Вы тут

У Мінгарсавеце па-новаму запрацуюць са зваротамі


Дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета грунтоўна пераасэнсаваць і перагледзець практыку работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у–значнай ступені падштурхнула нядаўняе выязное пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі. Яно адбылося ў сталіцы і было прысвечана вынікам разгляду зваротаў у першым паўгоддзі яе мясцовымі ўладамі. У іх бок сенатары выказалі як крытычныя заўвагі, так і парады і рэкамендацыі, якія ў цэлым падказвалі прыкметна змяніць звыклы алгарытм работы са зваротамі.


Стар­шы­ня га­рад­ско­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Анд­рэй Буг­роў.

І гэта прытым, што ў гарсавеце сістэмна займаюцца ўдасканаленнем такой дзейнасці. З мэтай атрымання больш поўнай інфармацыі па ўзнятых грамадзянамі пытаннях практыкуюцца выезды на месца.

А для больш глыбокага і аб'ектыўнага вывучэння асобных праблем некаторыя звароты накіроўваюцца на разгляд у пастаянныя камісіі гарадскога Савета, на пасяджэнні якіх запрашаюцца прадстаўнікі структурных падраздзяленняў Мінгарвыканкама, вузкія спецыялісты і эксперты. Такім чынам, гарадскі Савет часам выступае ў ролі платформы ўзаемадзеяння паміж насельніцтвам і выканаўчай уладай. Гэта дазваляе аператыўна выяўляць і эфектыўна вырашаць канкрэтныя праблемы лакальнага ўзроўню.

З пачатку года дэпутаты своечасова разгледзелі сотні зваротаў, у тым ліку калектыўныя і паўторныя. Адной з самых важных па значнасці тэм для мінчан з'яўляюцца жыллёва-камунальныя праблемы: капітальныя рамонты жылых дамоў, добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, знос старых дамоў, складанасці з адсяленнем, аплата ЖКГ і іншае. Што датычыцца сацыяльнай сферы, то гараджане часта звяртаюцца па пытаннях выдзялення жылля, разліку і пераразліку пенсій, працаўладкавання, аказання адраснай сацыяльнай дапамогі, правядзення вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі, аказання медыцынскіх і адукацыйных паслуг.

Прыём і разгляд зваротаў вядзецца таксама падчас асабістых прыёмаў старшынёй гарадскога Савета дэпутатаў Андрэем Бугровым і правядзення ім прамых тэлефонных ліній. Па яго словах, у першым паўгоддзі адбылося 10 асабістых прыёмаў, а за аналагічны перыяд 2020 года — 7. Усе звароты ў гарадскі Савет, у вуснай, пісьмовай формах і на асабістых прыёмах, разглядаюцца аператыўна, прымаюцца адпаведныя меры. Так, пандэмія істотна паўплывала на характар зносін грамадзян і юрыдычных асоб з гарсаветам. Цяпер значная частка зваротаў паступае ў выглядзе электронных лістоў. Тым не менш, прыём зваротаў па-ранейшаму ажыццяўляецца і вочна, і па тэлефоне ў зручны для грамадзян час. Гэта дазволіла ва ўмовах складанай эпідэмічнай абстаноўкі захаваць дыялог з насельніцтвам.

Сапраўды, зроблена шмат, але ўсё ж недастаткова, лічыць Андрэй Бугроў. У размове ён адразу адзначае: адна з прычын — у тым, што 55 дэпутатаў на двухмільённы горад — гэта вельмі сціплая лічба. І паступова ў мінчан назапашваўся дэфіцыт кантактаў са сваімі выбраннікамі, што і зразумела: усе яны актыўна працуюць у розных сферах і часта на адказных пасадах. А таму знайсці час на выкананне дэпутатацкіх абавязацельстваў ім няпроста. Але знаходзяць.

Цяпер дэпутаты гарсавета, згодна з графікам, прымаюць наведвальнікаў двойчы на месяц. Сёння гэта можа быць школа, заўтра — памяшканне ЖЭСа і г. д., што ў прынцыпе няправільна, лічыць Андрэй Бугроў. На яго думку, месцу сустрэч дэпутатаў з народам неабходна задаць пастаянную лакацыю. Людзі павінны ведаць адрасы, мець жаданне наведвацца туды.

