Вы тут

Sex-балясы. Інтым-«гульцы» за 50


Як толькі ў інтэрнэце з'явіліся першыя згадванні пра тое, што хутка на экраны вернецца культавы серыял «Секс у вялікім горадзе», у сеціве закіпелі нежартоўныя жарсці. Не, не з нагоды працягу фільма, які ў свой час многім палюбіўся. Прыгадайце хаця б фразу гераіні Сары Джэсікі Паркер, якая вельмі спадабалася жанчынам, пра «мужчыну яе мары». Напэўна, для шматлікіх прыхільнікаў гэта стала тады адкрыццём: аказваецца, сучасныя прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва могуць так жыць і кахаць у сваё задавальненне ці пакутаваць ад гэтага. («— Ты глядзела «Секс у вялікім горадзе»? — Я ў ім удзельнічала».) Найперш у рускамоўных карыстальнікаў непрыняцце навіны вылілася ў абурэнне: маўляў, ці не занадта старыя гераіні для таго, каб уладкоўваць сваё асабістае жыццё на экране. Калі табе паўсотні гадоў і больш, трэба ўнукамі займацца, а не ў серыяле са словам «секс» у назве здымацца. (Фраза з таго ж фільма: «Секс — гэта тое, што адбываецца паміж двума людзьмі, якія кахаюць адно аднаго. Або паміж двума людзьмі, якія любяць секс».) Што цікава, у астатніх сегментах інтэрнэту, акрамя рускамоўнага, такіх нападак на фільм і іх гераінь не назіралася. Справа ў іншым стаўленні замежнікаў да свайго ўзросту? («У вас маладосць заканчваецца. Падаўжаць будзеце?»)


Фота: pixabay.com

Карыстальніца «Твітэра» Джэймі Прымак расказала гісторыю, якая здарылася з сынам яе сяброўкі на каранціне, уведзеным з-за распаўсюджваня каранавіруса. Паводле яе слоў, хлопец зарабіў 100 тысяч долараў на сексе з... пажылымі дамамі. («З цягам часу Яша дасягнуў такога ўзросту, што яму ўжо пачалі падабацца не толькі маладыя адэскія дзяўчаты, але і іх маці таксама».) Грошы выпадкова знайшліся пры прыбіранні кватэры, і бацькі запатрабавалі ад сына шчыра патлумачыць іх паходжанне, маўляў, ці не крымінальнае яно? («Людзі заводзяць дзяцей, таму што баяцца, што ў старасці не разбяруцца з новымі тэхналогіямі».) «Тэхналогія» ў нашчадка сапраўды аказалася сучаснай. Хлопец патлумачыў, што у краме выпадкова пазнаёміўся з пажылой багатай жанчынай. («Набліжаецца ўзрост, калі ўпрыгожаць толькі мільёны...») Сказаў ёй, што атрымаў адмоўны вынік тэста на каранавірус. І... пачуў атрымаў прапанову інтымнага плана ад яе і сябровак візаві. Як вы ўжо ведаеце, малады чалавек пагадзіўся. («Вырашыў кардынальна змяніць сваё жыццё. І замовіў піцу ў новай піцэрыі. Смелыя ўчынкі — мой канёк! Рызыка — мая жарсць!») І хаця бацькі хлопца запатрабавалі вярнуць усе грошы, карыстальнікаў сеціва гэта гісторыя рассмяшыла. («Многія мужчыны скідваюць з рахункаў жанчын бальзакаўскага ўзросту, але ж мы з вамі ведаем: чым старэйшы ўзрост, тым смачнейшы боршч!»)

А паліцыя амерыканскага штата Канекцікут затрымала шэсць чалавек, якія зладзілі оргію ў лесе. («Кожны псуе сваё жыццё так, як лічыць патрэбным. Не перашкаджайце!») Пяць мужчын і адну жанчыну ва ўзросце ад 62 да 85 гадоў (прычым там была і пара — 82-гадовы муж і яго 85-гадовая жонка) «павязалі» на тэрыторыі запаведнай зоны. Паліцыя знайшла ў інтэрнэце аб'яву, у якой экалагічны запаведнік Грэйс Рычарсан рэкламаваўся як месца для інтымных сустрэч. («Вырашылі бабка з дзедам прыгадаць сваю маладосць. Дзед кажа: «Я зараз пайду за ваколіцу, а ты неўзабаве прыходзь да мяне на спатканне, як некалі». Апрануўся і пашыбаваў за вёску. Чакае-чакае, а бабкі няма. А позні ж вечар, марозна, гурбы снегу, вецер... Нарэшце не вытрымаў, вяртаецца, раззлаваны, у хату: «— Ты чаму так і не прыйшла?» А бабка ў адказ: «— А мяне маці не адпусціла!!!») Усіх удзельнікаў сустрэчы абвінавацілі ў парушэнні грамадскага парадку, але пазней адпусцілі да суда. («80-гадовага старога прыгаварылі да 20 гадоў турмы. У апошнім слове, расчулены, ён сказаў: «— Грамадзяне суддзі, дзякуй за аказаны мне давер».)

Бразільянка Марыяна Матас разам з бабуляй Дзірс Ферэйрай падтрымалі чэлендж Flіp the Swіtch, што ў перакладзе з англійскай гучыць як «шчоўкні пераключальнікам». («Паказала бабулі, як знаходзіць мяне ў «Інстаграме», каб яна ведала, калі і што я з'ела».) Сэнс у тым, што людзі апранаюць на сябе розныя вобразы, як правіла, процілеглыя, а пасля шчаўчка выключальніка святла пара мяняецца адзеннем. («Жывеш-жывеш, а потым бац! І шаснаццаць ужо не табе, а дачцэ!») Карыстальнікі сеціва не змаглі стрымаць слоў захаплення, калі бабуля апранула вельмі дзёрзкі строй унучкі — сексуальную чорную камбінацыю. («Фраза доктара «да вяселля зажыве» вельмі здзівіла пенсіянерку, але ў той жа час дадала бляску ў вачах».) «Мая вар'яцкая бабуля ў Бразіліі. Найлепшая бабуля на свеце», — напісала дзяўчына ў апісанні да відэа. Дарэчы, гэтая парачка раней ужо выкладала фота ў купальніках. («— Затое будзе што ў старасці прыгадаць. — У старасці ты будзеш успамінаць, куды акуляры паклала».)

...Навукоўцы са Стэнфардскага ўніверсітэта ў ЗША паставілі пад сумненне версію аб штодзённым старэнні чалавека. І заявілі, правёўшы даследаванні плазмы крыві ў больш чым чатырох тысяч чалавек ад 18 да 95 гадоў, аб трох узроставых кропках, калі цела сапраўды значна змяняецца на бялковым узроўні — у 34, 60 і 78 гадоў. Выходзіць — і ўсяго той старасці? («Калі мужчына просіць у мяне нумар тэлефона, я заўсёды даю бабулін. У нашай сям'і па жаночай лініі ўсе прыгажуні. А яна яшчэ і пабалбатаць любіць».)

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гатовы да разгортвання «чырвоных зон»

Гатовы да разгортвання «чырвоных зон»

Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі аказваў дапамогу пацыентам з COVІD-19.

Грамадства

Сталічная геаграфія: як выглядае Мінск на старадаўніх картах і планах

Сталічная геаграфія: як выглядае Мінск на старадаўніх картах і планах

Прадпрыемства «Белкартаграфія» выпусціла ўнікальнае крыніцазнаўчае выданне «Мінск на старадаўніх картах і планах».