Вы тут

Учора стартаваў рэспубліканскі аўтапрабег «Сімвал адзінства»


З гэтага памятнага месца ўчора стартаваў рэспубліканскі аўтапрабег «Сімвал адзінства». Яго маршрут звяжа Брэст, Баранавічы і Пінск з усімі 16 раёнамі, перадае карэспандэнт БелТА.


За два дні маршрут аўтапрабегу праляжа па ўсёй тэрыторыі Брэсцкай вобласці ў выглядзе эстафеты. Раёны будуць перадаваць імянныя мяшочкі са збожжам новага ўраджаю — як сімвал адзінства. «Мы стартуем у знакавым, свяшчэнным для кожнага беларуса месцы — Брэсцкай крэпасці-героі. Менавіта тут у далёкім 1941 годзе быў зроблены першы крок да Вялікай Перамогі. Сёння мы жывём у мірнай, спакойнай, незалежнай краіне. Гэта галоўнае дасягненне беларускага народа.

Аўтапрабег прызначаны паказаць адзінства нашай краіны і з’яднанасць рэгіёнаў», — адзначыў старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Юрый Наркевіч. У крэпасці ўдзельнікі аўтапрабегу ўсклалі кветкі да Вечнага агню і ўшанавалі памяць герояў.

Брэст і Брэсцкі раён перададуць эстафету Маларыцкаму раёну. Далей маршрут аўтапрабегу праляжа праз Кобрынскі, Жабінкаўскі, Камянецкі, Пружанскі, Івацэвіцкі, Бярозаўскі, Драгічынскі, Іванаўскі раёны і зробіць прыпынак у Століне. На наступны дзень удзельнікі адправяцца ў Пінск, праедуць па Лунінецкім, Ганцавіцкім, Ляхавіцкім, Баранавіцкім раёнах і Баранавічах.

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка павітаў удзельнікаў аўтапрабегу на адным з пунктаў Брэсцкага раёна. «Кожны раён унясе свой важкі ўклад у агульную справу. Патрыёты краіны прывязуць самае мірнае, што толькі можа быць, — збожжа», — падкрэсліў губернатар. Эстафета ад Брэсцкай вобласці пяройдзе да Гродзенскай вобласці.

«Наша задача — за кароткі час аб’ехаць усю Беларусь, 118 раённых цэнтраў. Хочам паказаць, якая прыгожая ў нас краіна, якія тут жывуць добрыя людзі. Размаўлялі з маладымі людзьмі, каб яны выбіралі зручныя маршруты з прыгожымі месцамі», — расказалі кіраўнікі грамадскага аб’яднання «Патрыёты Беларусі» Сяргей Рачкоўскі і Ганна Харута.

Аўтакалона аб’едзе ўсю Беларусь. Кожны рэгіён перадасць удзельнікам мяшочак са збожжам, з якога спякуць каравай. Фінальным пунктам стане Мінск — 17 верасня.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.