Вы тут

1 верасня для сенатараў выдалася вельмі насычаным: яны ўдзельнічалі ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню ведаў


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля КАЧАНАВА адкрывала пасля рэканструкцыі сталічную гімназію № 25, што ў Заводскім раёне. Школа была адкрытая яшчэ ў 1957 годзе, таму зразумела, што маральна і фізічна ўстарэла. У 2017-м гарадскімі ўладамі было прынята рашэнне аб яе рэканструкцыі. За гэты час стары неатынкаваны будынак з белай цэглы ператварыўся ў новабудоўлю. Сёння гімназія складаецца з двух асобных карпусоў, злучаных галерэямі. Другі, дарэчы, пабудавалі з нуля, і цяпер агульная плошча ўстановы адукацыі складае 17,5 тысячы метраў.


Больш падрабязна аб наведванні спікерам Савета Рэспублікі сталічнай гімназіі мы пісалі ўчора (у № 168 ад 2 верасня).

Не абмінулі ўвагай сенатары і іншыя куткі краіны, дзе 1 верасня прагучалі першыя званкі для першакласнікаў і іншых навучэнцаў.

Так, намеснік старшыні Анатоль ІСАЧАНКА ў Дзень ведаў наведаў магілёўскую гімназію № 3. На ўрачыстай лінейцы ён пажадаў вучням, іх бацькам і настаўнікам узаемных павагі і разумення:

— Першае верасня — асаблівы дзень для першакласнікаў і іх бацькоў. Яны рыхтаваліся да гэтага дня, а цяпер хвалююцца: за якую парту пасадзяць, які будзе настаўнік. А ў тых, хто ідзе ў 11-ы клас, — іншыя чаканні. Хтосьці ўжо вызначыўся, куды будзе паступаць. Гэта час, калі маладыя людзі на парозе дарослага жыцця. І я хацеў бы пажадаць бацькам і настаўнікам, каб вы клапаціліся не толькі пра тое, каб даць дзіцяці веды, але і выхаванне. Мы павінны выхоўваць нашых дзяцей патрыётамі. А гэта значыць — любіць свой дом, сваю вуліцу, свой горад і сваю Радзіму.

Віцэ-спікер верхняй палаты парламента ўручыў гімназіі сертыфікат, а кожны з першаклашак атрымаў у падарунак ад Прэзідэнта кнігу «Беларусь — наша Радзіма».

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна РУНЕЦ у гэты святочны дзень брала ўдзел ва ўрачыстай лінейцы ў ліцэі МУС.

У сваім прывітальным слове парламентарый пажадала педагогам прафесійных поспехаў, мудрасці і цярпення, вучням — настойлівасці, выдатных адзнак і творчасці ў надыходзячым навучальным годзе.

— Перакананая, што вам па сілах пераадолець усе цяжкасці, стаць па-сапраўднаму адукаванымі людзьмі і ўнесці свой уклад у развіццё роднай Беларусі, — падкрэсліла яна ў завяршэнне.

Не абышлося і без сюрпрызаў — сенатар падарыла ліцэістам ровары айчыннай вытворчасці.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, культуры, навуцы і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч павіншаваў са святам гімназістаў Кобрына і сустрэўся з педагагічным калектывам.

Сенатар павіншаваў педагогаў, навучэнцаў гімназіі і бацькоў з пачаткам новага навучальнага года, першакласнікам уручыў кнігі — падарунак кіраўніка дзяржавы «Беларусь — наша Радзіма».

Падчас сустрэчы сенатара з педагогамі абмяркоўваліся актуальныя пытанні развіцця сістэмы адукацыі. Парламентарый адказаў на пытанні, якія датычыліся грамадзянска-патрыятычнага, працоўнага выхавання дзяцей і моладзі, а таксама расказаў аб заканатворчай дзейнасці Савета Рэспублікі.

Разам з парламентарыем удзел у святочных мерапрыемствах бралі намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Генадзь Барысюк.

А вось старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей РАЧКОЎ разам з членам Савета Рэспублікі, старшынёй Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталляй ЯКУБІЦКАЙ завіталі ў сярэднюю школу № 1 ім. В. Ф. Купрэвіча, што ў Смалявічах.

Сенатары таксама прысутнічалі на цырымоніі адкрыцця школьнага стадыёна, які цалкам змяніўся пасля рамонту: абсталяваны футбольнае поле з мяккім пакрыццём, пляцоўка для валейбола, бегавыя дарожкі і ўсталяваны трэнажоры для занятку фізкультурай. Яшчэ адна навінка — уласная скейт-пляцоўка. Наведваць стадыён цяпер могуць як школьнікі, так і жыхары мікрараёна.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Фота БелТА і sb.by

Загаловак у газеце: «Мы павінны выхоўваць нашых дзяцей патрыётамі»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.