Вы тут

«Ёсць упэўненасць, што мы сур'ёзна рушым наперад»


Такую ацэнку планам па інтэграцыі напярэдадні сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі 9 верасня даў сустаршыня Асацыяцыі знешнепалітычных даследаванняў імя А. А. Грамыка, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Сяргей РАХМАНАЎ. Па яго словах, адчуваецца, што інтэграцыя атрымала магутны імпульс. Гэта праяўляецца на найвышэйшым узроўні і ў кантактах экспертаў.


У мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnіk Беларусь прайшоў круглы стол «Паглыбленне інтэграцыі Беларусі і Расіі: сумесныя палітычныя і эканамічныя рашэнні ў будаўніцтве Саюзнай дзяржавы ва ўмовах санкцый». Эксперты Беларусі і Расіі абмеркавалі эканамічнае, палітычнае і ваеннае супрацоўніцтва краін, яго стан і перспектывы.

Дацэнт кафедры палітычнай тэорыі МДІМА Кірыл Коктыш заяўляе, што Беларусь стала трэцяй краінай пасля Венесуэлы, Ганконга, дзе тэхналогіі каляровых рэвалюцый пацярпелі збой. Пры гэтым, па яго словах, паспяховае развіццё беларуска-расійскай інтэграцыі сведчыць пра канцэптуальнае паражэнне каляровых рэвалюцый.

«Джордж Байдан ахарактарызаваў Беларусь і выступленне Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі як крайне небяспечнае для ЗША. Маленькая Беларусь ЗША пагражаць не можа. Але (на прыкладзе Беларусі відаць. — «Зв.»), што на самай справе ўсе гэтыя тэхналогіі перасталі працаваць, а калі яны даюць збой, страчваецца містыка непераможнасці, арэол прыцягальнасці», — мяркуе Кірыл Коктыш.

Па яго словах, калі спроба рэвалюцыі ў Беларусі пацягне паглыбленне інтэграцыі Беларусі і Расіі, то адбудзецца інстытуалізацыя паражэння Захаду на Усходнееўрапейскім кірунку. А ў глабальным сэнсе гэта азначае правал амерыканскай стратэгіі кантролю Еўропы праз Усходняю Еўропу, што існаваў з 1991 года.

Эксперт мяркуе, што паражэнне тэхналогій каляровай рэвалюцыі пацягне стварэнне новых, якія ўжо не будуць засяроджвацца на ідэалагічнай дыверсіі.

«Я бы апасаўся дэстабілізацыі абстаноўкі (пра гэта Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка казаў у мінулым годзе) з заходняга напрамку, звязанай з вучэннямі НАТА. Такога роду сюжэты могуць пайсці ў ход», — сказаў дацэнт кафедры палітычнай тэорыі МДІМА.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Андрэй Русаковіч акцэнтаваў увагу на агульных для Беларусі і Расіі трэндах у абаронным комплексе — мадэрнізацыю і ўзмацненне супрацоўніцтва.

«З 2015—2016 года абноўлена ваенная дактрына, адбываецца мадэрнізацыя ўзброеных сіл у кантэксце ўдасканалення іх арганізацыйнай структуры і аснашчэння найноўшымі відамі ўзбраення», — падкрэслівае Андрэй Русаковіч.

Ён нагадаў пра сумесныя пасяджэнні калегій міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі, што сінхранізуюць дзейнасць узброеных сіл дзвюх краін.

«Важным кампанентам з'яўляюцца вучэнні, шэраг якіх апошнія гады пабольшаў. Вучэнні дэманструюць узрослую сінхранізацыю дзеянняў нашых узброеных сіл, удасканальванне баявой вывучкі ваеннаслужачых, — дадае парламентарый. — Прагназуецца выхад супрацоўніцтва узброеных сіл і абароннай інтэграцыі на новы ўзровень».

Сяргей Рахманаў у сваю чаргу заўважае, што нельга казаць пра бяспеку ў адрыве ад інфармацыйнай сферы.

«Мы ўсе разумеем, што ваенныя дзеянні сёння з'яўляюцца гібрыднымі. Мы не можам казаць пра развіццё ўзбраення ў адрыве ад інфармацыйных тэхналогій. Таму наша інфармацыйная бяспека — лагічны бок і абароннай бяспекі. Мы павінны думаць пра іншыя падыходы да абароны, уключаючы праблематыку кібербяспекі, праблематыку падрыхтоўкі кадраў, якія ў стане працаваць у інфармацыйнай сферы», — адзначае Сяргей Рахманаў.

На сустрэчы загадчык кафедры менеджменту, тэхналогій бізнесу і ўстойлівага развіцця БДТУ, доктар эканамічных навук Ірына НОВІКАВА казала пра неабходнасць развіваць узаемадзеянне ў высокатэхналагічным сектары эканомікі. «Тут размова ідзе пра супрацоўніцтва не паміж прадпрыемствамі, а паміж кластарнымі ўтварэннямі. Іх ядром з'яўляюцца буйныя даследчыя арганізацыі (універсітэты), што канцэнтруюць увагу на развіцці высокіх тэхналогій, з'яўленні новых высокатэхналагічных прадпрыемстваў», — тлумачыць спецыяліст. Паводле Ірыны Новікай, БДТУ разам з расійскімі калегамі мяркуюць выпрацаваць метадалогію такой узаемасувязі.

«Неабходна займацца высокатэхналагічнай вытворчасцю. Нашы ўрады павінны заключыць пагадненне аб стварэнні адзінай інавацыйнай прасторы. Навука развіваецца і ў нас, і ў Расіі. Але гэта ўсё ідзе асобна. Так, існуюць адзіныя праграмы ў навуковай сферы, але неабходна інфармацыйная прастора з адзіным фінансаваннем, адзінымі законамі», — выказвае меркаванне доктар эканамічных навук.

Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Сяргей Рахманаў згаджаецца з такім падыходам і дадае, што неабходна мадэрнізаваць вытворчыя галіны, якія існуюць сёння, і ў той жа час развіваць перспектыўныя сферы — мікраэлектроніку, робататэхніку, нафтахімію, прыборабудаўніцтва, біятэхналогіі.

«На ўсіх гэтых кірунках нам неабходна не проста агульнадзяржаўная кааперацыя і каардынацыя, а галіновая кааперацыя і каардынацыя, каб у нас былі агульныя стратэгіі. На іх аснове мы зможам фарміраваць агульную стратэгію эканамічнага, тэхналагічнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця. І гэта задача ўскладваецца на плечы не толькі кіраўніцтва краін, але і экспертаў, якія павінны быць прыцягнуты да гэтай работы», — заяўляе Сяргей Рахманаў.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».