Вы тут

У Наваполацке прайшоў рэгіянальны форуму «Беларусь адзіная»


У глядзельнай зале наваполацкага Палаца культуры ААТ «Нафтан» у аўторак падчас рэгіянальнага форуму «Беларусь адзіная» не было свабодных месцаў. Да гэтага аналагічныя мерапрыемствы прайшлі ў Брэсцкай, Мінскай, Гомельскай абласцях.


З усіх раёнаў Віцебшчыны прыехалі ў горад нафтаперапрацоўшчыкаў, каб узяць удзел у форуме прадстаўнікі выканаўчай і прадстаўнічай уладаў, бізнесу, грамадскіх арганізацый, СМІ, сістэм адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай абароны. Яны штодня маюць зносіны з людзьмі розных узростаў, прафесій, палітычных поглядаў. Таму ім было што запытаць і пра што распавесці. Сустрэча не стала фармальным мерапрыемствам, бо адразу ўсіх прысутных спікеры папрасілі выказваць свае думкі, дыскутаваць, падказваць далейшы ход гутаркі.

Перад пачаткам форуму ахвотныя азнаёміліся з выстаўкай, прысвечанай гісторыі «Нафтана». Шмат прыемных эмоцый пакінула сустрэча з гараджанамі, якія працуюць у цэнтры рамёстваў, у прыватнасці, ствараюць мэблю з лазы, шмат зрабілі для адраджэння традыцыі батлейкі, вучаць гэтаму дзяцей і моладзь. Вельмі спадабалася і прэзентацыя вырабаў тых, хто наведвае гурткі структур сацыяльнай абароны насельніцтва.

Галоўная мэта рэгіянальных форумаў, якія праводзяць у абласцях, — кансалідацыя грамадства. Мы жывём у краіне, якую трэба цаніць, рабіць моцнай — такі лейтматыў мерапрыемства ўсебеларускага маштабу. Шмат на ім гаворыцца і наконт новага ўзроўню інтэграцыі з Расіяй.

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзім Гігін падкрэсліў важнасць падпісання «дарожных карт» узаемадзеяння паміж Беларуссю і Расійскай Федэрацыяй. Дадзеная тэма сёлета і летась была магістральная, адзначыў ён.

«Інтэграцыя з Расіяй вядзецца з сярэдзіны 1990-х гадоў па ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі. Праграма яе змяніла геапалітычную сітуацыю ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. І не таму, што гэта было выгадна беларусам, тады Расія была параўнальна слабая, з унутранымі супярэчнасцямі, — падзяліўся думкамі эксперт. — Інтуіцыя Аляксандра Лукашэнкі падказала, што нашы людзі вельмі хочуць быць бліжэй да Расіі».

Аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, эканамічны аглядальнік Аляксей Аўдонін лічыць, што ўдзельнікі рэгіянальных форумаў «Беларусь адзіная» з’яўляюцца актывам, па заходняй тэрміналогіі — транзіцёрамі, якія прымаюць ідэю, потым яе трансліруюць у свае супольнасці. У сваіх калектывах ім трэба распавесці пра ключавыя канцэпцыі і бачанні, якія абмяркоўваюцца.

Член Канстытуцыйнай камісіі, навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, палітычны аналітык Аляксандр Шпакоўскі закрануў тэму эканамічных санкцый з боку еўрапейскіх дзяржаў. На яго думку, яны не прывядуць да эканамічнага абвалу. Пры гэтым людзям трэба тлумачыць, хто вінаваты ў тым, што на сёння неабходна трохі карэкціраваць выплаты бюджэтнікам, а павышэнне пенсій адбываецца не ў такім памеры, як планавалася. Ён нагадаў пра дасягненні апошніх гадоў: адкрыццё АЭС, трэцяй лініі метро ў Мінску, узвядзенне Петрыкаўскага горна-ўзбагачальнага камбіната...

Як член камісіі, якая працуе над прапановамі па змяненні некаторых пунктаў Асноўнага Закона краіны, Аляксандр Шпакоўскі цікавіўся думкамі па дадзенай тэме. Трэба прынцыпова вызначыцца, які павінен быць новы орган дзяржаўнага кіравання прадстаўнічай дэмакратыі — Усебеларускі народны сход, акцэнтаваў увагу ён. Вельмі важнае пытанне — ці трэба адмяніць смяротнае пакаранне або ўвесці мараторый на яго выкананне? Сацыёлагі, па словах эксперта, сцвярджаюць, што беларусы пакуль выступаюць за захаванне смяротнага пакарання. Актуальная, на яго думку, таксама тэма магчымасці прэтэндаваць на дэпутацкія мандаты прадстаўнікам працоўных калектываў без працэдуры збору подпісаў. Справа ў тым, што каля паловы ўнутранага валавога прадукту ў Беларусі ўжо генерыруецца прыватным сектарам. Да 70 % будзе ў найбліжэйшай перспектыве. І гэта ўклад у асноўным невялікіх фірмаў, супрацоўнікі якіх зацікаўленыя, каб іх інтарэсы прадстаўлялі ў парламенце.

Навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, публіцыст і філосаф Аляксей Дзермант упэўнены, што ў жніўні мінулага года быў пройдзены Рубікон, які стаў чарговым этапам у развіцці Беларусі. Цяпер трэба зрабіць работу над памылкамі, лічыць спікер форуму. Прынцыповая пазіцыя ў адстойванні гістарычнай праўды, памяці, каштоўнасцяў — тое, чаму мы павінны навучыцца пасля 2020 года, каб не адбылося разбурэння фундамента грамадства, мяркуе ён.

Загадчык аддзела чалавечага развіцця і дэмаграфіі Інстытута эканомікі НАН Беларусі, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Анастасія Баброва ўпэўненая, што не бывае праблем маленькіх. І таму пацвярджэнне — падзеі мінулага года, калі жыццё даказала, што маленькія праблемы і незадаволенасць могуць парадзіць больш складаныя, якія ідуць за межы дапушчальнага.

Беларусь многаму можа навучыць іншыя краіны, у прыватнасці, у сферы лічбавізацыі. Ад кожнага з жыхароў краіны, моцных рэгіёнаў залежыць, як справіцца дзяржава з выклікамі. Важнае пытанне — роля жанчыны ў эканамічным, ідэалагічным і палітычным планах, падкрэсліла эканаміст.

Сярод тых, каго са сцэны папрасілі падзяліцца сваімі думкамі, быў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. Ён як кіраўнік абласной арганізацыі «Белай Русі» паразважаў наконт магчымасці стварэння партыі ўлады на базе грамадскага аб’яднання. Рэгіянальны форум доўжыўся больш за тры гадзіны.

Аляксандр ПУКШАНСКІ 

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.