Вы тут

У Ма­гі­лё­ве прай­шоў фес­ты­валь твор­час­ці ін­ва­лі­даў «Ра­зам мы змо­жам больш!»


У фес­ты­ва­лі пры­ня­ло ўдзел ка­ля 130 ча­ла­век з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі з Ма­гі­лё­ва, Баб­руй­ска, Ма­гі­лёў­ска­га, Баб­руй­ска­га, Го­рац­ка­га, Глус­ка­га, Дры­бін­ска­га, Клі­чаў­ска­га, Кры­чаў­ска­га і Слаў­га­рад­ска­га ра­ё­наў. На пра­ця­гу дня ар­тыс­ты з па­ру­шэн­ня­мі слы­ху, зро­ку і ін­шы­мі асаб­лі­вас­ця­мі дэ­ман­стра­ва­лі свае та­лен­ты на сцэ­не Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га ме­та­дыч­на­га цэнт­ра на­род­най твор­час­ці і куль­тур­на-асвет­ніц­кай ра­бо­ты. У фае ўста­но­вы пра­ца­ва­ла вы­стаў­ка дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ных ра­бот май­строў з ін­ва­лід­нас­цю.


У фес­ты­ва­лю ёсць свае ню­ан­сы. Яго пры­хіль­ні­кі ўжо ве­да­юць, што ка­лі на сцэ­ну вы­хо­дзяць вы­ка­наў­цы гра­мад­скай ар­га­ні­за­цыі «Бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыст­ва глу­хіх», лепш пе­ра­брац­ца на га­лёр­ку — гук прос­та аглу­шаль­ны. Але гля­дзець на вы­сту­поў­цаў вель­мі ці­ка­ва. У іх га­во­рыць усё: во­чы, тва­ры, ру­кі. На­огул, твор­часць асаб­лі­вых лю­дзей заў­сё­ды больш эма­цы­я­наль­ная і кра­наль­ная. Не­здар­ма ка­жуць, што, ка­лі Бог неш­та за­бі­рае, ён кам­пен­суе чымсь­ці ін­шым. Фес­ты­валь «Ра­зам мы змо­жам больш!» да­зва­ляе ўба­чыць гэ­тая «ін­шае» і яшчэ лепш зра­зу­мець су­свет лю­дзей.

— Наз­ва фес­ты­ва­лю «Ра­зам мы мо­жам больш» і вы­зна­чае яго знач­насць, — звяр­тае ўва­гу на­чаль­нік упраў­лен­ня куль­ту­ры Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Алег Стэль­ма­шок. — Яго за­да­ча ў пер­шую чар­гу — даць роў­ныя маг­чы­мас­ці для ўсіх на­шых гра­ма­дзян. Фес­ты­валь мае вя­лі­кі па­тэн­цы­ял, я спа­дзя­ю­ся, што ўсё бо­лей і бо­лей та­ле­на­ві­тых лю­дзей бу­дзе да яго да­лу­чац­ца.

На фес­ты­валь пры­еха­ла цэ­лая ка­ман­да ад Баб­руй­скай га­рад­ской ар­га­ні­за­цыі ін­ва­лі­даў на ча­ле з яе кі­раў­ні­ком Тац­ця­най Пу­ка­ла.

— Я пра­цую ня­даў­на і ўпер­шы­ню на гэ­тым фес­ты­ва­лі, але ён мне ўжо па­да­ба­ец­ца, — усмі­ха­ец­ца яна. — У нас ёсць свая зо­рач­ка — ва­ка­ліст­ка Свят­ла­на Ата­ха­на­ва, якая за­ня­ла ад­но з пры­за­вых мес­цаў на «Сла­вян­скім ба­за­ры».

На вы­стаў­цы мож­на бы­ло ўба­чыць вы­шы­тыя іко­ны 51-га­до­вай баб­руй­чан­кі Іры­ны Юш­ке­віч. Яна ад­на з ак­тыў­ных на­вед­валь­ніц гурт­ка, якіх пры ар­га­ні­за­цыі пра­цуе на лю­бы густ. «Яе іко­ны мы асвя­ча­ем у хра­ме», — звяр­тае ўва­гу Тац­ця­на Пу­ка­ла і за­пра­шае па­гля­дзець на стыль­ны ску­ра­ны ку­фэ­рак яшчэ ад­ной сва­ёй па­да­печ­най. Аў­тар — ін­ва­лід дру­гой гру­пы Тац­ця­на Ні­кі­ці­на. За асно­ву яна ўзя­ла звы­чай­ную скры­ню з-пад абут­ку. У ру­ках май­стра тая змя­ні­ла­ся да не­па­зна­валь­нас­ці.

— А яшчэ Тац­ця­на шые эка­ла­гіч­ныя сум­кі, — за­ўва­жае су­раз­моў­ні­ца. — Іх усе да ад­ной рас­ку­пі­лі на «Сла­вян­скім ба­за­ры». А вось па­гля­дзі­це, якія цу­доў­ныя ў яе атрым­лі­ва­юц­ца вя­сель­ныя ўпры­гож­ван­ні з ке­лі­хаў. Праз сац­сет­кі іх ужо куп­ля­лі на вя­сель­ныя ста­лы. Гэ­та ідэя не з ін­тэр­нэ­ту — жан­чы­на на­огул не ка­рыс­та­ец­ца ім. Гэ­та — яе фан­та­зія. Ка­лі пой­дуць за­ка­зы, зро­бім з яе ін­ды­ві­ду­аль­на­га прад­пры­маль­ні­ка.

Сё­ле­та ў Баб­руй­скую га­рад­скую ар­га­ні­за­цыю ін­ва­лі­даў прый­шлі на­віч­кі з лі­ку мо­ла­дзі, што на­тхні­ла кі­раў­ніц­тва ства­рыць ін­клю­зіў­ны клуб.

— Гэ­та бу­дзе неш­та на­кшталт утуль­най ка­вяр­ні, дзе лю­дзі з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі змо­гуць аб­мень­вац­ца дум­ка­мі, — ка­жа Тац­ця­на. — Ка­вяр­ня бу­дзе зна­хо­дзіц­ца ў баб­руй­скім Па­ла­цы мас­тац­тваў, бо гэ­тую іні­цы­я­ты­ву мы рэа­лі­зу­ем у парт­нёр­стве з імі. Бу­дзем рых­та­ваць роз­ныя за­баў­ляль­ныя пра­гра­мы. Пла­ну­ец­ца ўка­ра­ніць «хут­кія спат­кан­ні». На­са­мрэч лю­дзям з ін­ва­лід­нас­цю цяж­ка па­зна­ё­міц­ца, зда­ро­выя муж­чы­ны і жан­чы­ны не заў­сё­ды пры­ма­юць нас у сваю кам­па­нію.

Стар­шы­ня праў­лен­ня Ма­гі­лёў­скай аб­лас­ной ар­га­ні­за­цыі гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня Бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыст­ва ін­ва­лі­даў Але­ся Цу­ма­ра­ва не­каль­кі га­доў та­му пе­ра­маг­ла ў кра­і­не з са­цы­яль­ным пра­ек­там і ства­ры­ла ў Ма­гі­лё­ве пля­цоў­ку пад наз­вай «Тэ­ры­то­рыя лю­дзей». Тут свае маг­чы­мас­ці мо­гуць раз­ві­ваць лю­дзі з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі з усёй воб­лас­ці.

— Наш цэнтр уз­ня­ўся на но­вы ўзро­вень, — дзе­ліц­ца яна пос­пе­ха­мі. — У нас з'я­ві­ла­ся мес­ца, дзе мож­на вы­піць ка­вы, тра­вя­ной гар­ба­ты. Мы су­праць плас­ты­ка­ва­га по­су­ду, та­му на­піт­кі па­да­ём вы­ключ­на ў па­пя­ро­вых ку­бач­ках. Яшчэ мы па­ча­лі вя­заць адзен­не для жы­вёл. А ня­даў­на пад­пі­са­лі да­га­вор су­пра­цоў­ніц­тва з «Ма­гі­лёў­літф­тма­шам», бу­дзем ра­біць для іх су­ве­нір­ную пра­дук­цыю.

Кар­ці­ны, іко­ны, адзен­не, бі­жу­тэ­рыя, вы­шыў­ка, вы­ра­бы з цес­та — вы­стаў­ка атры­ма­ла­ся вель­мі на­сы­ча­ная, што яшчэ раз да­каз­ва­ла: твор­часць асаб­лі­вых лю­дзей не мае ме­жаў.

