Вы тут

Сенатар Таццяна Рунец правяла прыём грамадзян па асабістых пытаннях


Да старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах звярнуліся два чалавекі, праўда, пытанняў агучылі значна больш. Але ў аснове — іх цяперашнія даходы.


Мінчаніна Алега Вацлававіча ў Савет Рэспублікі прывялі некалькі нагод: па-першае, як добразычлівага і сумленнага чалавека, яго хвалюе лёс аднаго мясцовага небаракі, які застаўся без жытла і працы і вымушаны начаваць на вуліцы непадалёк ад храма. Як дапамагчы чалавеку ў такім становішчы сам заяўнік не ведае, вось і просіць далучыцца да вырашэння сітуацыі бадзягі, бо той самастойна наўрад ці з гэтым справіцца... Таццяна Рунец высветліла ўсе акалічнасці і даручыла кампетэнтным службам, у чыёй зоне адказнасці знаходзіцца гэтае пытанне, заняцца яго вырашэннем.

Як адзначыла сенатар у размове з карэспандэнтам «МС», гэты зварот сведчыць аб душэўнай дабраце людзей:

— Мы вывучым сітуацыю, чаму грамадзянін апынуўся без месца жыхарства. Падключым органы ўнутраных спраў, сацыяльную службу раёна, паразмаўляем са служыцелямі храма, зробім усё магчымае, каб дапамагчы чалавеку, — запэўніла Таццяна Рунец.

Другая справа, якая прывяла пажылога мінчаніна на прыём да сенатара, датычыцца атрымання ім статусу ліквідатара аварыі на ЧАЭС. Мужчыне ўжо больш за 80 гадоў, але да нядаўняга часу ён працягваў сваю працоўную дзейнасць на розных пасадах у будаўнічай сферы. Алег Вацлававіч прыгадаў у размове са старшынёй профільнай камісіі, што ў свой час удзельнічаў на будаўніцтве розных аб’ектаў для перасяленцаў, але за ўстанаўленнем адпаведных даплат нікуды не звяртаўся, маўляў, на жыццё хапала. З выхадам на заслужаны адпачынак мужчына вырашыў вярнуцца да разгляду такой магчымасці. 

Як патлумачыла Ларыса Яшкова, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, для атрымання статусу ліквідатара аварыі на ЧАЭС неабходна дакументальнае пацвярджэнне ўдзелу ў работах па ліквідацыі наступстваў гэтай аварыі. Дарэчы, выкананне іншых работ у зоне забруджанай радыяцыяй лічыцца ліквідацыйнымі работамі наўрад ці могуць.

Для высвятлення ўсіх акалічнасцяў будзе зроблены запыт у будаўнічую арганізацыю, у якой на той час працаваў мінчанін, аб наяўнасці камандзіровачных пасведчанняў у зону адчужэння і характару работы, якая там выконвалася.

Акрамя агучаных праблем, сталы мужчына выказаў незадаволенасць якасцю выкананых будаўнікамі работ па рамонце пад’езда дома, дзе ён жыве.

Усе пытанні будуць дасканала разгледжаны з прыцягненнем адпаведных спецыялістаў, і да іх канчатковага вырашэння будуць знаходзіцца на кантролі сенатара.

Другая заяўніца прыехала з Маладзечна, якая расказала сваю жыццёвую гісторыю з працаўладкаваннем і далейшай стратай работы. Сітуацыя, дарэчы, доўжыцца не адзін год: Алена Вітальеўна дамагаецца атрымаць месца ці ў стаматалагічнай паліклініцы, ці ў медыцынскім каледжы, у якіх калісьці працавала. Зараз яна ўжо пенсіянерка, але не страчвае надзеі падзарабіць у гэтых установах.

Начальнік кадравай і мабілізацыйнай работы галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінаблвыканкама Наталля Гучко патлумачыла: гісторыю жанчыны ведаюць, ёсць нават пастановы суда першай і другой інстанцый, куды яна звярталася за адменай рашэнняў наймальнікаў. Тая ж, у сваю чаргу, прасіла садзейнічаць аб далейшым разглядзе яе справы на больш высокім узроўні.

Таццяна Рунец запэўніла заяўніцу, што ўсё магчымае па яе звароце будзе зроблена, а пытанне будзе знаходзіцца на кантролі ў Савеце Рэспублікі.

— Кожны зварот у Савеце Рэспублікі разглядаецца вельмі ўважліва, вывучаюцца асаблівасці заяў, бо часам людзі прыходзіць з праблемай, якая ўжо састарэла, не можа вырашыцца ў іншых дзяржаўных органах, — падсумавала вынікі сённяшняга прыёму грамадзян Таццяна Рунец.

Яна звярнула ўвагу на такую акалічнасць, як не раўнадушша заяўнікаў: многія з іх прыходзяць не толькі з праблемамі, але і з прапановамі па паляпшэнні работы дзяржорганаў, ідэямі па развіцці эканомікі краіны, паўнавартасным і шырокамаштабным асвятленні дасягненняў нашай рэспублікі ў сродках масавай інфармацыі і гэтак далей.

— Што датычыцца аналізу характару зваротаў у Пастаянную камісію, яны звязаны ў большай ступені, безумоўна, з яе профілем — то-бок сюды прыходзяць за вырашэннем эканамічных праблем, што адносяцца да сферы гандлю, страхавання, фінансавых паслуг і гэтак далей, — патлумачыла сенатар.

Дарэчы, вельмі паказальны вынік разгляду старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі аднаго звароту, які тры месяцы не мог знайсці станоўчага вырашэння і быў звязаны з атрыманнем заяўнікам грашовай кампенсацыі ў страхавой арганізацыі. Грамадзянін звярнуўся ў кампанію «Белдзяржстрах» па выпадку з яго прыпаркаваным аўтамабілем, які быў пашкоджаны каршэрынгавай машынай. Справа зацягнулася з той нагоды, што заяўнік не мог атрымаць у ДАІ даведку аб ДТЗ.

— Дзве арганізацыі, якія знаходзіліся на тэрыторыі Мінска, не маглі дамовіцца і прадставіць адно аднаму неабходныя дакументы. Літаральна за два дні мы вырашылі гэтую праблему і чалавек атрымаў адпаведную кампенсацыю, — прывяла ў якасці прыклада сітуацыю, якая была вырашана, дзякуючы звароту ў Савет Рэспублікі.

Вольга АНУФРЫЕВА, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.