Вы тут

Лукашэнка: Вялікіх прэтэнзій няма, акрамя адной — неабходна кожны год дадаваць


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву і генеральнага дырэктара «Беларусьнафты» Аляксандра Ляхава.


Прэзідэнт адзначыў, што ўважліва назірае за дзейнасцю «Беларусьнафты», але даўно на ўласнай сустрэчы з кіраўніком кампаніі не абмяркоўвалі праблематыку галіны, якая з’яўляецца найважнейшай для краіны.

«Кампанія ўжо існуе 55 гадоў. Вертыкальна інтэграваная кампанія, самая сучасная. У вашых руках засяроджана ўсё, каб працаваць эфектыўна. Вялікіх прэтэнзій я да кампаніі не маю — магчыма, я не столькі пагружаны ў дэталі. Калі б нешта было, ужо б далажылі і праінфармавалі. Вялікіх прэтэнзій няма, акрамя адной — неабходна кожны год дадаваць», — сказаў кіраўнік краіны.

Ён пахваліў кампанію за выхад на тэрыторыю Расіі: ад рамонту свідравін «Белерусьнафта» перайшла да здабычы «чорнага золата». Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што перад сусрэчай з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным яго вельмі цікавіць, як ідуць справы і якія прапановы ёсць па развіцці супрацоўніцтва ў гендырэктара.

Кіраўнік краіны заявіў, што калі кампаніі запатрабуецца падтрымка ў рабоце ў Расійскай Федэрацыі, ён гатовы падключыцца да вырашэння пытанняў.

Прэзідэнт расказаў пра сумную гісторыю развіцця нафтапрамысловасці ў Беларусі. «Пасля адкрыцця перспектыўных радовішчаў нафты ў Беларусі, яшчэ да нас з вамі, там дабывалі звыш 8 мільёнаў тон нафты. Мы выкачалі сваю нафту, бо памылкова лічылі, што ў нас мора нафты. Магчыма, у нас і ёсць нейкае мора, якое мы з вамі пакуль не знайшлі. І гэта галоўная тэма сённяшняй нашай размовы. Але калі б нам зараз 8-9 мільёнаў тон нафты (у год. — „Зв.“), мы б жылі лепей, чым самыя багатыя краіны нашай планеты. Але такога, на жаль, няма», — кажа Прэзідэнт.

Ён папрасіў расказаць пра праблемы ў дзейнасці кампаніі, адзначыўшы, што ведае крытыку «Беларусьнафты» да ўлады.

«І вы тут абсалютна правы. Таму я ў свой час даручыў разабрацца. Залішне ў нас бюракратыя развялася, валакіты дастаткова, але мы гэта вырашым. Вырашым так, як калісьці па заправачных станцыях. Калі „Беларусьнафта“ дзесьці ў краіне не ў стане пабудаваць заправачную станцыю, калі ласка, візіруйце дакумент, я падпішу — аддадзім іншай кампаніі. 70 працэнтаў рынку вы сёння забяспечваеце ў Беларусі. Я гэта буду падтрымліваць заўсёды, пакуль я Прэзідэнт», — канстатаваў кіраўнік краіны.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, як «Беларусьнафта» аднойчы фактычна выратавала краіну, калі Расія спыніла пастаўкі «чорнага золата» на наш рынак. Тады, па яго словах, пэўныя кругі спадзяваліся, што ў Беларусі ўзнікне дэфіцыт нафтапрадуктаў. Але ўсю нафту, якую дабывалі ў краіне, павярнулі на пераапрацоўку для свайго рынка.

«І людзі не заўважылі, і дэфіцыту не было, дзякуючы нашай кампаніі. У свой час мною было прынята правільнае рашэнне: я забараніў усякую прыватызацыю „Беларусьнафты“. Гэта дзяржпрадпрыемства, якое павінна забяспечыць наша насельніцтва неабходнымі нафтапрадуктамі. Без нафтапрадуктаў Беларусі сёння няма», — дадаў Прэзідэнт. 

Прэзідэнт падкрэсліў, што яго таксама вельмі цікавіць праблема Прыпяцкай упадзіны («Беларусьнафта» мае планы па асваенні недраў Прыпяцкага Палесся. — «Зв.»).

«Нутром адчуваю, што там у нас нафта ёсць, якую мы яшчэ не бачым. Калі вы вывучалі гэту праблему, калі вы нешта прапануеце, я гатовы ў гэтым непасрэдна ўдзельнічаць, каб мы нарасцілі здабычу нафты пры нашым з вамі жыцці да 3-3,5 мільёнаў тон (у год — „Зв.“). Гэта вырашэнне праблем краіны — мы забудзем аб усялякай залежнасці. А калі і атамную станцыю яшчэ адну пабудуем, дык краіна будзе забяспечана ўсім неабходным, асабліва энергіяй», — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Ён сцвярджае, што перспектывы не толькі за паліўнымі рэсурсамі, але і за электрамабілямі. Таму Прэзідэнт падзякаваў Аляксандру Ляхаву за прасоўванне электразаправак.

«Пытанне сур’ёзнае, але сёння мы здымем усякую валакіту, бюракратызм. Вы не саромейцеся пра гэта казаць шчыра. Вы ж яшчэ і сенатар. Калі вам неабходна падтрымка, як у нас любяць казаць „дах“, дык вось ён дах! Старшыня Савета Рэспублікі заўсёды вас падтрымае. Калі трэба, любы дакумент мне напрамую дакладзе, і ва ўрадзе прасуне нейкую ідэю. Мы не можам загубіць тэндэнцыю да электрамабіляў. А для электрамабіляў неабходныя запраўкі », — заявіў Прэзідэнт.

