Вы тут

Шлюзаванне на Аўгустоўскім канале. Ці можна прайсці на сваёй байдарцы, калі і як?


Гэтым летам Аўгустоўскі канал прыцягнуў небывалую колькасць жадаючых пакатацца на цеплаходзе і прайсці праз старажытны шлюз на байдарках. Абодва варыянты, адпаведна, былі даступныя на «Дамброўцы» і «Нямнова».


Пра тое, наколькі гэтым летам падобны водны турызм аказаўся папулярным сярод беларускіх грамадзян, распавялі ў абласным унітарным прадпрыемстве «Гроднамеліяводгас».

Там жа растлумачылі, што з-за актыўнага попыту на праходжанне шлюзаў, прыйшлося стварыць спецыяльны графік па адкрыцці варот.

— У мэтах захавання ўзроўню вады для суднаходства на Аўгустоўскім канале было вырашана распрацаваць спецыяльны графік шлюзавання. Справа ў тым, што байдарак па воднай артэрыі праходзіць вельмі шмат, а за дадзеную паслугу арганізацыя грошай не бярэ. Цяпер, каб захаваць ўзровень вады, шлюзы адкрываюцца ў чацвер і пятніцу — два разы, а ў суботу і нядзелю — чатыры разы на дзень, — растлумачыў намеснік гендырэктара па эканоміцы і фінансах АУП «Гроднамеліяводгас» Павел КОХАНАЎ.

Гэта значыць, што кожны жадаючы, у каго ёсць уласная байдарка, можа далучыцца да арганізаванай групы ў пазначаны час, каб прайсці шлюзы на Аўгустоўскім канале. У такім выпадку прапускаюць жадаючых у колькасці не менш пятнаццаці чалавек. Удакладніць расклад, дарэчы, можна па заяўках, звярнуўшыся да спецыялістаў арганізацыі. Усе нумары даведак пазначаны на сайце (http://meliogrodno.by/avgustovskij-kanal) «Гроднамеліяводгас».

Сёлета прайсці старадаўні шлюз прыязджалі турысты з розных куткоў Беларусі, сярод якіх асобныя сем’і, невялікія арганізаваныя групы і цэлыя арганізацыі. Выключэннем не сталі нават самыя аддаленыя раёны Магілёўшчыны і Віцебшчыны. Не прыязджае пакуль толькі замежны турыст, хоць у параўнанні з дапандэмійным 2019 годам, паказчыкі па гасцям ужо сталі большымі.

— За мінулы месяц праз шлюз Нямнова прайшлі 35 груп. У сярэднім у адну групу ўваходзіць ад 10 да 30 байдарак, дзе размешчаны па два чалавекі. Прыкладна такая статыстыка назіраецца кожны месяц, — гаворыць Павел Аляксандравіч.

Такую папулярнасць гэтага актыўнага віду адпачынку можна растлумачыць тым, што ён цалкам просты, а сам маршрут па Аўгустоўскім канале праходзіць па спакойнай, стаялай вадзе. Таму часта ў сплаў адпраўляюцца сем’і з дзецьмі школьнага ўзросту. Кульмінацыяй прыгоды стане праходжанне старадаўняга шлюза-рэгулятара «Дамброўка», альбо самага вялікага, трохкамернага — «Нямнова». Важна пры гэтым выконваць меры бяспекі — турысты без суправаджальніка альбо без выратавальных камізэлек, не змогуць прайсці маршрут.

— У шлюзах ёсць пэўня цячэнні, таму гэта не самае бяспечнае месца. На шчасце, за ўвесь перыяд працы тут не адбылося ніводнага няшчаснага выпадку або надзвычайнага здарэння. Тым не менш, мы старанна сочым за наяўнасцю суправаджаючых і выратавальных камізэлек, інакш — не шлюзуем, — заўважыў намеснік дырэктара.

Неўзабаве ў Беларусі ўнясуць змены ў Водны кодэкс. Яны таксама закрануць правілы плавання па Аўгустоўскім канале. Гэтаму будзе прысвечаны асобны раздзел законапраекта.

Дарэчы, прайсці зараз праз старадаўнія гідратэхнічныя збудаванні можна не толькі на байдарках, але і на цеплаходзе. На шлюзе «Дамброўка» прагулкі здзяйсняе два суды «Нёман» і «Вольга Соламава». У выхадныя 11-12 рэйсаў здзяйсняе першы цеплаход, а другі — 6-7 рэйсаў. Катаюць турыстаў як групамі, так і асобных жадаючых.

Каб паставіць судна на маршрут, трэба як мінімум 20 чалавек. Звычайна на борт запрашаюць 40-50 пасажыраў. Нагадаем, што білеты на адну гадзіну катання на «Нёмане» (дзеці да 6 гадоў — бясплатна) абыдзецца ў 10 рублёў. Столькі ж будзе каштаваць катанне на водным ровары або лодцы за гадзіну.

Больш падрабязна можна даведацца па тэлефанам 80 152 61-05-71 (пн-пт з 8.00 да 17.00) і 80 33 370-44-51 (сб-нд з 10.00 да 17.00).

Аліса СКІБА

Фота Аляксандра ЛАСМІНСКАГА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Перакрылі кісларод. Чаму ва Украіне склалася патавая сітуацыя падчас пандэміі?

Перакрылі кісларод. Чаму ва Украіне склалася патавая сітуацыя падчас пандэміі?

Украіна выйшла на трэцяе месца ў свеце і першае ў Еўропе па смяротнасці ад COVІD-19.

Грамадства

Размовы на кухні. Альбо ткаць, альбо прасці, альбо песенкі спяваць

Размовы на кухні. Альбо ткаць, альбо прасці, альбо песенкі спяваць

Сёння гутарка прысвечана выбару прафесіі для хлопцаў і дзяўчат.

Грамадства

Як выбраць самыя дакладныя тэрмометр і танометр

Як выбраць самыя дакладныя тэрмометр і танометр

У апошнія гады з прычыны пандэміі многія медыцынскія тэрміны сталі агульнаўжывальнымі словамі.

Грамадства

Ці патрэбныя бэбі-боксы? Нованароджанае дзіця знайшлі ў выграбнай яме ў Гомелі

Ці патрэбныя бэбі-боксы? Нованароджанае дзіця знайшлі ў выграбнай яме ў Гомелі

У дачыненні да жыхаркі узбуджана крымінальная справа.