У Мінгарсавеце пасля зацікаўленай размовы на пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі правялі пэўную «мазгавую атаку» і даволі хутка прыйшлі да высновы: падыходы, формы і метады работы з насельніцтвам (не толькі са зваротамі) трэба істотна змяняць і ўдасканальваць у адпаведнасці з патрабаваннямі часу. Пасля дыскусій пагадзіліся распачаць стварэнне ў Мінску ў кожнай выбарчай акрузе двух-трох пунктаў ці цэнтраў прыёму наведвальнікаў дэпутатамі гарадскога Савета. Гэта будуць таксама і сваеасаблівыя пляцоўкі для сустрэч з мясцовымі жыхарамі членаў Савета Рэспублікі, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, якіх абралі ў парламент мінчане, з іншымі афіцыйнымі асобамі, прадстаўнікамі міністэрстваў і ведамстваў.

І менш за усё ў гарадскім Савеце хочуць, каб гэтыя цэнтры ператварыліся выключна ў бюро па прыёме скаргаў, — наадварот, жадаюць, каб яны сталі месцамі прыцягнення актыўных і крэатыўных мінчан, здольных на карысныя і нестандартныя ідэі і ініцыятывы.

Суразмоўнік прызнаецца: ён вельмі спадзяецца на тое, што такія цэнтры дапамогуць дэпутатам значна прасунуць наперад у сваіх выбарчых акругах укараненне прынцыпаў самакіравання без іх непатрэбнай палітызацыі. Каб людзей яднала жаданне зрабіць нешта карыснае для свайго мікрараёна, вуліцы, дома, як гэта бывае паміж добрымі суседзямі.

Варта адзначыць, што дэпутаты пры разглядзе зваротаў грамадзян традыцыйна ўзаемадзейнічаюць з органамі выканаўчай улады: гарадскім выканаўчым камітэтам і яго структурнымі падраздзяленнямі, адміністрацыямі раёнаў сталіцы. Вось і цяпер мэр Мінска Уладзімір Кухараў падтрымаў іныцыятыву гарадскога Савета аб стварэнні такіх новых цэнтраў зносін з насельніцтвам. Да канца верасня ці ў пачатку кастрычніка плануецца ажыццявіць першы этап дадзенай работы, у прыватнасці, знайсці памяшканні, па меры неабходнасці іх адрамантаваць і абсталяваць.

Леанід ЛАХМАНЕНКА

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Загаловак у газеце: Месца сустрэчы змяніць нельга

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Даведаліся аб цэнах на галоўныя восеньскія ягады, спосабах іх захоўвання і «прафесійных рызыках» пры зборы журавін

Даведаліся аб цэнах на галоўныя восеньскія ягады, спосабах іх захоўвання і «прафесійных рызыках» пры зборы журавін

У разгары сезон журавін. Менавіта цяпер самы час назапасіць гэтых ягад на доўгі перыяд халадоў і прастуд.

Грамадства

Што пісалі беларускія класікі пра самага дарагога чалавека?

Што пісалі беларускія класікі пра самага дарагога чалавека?

Янка Купала дакладна чуў беларускія калыханкі ад сваёй маці, Бянігны Іванаўны, лежачы ў калысцы ў Вязынцы.

Грамадства

Калі злодзей маўчыць, за яго «гавораць» сляды. Выкрыць злачынцу дапаможа трасалогія

Калі злодзей маўчыць, за яго «гавораць» сляды. Выкрыць злачынцу дапаможа трасалогія

Банда рабаўнікоў «трапілася» дзякуючы адбіткам спецыяльнай прылады.

Грамадства

Жыхарка вёскі Мікалаеўка Бялыніцкага раёна Ларыса Клімянок расказала пра трагедыю, якая адбылася з яе сястрой і братамі

Жыхарка вёскі Мікалаеўка Бялыніцкага раёна Ларыса Клімянок расказала пра трагедыю, якая адбылася з яе сястрой і братамі

Экспедыцыю ў Малінаўку арганізаваў навуковы супрацоўнік музея гісторыі Магілёва ветэран пошукавага руху Пётр Хаванскі.