Паводле яго, такія станцыі могуць ствараць у Віцебску, і гэту работу неабходна разгортваць хутка і якасна.

Яшчэ адна тэма, якую Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з гендырэктарам «Беларусьнафты», — добраўпарадкаванне раённых цэнтраў.

«Наша краіна славянская, сялянская, у добры сэнсе вясковая. Нашы людзі ніколі не былі багатымі. Я, адкрываючы ў Петрыкаве новае радовішча калія (ды і раней), ставіў задачу, каб прадпрыемства ("Беларуськалій«.— «Зв».) прывяло ў парадак вакол сябе тэрыторыі і зрабіла вёскі, і сам Петрыкаў. Не ўсё яшчэ зроблена, але ў Петрыкаў прыемна заехаць. Гэта ўжо сучасны горад, мае перспектыву развіцця. Потым, «Слаўкалій» будуе радовішча каля Любані. Пастаўлена задача і яму, прыватніку, каб ён Любань прывёў у парадак і ўсё навокал. Пабудуе, будзе гэтым займацца», — расказаў Прэзідэнт.

Такое заданне ён і дае і «Беларусьнафце». Гомельская вобласць, дзе размяшчаецца прадпрыемства, па словах Прэзідэнта, — адзін з рэгіёнаў, які асабліва пацярпеў ад Чарнобыльскай трагедыі.

«Падумайце, як вы там прыкладзеце свае намаганні, каб дапамагчы гэтай вобласці. Хаця б у тых месцах, дзе вы працуеце. Ведаю, што нямала робіце, але разумееце — гэта бедная тэрыторыя. Ад сельскай гаспадаркі асабліва багатым не будзеш. Але робяць яны вялікую справу, і ім неабходна дапамагаць»,— акцэнтаваў Аляксандр Лукашэнка.

На сустрэчу з кіраўніком краіны Аляксандр Ляхаў прынёс геалагічныя карты, каб наглядна расказаць пра перспектыву галіны. Прэзідэнт з усмешкай адзначыў: «Я, калі глянуў на гэту карту, дык мне здалося: як у Эміратах, у нас нафты».

Каментарый у тэму

Генеральны дырэктар «Беларусьнафты» Аляксандр Ляхаў канстатуе, што ў галіне здабычы нафты ў краіне намеціўся значны прагрэс — гэта вынік маштабных геолага-разведвальных работ і выкарыстання новых тэхналогій у сферы.

«Апошнія гады здабыча ў Рэспубліцы Беларусь расце з тэмпамі да 20 тысяч тон у год. Чакаемая здабыча сёлета скадзе мінімум 1,7 мільёна тон. Планаванне бліжэйшай дзейнасці „Беларусьнафты“ будзе накіравана на далейшы рост здабычы нафты на тэрыторыі рэспублікі», — сказаў спецыяліст.

Па яго словах, у гэтым годзе да такіх работ вярнуліся на тэрыторыі Рэчыцкага і Ельскага раёнаў, у наступным плануюць сейсма-разведвальную дзейнасць у Нараўлянскім і Хойніцкім раёнах Гомельшчыны. Работы ў Рэчыцкам і Ельскім раёне павінны прывесці да бурэння пошукавай свідравіны ў пачатку 2023 года.

«Далей плануем раскансервацыю старых свідравін, прабураных яшчэ да аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі, і бурэнне новых свідравін, калі для гэтага будзе геалагічная перспектыва. Таму мы ацэньваем магчымасць роста здабычы нафты ў рэспубліцы як досыць перспектыўную», — акцэнтуе гендырэктар.

У планах кампаніі дабываць у паўднёвых раёнах Гомельшчына да 2025 года каля 150 тысяч тон нафты.

«Сёння мы робім праекты на вытворчасць работ і, я лічу, што рухаемся па плане. Там, дзе магчыма, будзем максімальна паскараць тэрміны гэтых работ», — падкрэслівае Аляксандр Ляхаў.

Наконт дзейнасці ў Расіі ён расказаў, што там працуюць прадпрыемствы па бурэнні, рамонту свідравін і здабычы.

«Гэты год быў прадуктыўным для нас. У складзе прадпрыемства з’явіўся свой ліцэнзійны ўчастак, які размешчаны ў Ямала-Ненецкай акрузе. То- бок прадпрыемства сканпанавана трыма ліцэнзійнымі ўчасткамі. Усе яны прымыкаюць адзін да аднаго, ствараючы добрыя інфраструктурныя перадумовы для вытворчых работ. Па аб’ёмах здабычы газу мы плануем выйсці ў гэтым годзе да 1,2 мільярда кубічных метраў, па здабычы нафты і газакандэнсату да 300 тысяч тон», — паведаміў Аляксандр Ляхаў.

Пацікавіліся журналісты планамі па развіцці электразаправак. Як адзначыў гендырэктар, сетка электразаправак «Беларусьнафты» налічвае 457 адзінак, да канца года гэта лічба павялічыцца да 600.

«Гэтага дастаткова для сённяшняй колькасці электрамабіляў. Больш таго, працуем на апярэджанне. Гэта стварае перадумовы для перавода суб’ектаў гаспадарання і насельніцтва на электрацягу», — сказаў гендырэктар.

У планах таксама — будаўніцтва хуткіх, больш магутных зарадных комплексаў. Вытворца абсталявання для такіх станцый — прадпрыемства «Віцязь» у Віцебскай вобласці.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

існуе тэорыя, што толькі той, каму выпала перажыць моцныя ўзрушэнні, можа стаць сапраўдным паэтам.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў.