Вы тут

20 тысяч парушэнняў працоўнага заканадаўства і два мільёны вернутых грошай


У ФПБ падвялі вынікі дзейнасці прававой інспекцыі за мінулае паўгоддзе. Сярод самых актуальных праблем, з якімі давялося разбірацца прафсаюзным юрыстам, — аднаўленне работнікаў на працы і дапамога ім у вяртанні незаконна ўтрыманых або нявыплачаных грошай.


У цэлым толькі за шэсць месяцаў бягучага года прадстаўнікамі прафсаюза выяўлена звыш 20 тысяч парушэнняў заканадаўства аб працы.

Трэба сказаць, што абсалютная большасць недапрацовак аператыўна ліквідавана па патрабаванні прафсаюзаў.

— Пытанняў, з якімі да нас звяртаюцца работнікі, досыць шмат. Яны датычацца не толькі кантрактнай формы найму. Гэта і правамернасць звальнення, выплаты належных кампенсацый, дапамога ў вяртанні незаконна ўтрыманых сродкаў, пытанні аплаты працы. У кожным такім выпадку прафсаюзныя юрысты аказваюць усю неабходную дапамогу. У некаторых выпадках дастаткова кансультацыі, дзесьці пытанне вырашаецца на камісіі па працоўных спрэчках. Дарэчы, на карысць работнікаў без звароту ў суд былі вырашаны 122 спрэчкі, а 69 заяў — у камісіях па працоўных спрэчках, — прыводзіць словы начальніка Галоўнага ўпраўлення юрыдычнай працы і прававога забеспячэння Федэрацыі прафсаюзаў Марыны Лазар прэс-служба ФПБ. — Але і не рэдкія выпадкі, калі справа даходзіць да суда. Толькі за першае паўгоддзе 2021 года па просьбах работнікаў прафсаюзнымі спецыялістамі было падрыхтавана 202 працэсуальныя дакументы ў судовыя органы.

Начальнік упраўлення расказала, што толькі за сёлетняе паўгоддзе пры ўдзеле прафсаюзных спецыялістаў давялося аднавіць на працы 14 незаконна звольненых работнікаў. Акрамя таго, па патрабаванні прававых інспектараў і прадстаўнікоў прафсаюзаў работнікам вярнулі каля двух мільёнаў рублёў незаконна ўтрыманых або нявыплачаных грашовых сум.

У нацыянальным профцэнтры нагадалі, што прафсаюзныя юрысты аказваюць дапамогу бясплатна. Для гэтага дастаткова скарыстацца рознымі магчымасцямі: напрыклад, звярнуцца па тэлефоне, праз спецыяльны сэрвіс на інтэрнэт-партале ФПБ, ці пакінуць пісьмовы або электронны зварот.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.