузор’ем Мінск?», прысвечаную Мінску, яго слову, гісторыі, легендзе, метафізіцы — адным словам ягонай паэзіі, як прызначэнню і спосабу жыцця. 


Язэп Драздовіч. Мінск. Траецкая гара.

...Калі другія гарады маюць пляскатую гарызантальную планіроўку, то Мінск — нагорную, вертыкальную. Тут прастор відочна дапаўняецца часам і чассем. Як чара ўгары ў небе і чара на зямлі. Такі вось пясочны гадзіннік. Зверху зорны пясок і пыл безлічы зорак. Знізу — зямелька й рачны пясочак й дарожны пыл курыць. І тыя ж самыя меткі — планеты і арбіты ўверсе, і горы і прастор, які яны акрэсліваюць — унізе.

Крыло абсягу ўстае як ветразь і імчыць горад па Свіслачы ў вісячыя сады зораў, вяслуе ад галактыкі да галактыкі, як ад вострава да вострава на Свіслачы.

Мінск — пасланне адусюль, з гэтых cцесаных гораў, з разбураных храмаў, знесеных могілак і неўтаймаванага парыву расшыфраваць голас вышынь... 


Прылажэнне

  • Па пытаннях набыцця квіткоў звяртайцеся, калі ласка, ў касы Белдзяржфілармоніі. 
  • Кошт квітка — 6 рублёў. 
  • Спадарам і спадарыням шаноўнага ўзросту, а таксама навучэнцам абяцаны вольны ўваход (30 квіткоў). 
  • Па пытаннях набыцця вольных квіткоў звяртайцеся, калі ласка, па тэлефоне 80336672178.

На правах рэкламы

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.