Вы тут

З’езд дэлегатаў Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства «Веды»


На ІV пазачарговым з’ездзе дэлегатаў Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства «Веды» ў Мінску абмеркавалі прынцыпы развіцця арганізацыі і эфектыўныя фарматы ўзаемадзеяння з грамадзянамі, падсумавалі вынікі працы за 2018–2021 гады, прадставілі праект новага статута арганізацыі, а таксама абралі старшыню праўлення. Ім стаў вядомы ў краіне палітолаг, дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вадзім Гігін.


У з’ездзе прынялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка, выконваючы абавязкі старшыні таварыства «Веды» Валерый Барадзеня, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Вячаслаў Даніловіч, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый з розных рэгіёнаў Беларусі.

Адна з галоўных задач таварыства «Веды» — быць уключанымі ў актыўную інфармацыйна-прапагандысцкую работу ў грамадстве, адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар СЯРГЕЕНКА.

— Для таго каб выконваць гэтую задачу ва ўмовах інфармацыйнай барацьбы, грамадзянам неабходна жывое слова, і патэнцыял дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Веды» ў рэалізацыі задуманага вельмі высокі. Можна па-рознаму ставіцца да дзейнасці таварыства. Я лічу, што яно неабходна краіне для работы з насельніцтвам. Паказальны прыклад: у мінулым годзе напярэдадні выбарчай кампаніі часта завітваў у рэгіёны, камунікаваў з насельніцтвам. Пытанняў практычна не было. Прайшлі выбары, адбыўся ўсплёск актыўнасці, і тыя ж людзі прыходзілі на сустрэчы з іншым настроем, з’явіліся пытанні. Яны ёсць і дагэтуль, і на іх неабходна даваць дакладныя адказы. Гэтым таксама будуць займацца лектары таварыства. Дэлегатам быў прадстаўлены праект абноўленага статута арганізацыі, які за месяц будзе дапрацаваны. Ёсць прапановы і Адміністрацыі Прэзідэнта, і новага кіраўніцтва аб’яднання, у тым ліку па пытаннях фінансавання. Будзем адпрацоўваць новую методыку, каб і ацэньваць працу людзей, і знайсці новае спалучэнне старых і новых форм работы.

Ігар Сергеенка адзначыў, што асноўныя задачы дзяржаўна-грамадскага аб’яднання на найбліжэйшы час — гэта пошук і падрыхтоўка кадраў, якія будуць даносіць інфармацыю да грамадзян. «Для мяне стала адкрыццём, што ў некаторых райвыканкамах не разумеюць ролю таварыства „Веды“. Сітуацыю трэба мяняць, арганізацыя павінна стаць ім памочнікам. Сёння мы бачым актыўных і зацікаўленых людзей. Так, прагучала і крытыка — будзем працаваць».

У таварыстве «Веды» будуць рэалізаваны новыя кірункі работы. Аб гэтым падрабязна расказаў Вадзім ГІГІН ужо пасля таго, як на пасяджэнні новага саставу праўлення быў абраны старшынёй арганізацыі.

— «Веды» — гэта арганізацыя з велізарнай гісторыяй, знакавае аб’яднанне, якое ўнесла вялікі ўклад у папулярызацыю навукі і якое добра памятаюць людзі старэйшага пакалення. Магчыма, у апошнія гады яно было не такім прыкметным на нашым інфармацыйным полі. Таму Прэзідэнт паставіў канкрэтную задачу — каб таварыства стала адным з галоўных інструментаў данясення актуальнай грамадска-палітычнай, гісторыка-культурнай, навукова-папулярнай інфармацыі да грамадзян нашай краіны і нават шырэй — за межы Беларусі. Бо ва ўмовах гібрыднай вайны ў краіне ствараецца шмат негатыўных стэрэатыпаў. У нас ёсць лічбы, аргументы, ёсць што сказаць пра гэта людзям. Упэўнены, што дзейнасць таварыства будзе актывізавана. Шмат чаго трэба будзе зрабіць у арганізацыйным і прававым плане. Але гэта не значыць, што мы будзем доўга разгойдвацца.

Вадзім Гігін падкрэсліў: наша гістарычная навука зрабіла вялікі крок наперад. «Аднак часта грамадзяне не разумеюць гэтую навуковую мову. Манаграфіі выдаюцца невялікім накладам, не так шмат людзей чытае навуковую літаратуру. Таму нашы мерапрыемствы будуць накіраваны на тое, каб зразумела расказаць пра навуковыя працы, пра тое, чым народ можа ганарыцца, адказаць на вострыя пытанні. Людзі стаміліся ад анлайн-фарматаў. Нельга адмаўляцца ад прамых сустрэч, дыялогаў, дыскусій у калектывах. Але, безумоўна, патрэбныя і дыстанцыйныя формы стасункаў, з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Такая канвергенцыя ў рабоце аб’яднання, безумоўна, будзе».

Падчас з’езда гучалі вельмі завостраныя, шчырыя выступленні прадстаўнікоў рэгіянальных арганізацый таварыства «Веды». Аўтарытэтныя лектары, вучоныя сур’ёзна аналізавалі пралікі таварыства ў зносінах з грамадскасцю, адзначалі неабходнасць сур’ёзнай прапрацоўкі ўдзелу таварыства ў ідэалагічнай рабоце, у спалучэнні інтарэсаў і тых, хто прадстаўляе «Веды», і ідэалагічнай вертыкалі на ўсіх узроўнях. Шмат канкрэтных, вартых увагі ініцыятыў у сцвярджэнні гістарычнай праўды айчыннай гісторыі выклаў у сваім выступленні старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігар Марзалюк.

Дар’я ШЛАПАКОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.