— У фес­ты­ва­лі пры­ма­лі ўдзел ра­бо­ты май­строў 10 ра­ён­ных ар­га­ні­за­цый, — ад­зна­чы­ла Але­ся Цу­ма­ра­ва. — Клі­чаў­ская май­стры­ха, на­прык­лад, зра­бі­ла свае ра­бо­ты ў мод­най за­раз тэх­ні­цы поп-арт. І та­кіх све­жых ідэй шмат. Ня­гле­дзя­чы на ўсе скла­да­нас­ці гэ­та­га і па­пя­рэд­ня­га го­да, мы пра­цяг­ва­лі раз­ві­вац­ца і твор­ча рас­ці.

А вось Ра­ман Каз­лоў — ды­зай­нер. На вы­стаў­цы мож­на бы­ло ўба­чыць ство­ра­нае ім адзен­не ў бе­ла­рус­кім сты­лі з вы­ка­ры­стан­нем іль­ну. Ма­ла­ды ча­ла­век мае праб­ле­мы са слы­хам. Ву­чыў­ся ў ма­гі­лёў­скім эка­на­міч­ным ка­ле­джы, пра­ца­ваў на ар­шан­скім прад­пры­ем­стве «Ніт­ка». За­раз раз­ві­вае свае здоль­нас­ці па шыц­ці. Ле­тась ён за­няў трэ­цяе мес­ца ў рэс­пуб­лі­кан­скім эта­пе кон­кур­су WorldSkіlls у ад­па­вед­най ка­тэ­го­рыі.

А коль­кі яр­кіх ну­ма­роў пра­дэ­ман­стра­ва­лі май­стры сцэ­ны! У скла­дзе на­род­на­га фальк­лор­на­га ка­лек­ты­ву «Кве­цень» Баб­руй­ска­га прад­пры­ем­ства «Свят­ло­пры­бор» Бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыст­ва ін­ва­лі­даў па зро­ку ў Ма­гі­лёў пры­еха­лі 16 ча­ла­век. У на­цы­я­наль­ных стро­ях, за­дзі­рыс­тыя, пя­ву­чыя, яны звяр­та­лі на ся­бе ўва­гу не­па­срэд­нас­цю і мо­вай. На кон­кур­се яны дэ­ман­стра­ва­лі фраг­мент «Мас­ле­ні­ца гу­ля­ла — вяс­ну су­стра­ка­ла».

— Мы гэ­тую пра­гра­му спе­цы­яль­на ра­бі­лі на бе­ла­рус­кай мо­ве, — пры­зна­лі­ся ар­тыс­ты. — За­хоў­ва­ем на­шы тра­ды­цыі і пра­соў­ва­ем у ма­сы. Фес­ты­валь для нас — доб­рая ад­ду­шы­на. Ста­сун­кі вель­мі важ­ныя. Хо­чац­ца, каб та­кіх су­стрэч бы­ло бо­лей. Яны даюць маг­чы­масць пад­тры­маць зна­ём­ствы, знай­сці но­выя.

Ча­ты­ры га­ды та­му фес­ты­валь «Ра­зам мы змо­жам больш!» пра­во­дзіў­ся ў Ма­гі­лё­ве на між­на­род­ным уз­роў­ні. Та­ды пры­яз­джа­лі твор­чыя лю­дзі з ін­ва­лід­нас­цю з не­каль­кіх аб­лас­цей Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі. Гэ­тым ра­зам бы­ло пры­ем­на па­чуць ад стар­шы­ні Рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ве­та па пы­тан­нях клуб­най дзей­нас­ці і на­род­най твор­час­ці пры Мі­ніс­тэр­стве куль­ту­ры Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, ды­рэк­та­ра Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га ме­та­дыч­на­га цэнт­ра на­род­най твор­час­ці і куль­тур­на-асвет­ніц­кай ра­бо­ты Але­га Хмяль­ко­ва, што на на­ступ­ны год зноў пла­ну­ец­ца зра­біць яго між­на­род­ным. «Пры­нам­сі, Паст­ка­мі­тэт Са­юз­най дзяр­жа­вы ўжо за­цвер­дзіў яго», — удак­лад­ніў ён.

