Вы тут

Леанід Брыч: Думаю, што мы яшчэ да канца не ўсвядомілі, наколькі важная дата для беларускага народа стала цяпер дзяржаўным святам


Старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Леанід БРЫЧ:


— Думаю, што мы яшчэ да канца не ўсвядомілі, наколькі важная дата для беларускага народа стала цяпер дзяржаўным святам. Так склалася, што мы, маю на ўвазе шырокія колы грамадскасці, крышачку забыліся пра дзень 17 верасня, пра аб'яднанне дзвюх частак Беларусі, якое адбылося ў 1939 годзе. Вядома, дзецям расказвалі пра тыя падзеі на ўроках гісторыі, але, відаць, не асабліва засяроджваючыся, нібы крыху мімаходзь. Сёння ў гарадах, пасёлках Заходняй Беларусі ёсць вуліцы 17 Верасня. Але яшчэ паўгода таму, калі б спыніў побач з шыльдай юнака ці дзяўчыну і спытаў, чаму так названа вуліца, не ўпэўнены, што многія адказалі б правільна. І за гэта, несумненна, адказнае старэйшае пакаленне.

Як вядома, указаную дату ў Беларусі святкавалі афіцыйна да 1949 года. А потым пакрысе мерапрыемствы станавіліся меншыя, непрыкметныя, адным словам, пра падзею сталі забывацца. Зразумелыя вытокі такой палітыкі: нашы папярэднікі не хацелі засяроджваць увагу на гістарычным факце, каб не нагадваць суседзям пра не самыя лепшыя старонкі гэтай самай гісторыі. Але ж, як паказалі падзеі апошняга часу, нічога не варта забываць са свайго мінулага. І перш за ўсё для таго, каб не паўтарылася.

А падзея, што адбылася 17 верасня больш за 80 гадоў таму, сапраўды знакавая для краіны. Тыя 4 мільёны чалавек, што далучыліся да нас тады, разам з другой паловай насельніцтва сталі адзіным народам. І мы, прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, рэлігій, культур, жывём у міры і згодзе многія гады. Нам сапраўды ёсць чым ганарыцца, ёсць што святкаваць. А Дзень народнага адзінства не за адзін год стане сапраўдным святам. Паступова будуць нараджацца традыцыі, формы святкавання, вымалююцца найбольш прымальныя мерапрыемствы, будзе прыцягвацца ўсё больш дзяцей, моладзі, і свята зойме сваю пачэсную нішу ў шэрагу іншых дзяржаўных свят нашай краіны.

Запісала Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Гістарычна абгрунтаванае свята

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».

Эканоміка

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.