Вы тут

Стартуюць Гульні краін СНД


Новая старонка спартыўнай гісторыі пачынаецца ў гэтыя выхадныя. У Казані стартуюць першыя Гульні краін СНД. З 4 да 11 верасня маладыя спартсмены ва ўзросце ад 14 да 23 гадоў будуць дэманстраваць свае спартыўныя здольнасці. Усяго ўдзел у Гульнях прыме 1110 атлетаў з дзевяці краін СНД: Казахстана, Тадыжкістана, Азербайджана, Кіргізстана, Узбекістана, Арменіі, Малдовы, Беларусі і Расіі. У праграму Гульняў увайшлі 16 відаў спорту. Медалі будуць разыгрывацца ў добра вядомых відах – баскетбол, бадмінтон, бокс, барацьба, дзюдо, каратэ, настольны тэніс, стральба, самба, барацьба, мастацкая гімнастыка. У рамках Гульняў пройдуць спаборніцтвы і ў нестандартных відах – тайскі бокс, танцавальны спорт, барацьба на паясах, корэш, футзал. Аб гэтых відах спорту “Звязда” пазней раскажа падрабязней.


Беларусь на гэтым спартыўным форуме прадставіць 165 спартсменаў. Беларусы будуць змагацца за медалі ва ўсіх 16 відах спорту. Першымі ў барацьбу за медалі новага турніру ўступяць баскетбалісты, барцы, стралкі і тайскія баксёры.

Рашэнне аб правядзенні Гульняў СНД было прынята на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. Ініцыятыва правядзення гэтага форуму належыць Расійскай Федэрацыі. Гульні праводзяцца ў мэтах умацавання дружалюбных сувязяў паміж народамі і практычнай рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне фізічнай культуры і спорту краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Нягледзячы на сваю маладосць, Гульні СНД у Казані маюць усе атрыбуты, абавязковыя для буйнога спартыўнага форуму.

Лагатып Гульняў – гэта стылізаваная выява птушкі. У славянскай міфалогіі існуе вобраз Жар-птушкі, у заходняй – птушкі Фенікс. У паданнях цюркамоўных народаў згадваецца птушка Сімург, цар усіх птушак. Вобраз птушкі і птушынага пяра ў фальклоры народаў свету сімвалізуе здольнасць лётаць, накіраванасць увышыню, лёгкасць, вышыню, волю, хуткасць, прастор. Багатае апярэнне і шырока расхінутыя крылы птушкі сімвалізуюць гасціннасць і разнастайнасць культур народаў, якія пражываюць на тэрыторыі СНД. У апярэнне чароўнай птушкі ў лагатыпе далікатна «ўпісаны» калор сцягоў краін-удзельніц Садружнасці.

Ролю талісману Гульняў выконвае снежны барс, нацыянальны сімвал Рэспублікі Татарстан. У старажытнасці продкі сучасных татараў, волжскія булгары, лічылі белага барса бажаством урадлівасці і абаронцам дзяцей. У стылізаваным выглядзе гэтая істота намалявана на гербе Татарстана і сімвалізуе заступніцтва грамадзянам рэспублікі.

Барс – дужы, спрытны, энергічны, смелы і ўпэўнены ў перамозе – стане сімвалам гасціннасці і талісманам удачы для ўсіх удзельнікаў Гульняў.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.