Сё­лет­ні фес­ты­валь рэ­гі­я­наль­ны, але не стаў ад гэ­та­га менш ці­ка­вым і на­сы­ча­ным. Усе яго кан­кур­сан­ты — і ар­тыс­ты, і май­стры дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ной твор­час­ці — атры­ма­лі дып­ло­мы: хто — пе­ра­мож­цаў, хто — пры­зё­раў, хто — прос­та ўдзель­ні­каў. Ні­ко­га не па­крыў­дзі­лі.

Най­вы­шэй­шую ад­зна­ку атры­маў так­са­ма на­род­ны хор на­род­най пес­ні «Гас­ці­нец» Ма­гі­лёў­скай га­рад­ской ар­га­ні­за­цыі гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­ла­рус­кае та­ва­рыст­ва ін­ва­лі­даў па зро­ку» пад кі­раў­ніц­твам Мі­ка­лая Ва­ра­пая ( «На­род­ныя спе­вы»).

Асоб­ныя він­ша­ван­ні пе­ра­мож­цам

Дып­ло­ма­мі І сту­пе­ні аб­лас­но­га фес­ты­ва­лю твор­час­ці ін­ва­лі­даў «Ра­зам мы змо­жам больш!» уз­на­га­ро­джа­ны ўдзель­ні­кі ад ма­гі­лёў­ска­га До­ма куль­ту­ры прад­пры­ем­ства «Ме­тыз» гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­ла­рус­кае та­ва­рыст­ва глу­хіх» Ула­дзі­мір Ля­пус­цін (на­мі­на­цыя «Вы­яў­лен­чае мас­тац­тва»), ду­эт На­тал­лі Зай­ца­вай і Ра­ма­на Ха­рун­жа­га ад на­род­на­га тэ­ат­ра жэс­та­вай пес­ні «Ру­кі, якія спя­ва­юць» («Жэс­та­выя спе­вы»), а так­са­ма ўдзель­ні­кі мас­тац­кай са­ма­дзей­нас­ці «Уні­вер­саль­ная ся­мей­ка» («Ары­гі­наль­ны жанр») і Мар­га­ры­та Ма­ра­хоў­ка («Ха­рэа­гра­фіч­нае мас­тац­тва») До­ма куль­ту­ры прад­пры­ем­ства «Уні­вер­сал Баб­руйск» гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­ла­рус­кае та­ва­рыст­ва глу­хіх».

У пе­ра­мож­цах — прад­стаў­ні­кі Ма­гі­лёў­скай аб­лас­ной ар­га­ні­за­цыі гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­ла­рус­кае та­ва­рыст­ва ін­ва­лі­даў» Лю­боў Пляс­кі­на («Дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ное мас­тац­тва»), Але­на Крас­нян­ко­ва («Аў­тар­ская паэ­зія і бар­даў­скае твор­часць») і Свят­ла­на Пе­ру­ноў­ская («Эст­рад­ныя спе­вы»).

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ. Фо­та аў­та­ра

Загаловак у газеце: Пля­цоў­ка для «асаб­лі­вых»...

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Перакрылі кісларод. Чаму ва Украіне склалася патавая сітуацыя падчас пандэміі?

Перакрылі кісларод. Чаму ва Украіне склалася патавая сітуацыя падчас пандэміі?

Украіна выйшла на трэцяе месца ў свеце і першае ў Еўропе па смяротнасці ад COVІD-19.

Грамадства

Размовы на кухні. Альбо ткаць, альбо прасці, альбо песенкі спяваць

Размовы на кухні. Альбо ткаць, альбо прасці, альбо песенкі спяваць

Сёння гутарка прысвечана выбару прафесіі для хлопцаў і дзяўчат.

Грамадства

Як выбраць самыя дакладныя тэрмометр і танометр

Як выбраць самыя дакладныя тэрмометр і танометр

У апошнія гады з прычыны пандэміі многія медыцынскія тэрміны сталі агульнаўжывальнымі словамі.

Грамадства

Ці патрэбныя бэбі-боксы? Нованароджанае дзіця знайшлі ў выграбнай яме ў Гомелі

Ці патрэбныя бэбі-боксы? Нованароджанае дзіця знайшлі ў выграбнай яме ў Гомелі

У дачыненні да жыхаркі узбуджана крымінальная справа.